Сацыялогія
МІНЧАНЕ НЕ ВЕРАЦЬ У СУМЛЕННЫЯ ВЫБАРЫ
2004-01-13
Аўтар: Сацыялагічная служба "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН
Каля паловы сталічных жыхароў яшчэ не вызначыліся, за каго будуць галасаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў. 29% рэспандэнтаў гатовы галасаваць за любога ўпадабанага кандыдата. Незалежныя кандыдаты на восеньскіх выбарах пакуль могуць разлічваць на 14% галасоў мінчан. Толькі 7% выбаршчыкаў маюць намер аддаць галасы кандыдатам ад апазіцыйных сілаў. І яшчэ меней - 5% - гатовыя падтрымаць прыхільнікаў цяперашняй улады.
Табліца 1. Восенню 2004 года адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў. За каго вы маеце намер галасаваць?
За кандыдатаў - прадстаўнікоў улады | 5 |
За кандыдатаў - прадстаўнікоў апазіцыі | 7 |
За незалежных кандыдатаў | 14 |
За любога ўпадабанага кандыдатаа | 29 |
Яшчэ не ведаю, цяжка адказаць | 45 |
Табліца 7.Як вы лічыце, вынікі выбараў у парламент Беларусі восенню 2004 года будуць або не будуць падтасаваныя?
Так, будуць падтасаваныя | 18 |
Хутчэй будуць, чым не будуць | 24 |
Хутчэй не будуць, чым будуць | 15 |
Не, не будуць | 14 |
Цяжка адказаць | 29 |
Методыка даследавання.
Анкетнае апытанне 500 мінчан ва ўзросце 18 гадоў і старэй праведзенае сацыялагічнай службай "Зеркало" кампаніі БелаПАН 9-12 снежня 2003 года. Выбарка квотная. Кваціруемыя параметры: пол, узрост, адукацыя. Памылка выбаркі - у межах 1 працэнта.