Маніторынг
УРАЛ ЛАТЫПАЎ: АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА - ПРЭЗІДЭНТ ПРОСТАГА НАРОДА (БЕЛТА)
2004-10-12
Аўтар: БЕЛТА
Паводле яго слоў, прэзідэнт будзе ўлічваць дзве ўмовы: здароўе і падтрымку народа. Аляксандр Лукашэнка прыме рашэнне аб удзеле ў выбарах, калі яго самаадчуванне дасць магчымасць працаваць гэтак жа эфектыўна і напружана, як ён працуе цяпер, удакладніў кіраўнік адміністрацыі.
"Усе праблемы прэзідэнт прапускае праз сябе, а для гэтага трэба шмат здароўя", - заявіў Урал Латыпаў.
Спыніўшыся на другой умове - падтрымка народа, кіраўнік адміністрацыі выказаў меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка - "прэзідэнт простага народа, небагатых людзей, якіх у Беларусі большасць". "Гэта прэзідэнт простых людзей, якім патрэбна падтрымка дзяржавы". "Кіраўнік рэспублікі часам лепш за чыноўнікаў ведае цану на хлеб і на камунальныя паслугі", - удакладніў Урал Латыпаў.
Таму ў ліку выбаршчыкаў, якія ў ходзе рэферэндуму прагаласуюць за прадастаўленне Аляксандру Лукашэнку права прыняць удзел у выбарах 2006 года, кіраўнік адміністрацыі назваў сацыяльна абароненых ветэранаў, якія своечасова атрымліваюць пенсію; прадстаўнікоў Узброенных Сіл, якія атрымліваюць заработную плату ў доларавым эквіваленце вышэйшую, чым у Расіі; рабочых "узнятых з каленяў" буйных беларускіх прадпрыемстваў; студэнцтва і моладзь, якім незалежна ад сацыяльнага паходжання забяспечаны роўныя ўмовы навучання ў ВНУ краіны; маладыя сем'і, якія атрымалі магчымасць вырашыць свае жыллёвыя праблемы дзякуючы льготнаму крэдытаванню; маці маладых людзей прызыўнога ўзросту, якія перакананы, што іх дзеці не будуць гінуць у гарачых пунктах.