УЛАДЗІМІР РУШАЙЛА: "ПРАВЕДЗЕНЫЯ ВЫБАРЫ І РЭФЕРЭНДУМ З'ЯЎЛЯЮЦЦА СВАБОДНЫМІ, СУМЛЕННЫМІ І ЛЕГІТЫМНЫМІ" ("Звязда")
2004-10-19
Аўтар: "Звязда"
З 6 верасня доўгатэрмiновае назiранне за ходам выбарчага працэсу вялося мiсiяй мiжнародных назiральнiкаў ад СНД. Як адзначаецца ў iх заяве, агучанай учора кiраўнiком мiсii Уладзiмiрам Рушайлам, пры назiраннi яны карысталiся "выключна прынцыпамi палiтычнай нейтральнасцi, не выказваючы пры гэтым якiх бы там нi было пераваг у адносiнах да кандыдатаў у дэпутаты i палiтычных партый, а таксама ацэнак адносна правядзення рэспублiканскага рэферэндуму". Пры гэтым назiральнiкi ад СНД упэўненыя, што прадастаўленне iм i мясцовым назiральнiкам шырокiх паўнамоцтваў, стварэнне належных умоў для назiрання за ўсiмi этапамi выбарчай кампанii i iнш. сведчыць аб тым, што беларускi бок iмкнецца забяспечыць адкрытасць працэсу волевыяўлення грамадзян.
Мiжнародныя назiральнiкi, паводле слоў У. Рушайлы, сведчаць, што за час, якi прайшоў пасля прэзiдэнцкiх выбараў, шэраг прававых нормаў выбарчага заканадаўства быў удасканалены ў накiрунку далейшай дэмакратызацыi выбарчай сiстэмы. У прыватнасцi, больш адкрытай стала дзейнасць Цэнтрвыбаркама, iншых выбарчых камiсiй. Выбарчае заканадаўства Беларусi, лiчаць назiральнiкi, з'яўляецца "збалансаванай асновай для правядзення транспарэнтных, свабодных выбараў i рэспублiканскiх рэферэндумаў".
У дзень выбараў i правядзення рэферэндуму 248 назiральнiкаў з краiн СНД наведалi больш як 2 тысячы ўчасткаў па ўсiх 110 выбарчых акругах. Яны прысутнiчалi пры iх адкрыццi, назiралi за працэсам галасавання, сустракалiся з выбаршчыкамi, мiжнароднымi i мясцовымi назiральнiкамi, прысутнiчалi падчас падлiку галасоў выбаршчыкаў i падвядзеннi вынiкаў выбараў. "Нягледзячы на асобныя тэхнiчныя недахопы, - адзначыў У. Рушайла, - якiя былi зафiксаваны падчас назiрання за галасаваннем, але якiя, на наш погляд, не аказалi iстотнага ўплыву на свабоднае волевыяўленне выбаршчыкаў, працэс галасавання ў цэлым насiў дэмакратычны характар i праходзiў у адпаведнасцi з дзеючым выбарчым заканадаўствам".
Пры гэтым назiральнiкi ад СНД адзначылi, што "рэспублiканскi рэферэндум праходзiў на фоне беспрэцэдэнтнай кампанii знешняга цiску". У прыватнасцi, неабгрунтавана жорсткiя заявы, прадузятыя каментарыi, негатыўныя ацэнкi з боку асобных афiцыйных асоб i структур шэрагу еўрапейскiх арганiзацый i ЗША ў адносiнах да аб'яўлення рэферэндуму назiральнiкi расцэньваюць як жаданне прадвызначыць негатыўныя адносiны сусветнай грамадскасцi i мiжнародных назiральнiкаў да вынiкаў рэферэндуму яшчэ да яго правядзення. На наш погляд, адзначыў У. Рушайла, падобныя дзеяннi ў адносiнах да суверэннай дзяржавы i яе грамадзян з'яўляюцца некарэктнымi, не адпавядаючымi нормам мiжнароднага права.
Свае ацэнкi i першапачатковыя высновы, падкрэслiў У. Рушайла, мiжнародныя назiральнiкi ад СНД рабiлi на падставе толькi ўласнага назiрання, аналiзу фактычнага матэрыялу i даных, што былi сабраныя iмi ў працэсе доўга- i кароткатэрмiновага назiрання. На погляд назiральнiкаў, выбары i рэферэндум "прайшлi пры высокай зацiкаўленасцi i актыўнасцi грамадзян Беларусi. Яны праведзены ў адпаведнасцi з нормамi дзеючага выбарчага заканадаўства, з'яўляюцца свабоднымi, сумленнымi, легiтымнымi i транспарэнтнымi".
З асаблiвай цiкавасцю назiралi за ходам галасавання мiжнародныя назiральнiкi ад Парламенцкага Сходу саюза Беларусi i Расii, бо з членаў новага парламента будзе фармiравацца i новая дэпутацыя ў Парламенцкi сход. Усяго ад Парламенцкага сходу ў назiраннi ўдзельнiчалi 15 чалавек, якiя ў дзень выбараў наведалi больш за 300 выбарчых участкаў для галасавання.
Мiжнародныя назiральнiкi ад Парламенцкага сходу канстатавалi, што беларускае выбарчае заканадаўства адпавядае мiжнародным стандартам, што працэс галасавання праводзiўся арганiзавана, у адпаведнасцi з яго патрабаваннямi, што былi забяспечаны неабходныя ўмовы для раўнапраўнага, свабоднага волевыяўлення грамадзян. Назiральнiкi ад Парламенцкага сходу таксама адзначылi, што выбарчая кампанiя праходзiла ў абставiнах беспрэцэдэнтнай кампанii знешняга цiску. "Выказваннi афiцыйнымi службовымi асобамi i палiтычнымi дзеячамi шэрагу еўрапейскiх краiн i ЗША, рэзка негатыўныя ацэнкi ў адносiнах да рэферэндуму, пагроза прымянення дыскрымiнацыйных мераў, - адзначыў каардынатар групы назiральнiкаў Сяргей Антуф'еў, - мы расцэньваем як спробу ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, парушэнне агульнапрызнаных нормаў мiжнароднага права". Самi ж выбары i рэферэндум былi прызнаны "адкрытымi, свабоднымi, дэмакратычнымi i легiтымнымi".