Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Маніторынг

ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА: "АДНОСІНЫ ВЫБАРШЧЫКАЎ ДА КАНДЫДАТАЎ БУДУЦЬ АПАСРОДКАВАНЫ ПРАЗ ІХ СТАЎЛЕННЕ ДА РЭФЕРЭНДУМУ" ("Звязда")


2004-10-01

Аўтар: "Звязда"

- Колькасць зарэгiстраваных кандыдатаў на гэтых парламенцкiх выбарах меншая ў параўнаннi з мiнулымi выбарамi. Чаму? Знiзiлася цiкавасць да выбараў?

- Яна не знiзiлася, хаця прэтэндэнтаў i было менш з самага пачатку - недзе на сто чалавек у параўнаннi з 2000 годам. Аднак пры гэтым у нас змянiлася i структура, палiтычны вобраз тых, хто iдзе на выбары. З усiх кандыдатаў (з улiкам тых, каго зарэгiстраваў Вярхоўны суд, iх стала 408) амаль 200 iдуць на выбары ад палiтычных партый, прычым ад партый апазiцыйнага кшталту. I наадварот, неапазiцыйныя партыi прадстаўлены нязначнай меншасцю: Рэспублiканская партыя - 3 кандыдаты, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды - 4, КПБ - 5. Таму цiкавасць да выбараў не знiзiлася, яна працягвае заставацца дастаткова вялiкай. Напэўна, проста сёлета ў акруговых камiсiй былi больш патрабавальныя крытэрыi адбору ў адносiнах да прэтэндэнтаў: больш строга правяралiся падпiсныя лiсты, дэкларацыi. Таму дакладней будзе казаць не аб памяншэннi колькасцi кандыдатаў у дэпутаты, а аб большым конкурсе пры вызначэннi кандыдата.

- Цэнтрвыбаркам задавальняў кожную чацвертую скаргу. Акруговыя камiсii пры прыняццi рашэнняў былi занадта прынцыповымi?

- Справа не ў тым, што акруговыя камiсii былi больш прынцыповымi, а Цэнтрвыбаркам больш мяккiм. Многiя прэтэндэнты прадаставiлi дастаткова супярэчлiвыя дакументы, што характаразуюць iх матэрыяльнае становiшча: яны былi запоўнены з памылкамi, з якiмi "дапамаглi" органы, што выдавалi даведкi для запаўнення дэкларацыi. I калi мы высвятлялi, што вiны ў недакладным запаўненнi прэтэндэнт не мае, мы задавальнялi яго скаргу. Акрамя таго, мы задаволiлi скаргi нават тых прэтэндэнтаў, з рашэннямi акруговых камiсiй па якiх унутрана згодны. Я маю на ўвазе тых прэтэндэнтаў, якiя ўвогуле не прадаставiлi звестак аб сваёй маёмасцi, а iменна ўказалi, што за мiнулы год увогуле не мелi даходаў. Аднак на нейкiя ж грошы яны жылi? Такiм чынам яны наогул утойваюць увесь даход. Аднак у такiх выпадках мы карыстаемся тым жа прынцыпам, што прымяняецца ў крымiнальным заканадаўстве: не злоўлены - не злодзей. Такiм чынам, акруговая камiсiя зыходзiла больш з маралi, мы - з фармальных патрабаванняў закона.

- Тым не менш, галасаванне ў прыблiзна 10 акругах будзе наогул безальтэрнатыўным.

- Напэўна, гэта дрэнна. Лiчу, што выбары павiнны праходзiць на альтэрнатыўнай аснове. Аднак i ў альтэрнатыўных акругах ёсць моцныя кандыдаты, якiя, як можна прадказаць ужо цяпер, перамогуць у першым туры.

- Незарэгiстраваныя былi i некалькi цяперашнiх дэпутатаў. Чаму? Здаецца, што вопыту ў iх павiнна быць больш, чым у iншых.

