Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Сацыялогія

ДЭМАКРАТАМ ВАЖНА ПРЫЦЯГНУЦЬ НА СВОЙ БОК ПАСІЎНЫ ЭЛЕКТАРАТ


2004-04-13

Аўтар: Алег МАНАЕЎ

Чым бліжэй выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, запланаваныя на 17 кастрычніка 2004 года, тым больш вызначаным становіцца электаральны ландшафт, ад уліку якога будуць залежыць вынікі дзеянняў асноўных паліытчных гульцоў.

Сёння амаль дзве трэці апытаных (64,2%) збіраюцца ўдзельнічаць у гэтых выбарах, 21,4% - не збіраюцца. 14,4% пакуль не вырашылі. Самая значная група гатовых ісці на выбары (42,7%) аддала б свае галасы за кандыдатаў той ці іншай з дзесяці апазіцыйных партый, 28,6% - ні за кога з прадстаўнікоў гэтых партый, а 24% не змаглі адказаць на пытанне. На першы погляд, апазіцыя мае відавочную перавагу ў электаральных чаканнях. Але наколькі кансалідаваны электарат дэмакратычных партый?

Табліца 1. Перасячэнне электаратаў дэмакратычных партый і выбарчых блокаў (абсалютныя значэнні)

Прагаласавалі б за прадстаўніка партыі

Прагаласавалі б за прадстаўніка партыі ці блока

Усяго

"5+"

"ЕК"

"МБ"

"ЗП"

ЛДП

*

**

***

****

АГП

35

1

1

0

1

5

9

11

5

68

БНФ

11

2

3

3

0

2

6

0

1

28

КХП БНФ

5

6

0

3

11

7

8

10

3

53

БСДП "НГ"

2

31

1

1

1

1

8

2

3

50

ПП

3

2

1

1

0

0

12

10

5

34

ПКБ

2

1

0

1

0

11

7

23

8

53

ЛДП

0

0

0

0

57

1

6

4

3

71

БСДГ

17

0

0

3

2

8

10

5

9

54

БПЗ

2

0

2

3

0

5

20

11

7

50

"Надзея"

1

0

1

4

0

6

52

36

21

121

Усяго

78

43

9

19

72

46

138

112

65

582



* За кандыдата ад іншай партыі ці блока.

** За незалежнага кандыдата.

*** За кандыдата, які падтрымлівае палітыку А.Лукашэнкі.

**** За ніводнага з іх + не змаглі адказаць.


Найбольш глыбокі аналіз адказаў патэнцыяльных выбаршчыкаў (гл. табліцу 1), гатовых на парламенцкіх выбарах 2004 года галасаваць за кандыдатаў дэмакратычных партый, паказвае, што толькі 13,4% з іх пры магчымасці выбару паміж кандыдатамі ад розных выбарчых блокаў і рухаў прагаласавалі б за кандыдатаў ад "Народнай кааліцыі 5+", 12,4% - ад ЛДП, 7,9% - ад іншага блока ці партыі, 7,4% - ад "Еўрапейскай кааліцыі", 3,3% - ад руху "За перамены!", 1,5% - ад блока "Маладая Беларусь". Дзіва, але амаль кожны шосты з прыхільнікаў КХП БНФ гатовы галасаваць за кандыдата ад ЛДП, а сярод прыхільнікаў "Надзеі" не знайшлося ніводнага, хто аддаў бы свой голас за кандыдата ад "Еўрапейскай кааліцыі", сузаснавальнікам якой з'яўляецца гэтая жаночая партыя!

Але больш за іншых прыхільнікаў апазіцыйны партый (23,7%) у такой сітуацыі гатовыя аддаць свае галасы незалежным кандыдатам (прычым 46,4% з іх - прыхільнікі "5+", 43,4% - прыхільнікі "ЕК"), а 19,2% - кандыдатам, якія падтрымліваюць палітыку А.Лукашэнкі (прычым 53,6% з іх - прыхільнікі "5+", 33,9% - прыхільнікі "ЕК"). Яшчэ 11,2% не гатовы аддаць свае галасы прадстаўнікам ніводнай з названых катэгорый кандыдатаў або не змаглі адказаць (прычым у гэтай групе 41,9% - прыхільнікі "5+", 38,7% - прыхільнікі "ЕК").

Такім чынам, калі нават дапусціць, што структуры "5+", "ЕК", "ЗП", "МБ" і "іншы блок" будуць аб'яднаныя ў адзіны блок, сёння іхні электарат складае толькі трэць гатовых галасаваць за тую ці іншую дэмакратычную партыю і толькі пятую частку тых, хто вырашыў ісці на выбары.

Якім чынам у гэтай сітуацыі магчыма пашырыць электарат дэмакратычных сіл?

