РЭФЕРЭНДУМ: ПОГЛЯД З-ЗА МЯЖЫ ("Звязда")
2004-10-02
Аўтар: "Звязда"
У ходзе нядаўнiх дэбатаў па пытанню пра сiтуацыю ў Беларусi прадстаўнiк фракцыi "Незалежнасць/Дэмакратыя" Еўрапарламента Войцах Вежэйскi ў сваiм выступленнi адзначаў:
"...Раздаюцца шматлiкiя галасы ў свеце, якiя загадзя перакрэслiваюць прыстойнасць дзяржаўных уладаў Беларусi i вынiкi выбараў, якiя даведаемся толькi пасля 17 кастрычнiка. Загадзя робiцца выснова пра тое, што будуць парушаны прынцыпы дэмакратыi.
Лiчу, што перакрэслiванне сумленных выбараў i рэферэндуму яшчэ перад галасаваннем не адпавядае духу дэмакратыi. Мы павiнны i маем права ацанiць сiтуацыю, аднак не выносiць загадзя прысуд". Дэпутат таксама выказаў сумненнi з нагоды таго, што такая "недэмакратычная структура", якой, на яго думку, з'яўляецца ЕС i яго бюракратычныя iнстытуты, мае маральнае права даваць ацэнку ступенi дэмакратыi i абвяшчаць рашэннi суверэннага народа недэмакратычнымi.
"Перш за ўсё няхай Еўрапарламент забяспечыць дэмакратыю еўрапейскiм дзяржавам i гарантуе iх незалежнасць, а ўжо потым асуджае i вучыць iншых... Крывадушнiкi i фарысеi", - заключае еўрапарламентарый. Важна падкрэслiць, што ў сваiм меркаваннi пан Вежэйскi быў далёка не адзiнокi сярод сваiх калег. У прыватнасцi, яго падтрымаў i дэпутат ЕП ад Чэхii - Ю. Масталка.
А вось яшчэ адно меркаванне далёка не выпадковага чалавека. Выказваючыся з нагоды рэферэндуму, прафесар канстытуцыйнага права Жыль Тэвенон (iнстытут палiтычных навук г. Лiён, Францыя) падкрэслiў, што "канстытуцыйны рэферэндум, абвешчаны прэзiдэнтам Лукашэнкам у яго выступленнi 7 верасня 2004 года, поўнасцю адпавядае канстытуцыйным нормам, вызначаным Асноўным Законам", i што "не маецца нiякага злоўжывання ўладай, бо суверэнiтэт застаецца ў руках беларускага народа". Коратка i зразумела. Шкада, не ўсiм. Але гэта, як кажуць, ужо праблема тых, у каго туга з разуменнем...
Выклiкаюць некаторае непаразуменне i заявы старшынi калегii Савета па знешняй i абароннай палiтыцы Расii Сяргея Караганава. У прыватнасцi пра тое, што быццам бы мiжнародная супольнасць не прыме вынiкаў рэферэндуму. Вядомы расiйскi палiтолаг Сяргей Кара-Мурза, напрыклад, лiчыць зусiм iнакш i называе рашэнне правесцi ў Беларусi рэферэндум правiльным. З iм згодны i вiцэ-спiкер Дзярждумы Расii Сяргей Бабурын, якi адзначыў, што "правядзенне рэферэндуму па любому пытанню можа толькi вiтацца". Больш таго, ён выказаў перакананасць у тым, што Аляксандр Лукашэнка атрымае падтрымку народа.
А вось меркаваннi з гэтай нагоды прадстаўнiкоў некаторых iншых краiн постсавецкай прасторы.
Старшыня Малдаўскага дзяржаўнага iнстытута мiжнародных адносiнаў, доктар гiстарычных навук Сяргей Назарыя: "Рашэнне Аляксандра Лукашэнкi - гэта сумленны i смелы ўчынак, на якi здольны рашыцца толькi адказны палiтык, якi давярае свайму народу. З юрыдычнага пункту гледжання гэты крок цалкам адпавядае як Канстытуцыi Беларусi, так i нормам мiжнароднага права. З палiтычнага пункту гледжання, на маю думку, гэта таксама правiльны i своечасовы ўчынак, так як было б поўнасцю безадказным закiнуць пачатае прэзiдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам на паўдарогi". На думку гiсторыка, "сыход з палiтычнай сцэны такой фiгуры як Лукашэнка стаў бы стратай для ўсiх народаў былога Савецкага Саюза".
