Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Маніторынг

НАЗІРАЛЬНІКІ: КАНТРАЛЮЕЦЦА ЎВЕСЬ ВЫБАРЧЫ ПРАЦЭС ("Звязда")


2004-10-12

Аўтар: "Звязда"

Як паведаміў "Звяздзе" прадстаўнік місіі міжнародных назіральнікаў ад СНД Рудольф Аляксееў, з заканадаўчымі асаблівасцямі датэрміновага галасавання ў Беларусі назіральнікі ад СНД азнаёміліся падчас наведвання акруговых камісій і выбарчых участкаў. У прыватнасці, асабіста Р.Аляксееў ездзіў у Гродна і Гродзенскую вобласць. Падобныя паездкі назіральнікаў запланаваныя і падчас датэрміновага галасавання. "Мы жадаем пракантраляваць увесь выбарчы працэс, а не нейкую асобную яго частку", - адзначыў назіральнік.

Да самога датэрміновага галасавання ён ставіцца нармальна. "3-за асаблівасцяў дыпламатычнай службы мне вельмі часта не ўдаецца прагаласаваць у сам дзень выбараў, таму датэрміновае галасаванне для мяне - адзіная магчымасць падтрымаць таго ці іншага кандыдата. У заканадаўствах розных краін датэрмінова прагаласаваць можна на працягу 3-5 дзён", - паведаміў ён. Пры гэтым Р.Аляксееў сам ужо сутыкаўся пры назіранні за выбарамі з датэрміновым галасаваннем ў Казахстане, і там нічога надзвычайнага не адбылося.

Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў ужо зарэгістравала 589 міжнародных назіральнікаў.