Першы і тактычна найбольш эфектыўны спосаб: прыцягнуць на свой бок выбаршчыкаў, гатовых галасаваць за незалежных кандыдатаў (33,4% + 23,8% = 57,2%), уключаючы ў свае выбарчыя спісы незалежных кандыдатаў або пазіцыянуючы членаў сваіх структур як незалежных кандыдатаў. Але трэба чакаць, што ўлада будзе намагацца рабіць тое ж (прапануючы незалежным кандыдатам найбольш адчувальныя стымулы), і таму за незалежных кандыдатаў будзе ісці сапраўдная барацьба.

Другі, найбольш складаны, але стратэгічна і найбольш эфектыўны спосаб: прыцягнуць на свой бок выбаршчыкаў, якія вырашылі не ісці на выбары або пакуль не прынялі рашэння (усё тыя ж 35,8%, ці 2,6 мільёна выбаршчыкаў).

Чаму гэты шлях стратэгічна найбольш эфектыўны? Таму, што большая частка беларусаў, настроеных крытычна ў дачыненні да цяперашняга афіцыйнага курсу і яго галоўнага натхняльніка, скептычна ацэньвае саму магчымасць змены курсу пры дапамозе якіх бы тое ні было выбараў. Так, сярод "адказнікаў" і тых, хто не вызначыўся, амаль 70% не задаволеныя равіццём дэмакратыі ў Беларусі (а сярод тых, хто вырашыў ісці на выбары, такіх толькі 44,4%). Дзве трэці лічаць, што ў краіне парушаюцца правы чалавека (пры 41% з ліку гатовых удзельнічаць у галасаванні). 58,2% на магчымым рэферендуме сталі б галасаваць супраць трэцяга тэрміну А.Лукашэнкі (з ліку гатовых удзельнічаць у галасаванні - 41,9%). 58,2% прагаласавалі б за кандыдата, які мог бы паспяхова канкурыраваць з А.Лукашэнкам на наступных прэзідэнцкіх выбарах (32,7%).

У той жа час амаль дзве трэці гэтых патэнцыяльных выбаршчыкаў не вераць, што выбары ў Нацыянальны сход будуць свабоднымі і справядлівымі (сярод тых, хто вырашыў ісці на выбары, так думае толькі трэць).

Нічога ўнікальнага, спецыфічна беларускага ў гэтым няма. У многіх посткамуністычных краінах дэмакратычны электарат займае зараз падобную пазіцыю. Менавіта таму дэмакратычныя сілы праводзяць доўгачасовыя і добра падрыхтаваныя кампаніі мабілізацыі сваіх патэнцыяльных выбаршчыкаў - як гэта было, напрыклад, пры падрыхтоўцы парламенцкіх выбараў у Славакіі ў 2002 годзе і пры правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі ў 2003-м.

Безумоўна, адным з галоўных фактараў, што абмяжоўвае эфект дзейнасці дэмакратычных сіл у Беларусі, у тым ліку і ў плане падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў, з'яўляюцца дзеянні ўладаў - прамы ці ўскосны ціск, блакіраванне доступу да электарата, пастаянная і агрэсіўная дыскрэдытацыя сродкамі масавай прапаганды і інш. Аднак у краінах, дзе дэмакратычныя сілы за апошнія гады дамагліся поспеху, ніхто не ствараў для іх "рэжыму найбольшага спрыяння", ім таксама даводзілася пераадольваць супраціў улады і кансерватыўна настроенага электарата.

Важнейшымі ўмовамі поспеху беларускай апазіцыі на восеньскіх парламенцкіх выбарах, на наш погляд, з'яўляюцца наступныя.

Па-першае, максімальная кансалідацыя, стварэнне адзінага дэмакратычнага блока.

Па-другое, уключэнне ў свае спісы незалежных кандыдатаў, гатовых да супрацоўніцтва.

Па-трэцяе, арганізацыя эфектыўнай мабілізацыйнай кампаніі, накіраванай на прыцягненне "адказнікаў" і тых, хто не вызначыўся. Для гэтага надзвычай важна не толькі падкрэсліваць дасягненне поспеху, але і гаварыць з выбаршчыкамі аб тых праблемах, якія іх сапраўды хвалююць.

Па-чацвёртае, арганізацыя эфектыўнага, у тым ліку міжнароднага, назірання падчас выбарчай кампаніі на ўсіх яе этапах. З-за цэлага шэрагу прычын геапалітычнага характару існуе верагоднасць таго, што беларускія ўлады дапусцяць міжнародных назіральнікаў своечасова (г.зн. за два-тры месяцы, а не за тыдзень да выбараў).

Вынікі апытання паказваюць, што шанцы дэмакратычных сіл Беларусі на поспех у парламенцкай кампаніі пры ўсіх гэтых умовах значныя.

* Матэрыял падрыхтаваны на падставе вынікаў нацыянальнага апытання грамадскай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) у сакавіку 2004 года (метадам face-to-face interview апытана 1480 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і больш, межавая памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышала 0,03).