Дацэнт Харкаўскай Нацыянальнай акадэмii гарадской гаспадаркi Вячаслаў Маслоўскi, якi часта сустракаецца са сваiмi беларускiмi калегамi, адзначыў, што "дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, а таксама стаўленню прэзiдэнта Беларусi да вучоных сваёй краiны, у цяперашнi час рашэнне сацыяльных пытанняў i заработнай платы беларускiх вучоных непараўнальна з украiнскiмi калегамi." У сувязi з гэтым ён выказаў спадзяванне на тое, што беларускiя вучоныя падтрымаюць прэзiдэнта на маючым адбыцца рэферэндуме". Большасць замежных сродкаў масавай iнфармацыi, якiя асвятляюць сiтуацыю ў Беларусi, прызнаюць права i правату беларускага лiдара. Вось што напiсаў штотыднёвiк "Аргументы и факты": "А. Р. Лукашэнка задумаў рэферэндум, а не "правёў" такое рашэнне праз парламент. Хто пасля ўсенароднай падтрымкi кiне ў яго агарод камень? Рэферэндум з пытаннем пра адмену абмежаванняў тэрмiну знаходжання на вяршынi ўлады, хутчэй за ўсё, дасць А. Р. Лукашэнку не менш за 70 працэнтаў галасоў "за".
"Абвяшчэння рэферэндуму чакалi, i не толькi ў Беларусi, даўно. Адны насцярожана, iншыя - з бяссiльным зларадствам, большасць беларусаў - з надзеяй. Да гонару Лукашэнкi, што яшчэ раз пацвярджае яго ўпэўненасць ва ўласных сiлах, ён не стаў арганiзоўваць шумнае шоу з "лiстамi працоўных" i з адпаведнымi тэлезваротамi "простых людзей"... У вачах беларусаў Лукашэнка ўвасабляе сапраўдную, моцную ўладу, якая i патрабуецца ў сучасных умовах", - пiша газета "Завтра".
"Нават адзiн паверхневы погляд выявiць, што некаторыя беларускiя рэалii выглядаюць больш свежымi, чым у Расii, - адзначае балгарская рэспублiканская газета "Нова зора". - Беларускiя вёскi не пакiдаюць уражання поўнай беднасцi i разбурэння, як расiйскiя вёскi, беларускiя дарогi лепш за расiйскiя, беларускiя "даiшнiкi" не бяруць хабар. Больш таго, большасць беларускiх прадпрымальнiкаў неафiцыйна сцвярджаюць, што iх урад падтрымлiвае канкрэтнымi справамi айчынны бiзнэс, якi, у адрозненне ад рускага, не адчувае бясконцага хвалявання з боку чыноўнiкаў-вымагальнiкаў". У якасцi iлюстрацыi газета прыводзiць "Справаздачу аб развiццi чалавека" ААН за 2004 год, у якiм аналiзуецца эканамiчная i гуманiтарная сiтуацыя ў 177 краiнах.
"...Калi факты гавораць, то i багi маўчаць, - робiць выснову "Нова зора". -- Добра хаця б тое, што цяперашнiя кiраўнiкi (Балгарыi) не пакутуюць iдэалагiчнымi забабонамi i iмкнуцца падтрымлiваць актыўныя адносiны з Мiнскам. Дай Бог, каб яны перанялi i што-небудзь адтуль".
"Халодная вайна супраць Беларусi". Так называецца артыкул, змешчаны ў латвiйскай газеце "Вести сегодня". Аўтар у дастаткова рэзкай форме падверг крытыцы палiтыку "двайных стандартаў", якiя праводзiць Захад у адносiнах да Беларусi. "Знiшчыць моцнага эканамiчнага канкурэнта, увергнуць 10-мiльённы народ у грамадзянскую мiжусобiцу - усе гэтыя мэты "дэмакратызатараў" Беларусi па чужых лякалах. Хiба вядуць сябе так у адносiнах да суседзяў, якiя нiколi не зрабiлi зла Латвii?.. Але Беларусь 17 кастрычнiка абавязкова акажацца разумнейшай!".
Што ж, хочацца запэўнiць калег: беларусы яшчэ нiколi не давалi нагоды сумнявацца ў сваiх разумовых здольнасцях i ўменнi адрознiць дабро ад зла i падману.