- Справа не ў гэтым. Напрыклад, Сяргей Скрабец балатаваўся ўжо не першы раз. "Комсомольская правда" дала недакладную iнфармацыю, што яго кандыдатуру знялi за подпiсы жыхароў дома, якi лiчыцца, паводле iнфармацыi акруговай камiсii, неiснуючым. Галоўнае ж было ў тым, што С. Скрабец недакладна ўказаў некаторую сумесную маёмасць разам з жонкай, а таксама сваё заснавальнiцтва ў некаторых камерцыйных структурах, няхай яны i знаходзяцца ў стадыi лiквiдацыi. У спадароў Парфяновiча i Навасяда былi забракаваныя подпiсы. I справа тут не ў вопыце, а ў тым, што подпiсы за прэтэндэнта збiраюць iншыя асобы, якiя могуць памыляцца. Дарэчы, многiя прэтэндэнты, якiя з'яўляюцца нават тэхнолагамi партый па правядзенню выбарчай кампанii, таксама робяць памылкi. Напрыклад, спадар Альфер рэгулярна займаўся пытаннямi выбараў у АГП, аднак не змог правiльна запоўнiць сваю дэкларацыю аб даходах.

- Актыўны ўдзел партый у выбарах зрабiў iх больш цiкавымi. Як вы лiчыце, партыi добра падрыхтавалiся да выбараў?

- Калi браць пад увагу колькасць кандыдатаў, можна сказаць, што палiтычныя партыi добра падрыхтавалiся да выбараў. З другога боку, партыi знаходзiлiся ў прывiлеяваным становiшчы ў параўнаннi з iншымi. Партыйнае вылучэнне - самае простае i беспраблемнае. Партыi маюць магчымасць вылучыць на сваiм з'ездзе кандыдата па любой акрузе, дзе маецца яе арганiзацыйная структура. Дарэчы, аказалася, што многiя партыi часта маюць гэтыя структуры фармальна, i менавiта таму органы юстыцыi прымалi рашэннi аб адмене пастаноўкi на ўлiк гэтых структур. Аб сапраўднай жа падрыхтаванасцi партый можна будзе казаць пасля падвядзення вынiкаў выбараў.

- Цi не лiчыце вы, што пры фiнансаваннi агiтацыйнай кампанii настаў час выкарыстоўваць не толькi сродкi бюджэту?

- У гэтым пытаннi неабходна сыходзiць з матэрыяльных магчымасцяў краiны. Як толькi сярэдняга класу ў нас будзе больш, чым класу нiжэйшага за сярэднi, магчыма, i патрэбна будзе пераходзiць да небюджэтнага фiнансавання агiтацыйнай кампанii. Але рабiць выбары занадта элiтнымi, завязанымi на фiнансавых магчымасцях кандыдатаў, не зусiм справядлiва ў адносiнах да выбаршчыкаў.

- Тым не менш, наўрад цi кандыдат абмяжуецца толькi бюджэтнымi сродкамi. Цi шмат грошай, на вашу думку, iдзе на выбары?

- Аб гэтым я ведаць не магу. Але хачу адзначыць, што нават тую суму, якая даецца з бюджэту, кандыдат часта цалкам не выбiрае. Яму не патрэбна такая вялiкая колькасць лiстовак i плакатаў. На суму, якая выдаецца, можна вырабiць 50 тыс. лiстовак, а гэта па некалькi на кожную сям'ю. Што ж датычыцца iншых сродкаў, то ў нас не прадугледжана раздача нейкай рэкламнай прадукцыi. Для ўвядзення гэтага патрэбна мяняць заканадаўства. Лiчу, што сродкi, якiя мы не кантралюем, выплачваюцца ў выглядзе ўзнагароджання камандзе, што працуе на кандыдата. Але гэта ўсё хаваецца ад Цэнтральнай камiсii, бо можа стаць падставай для адмены рэгiстрацыi.

- Разам з парламенцкiмi выбарамi будзе праходзiць рэферэндум. Цi не выцiсне ён выбары на другi план?

- Калi казаць аб Цэнтрвыбаркаме, то для нас на першым плане стаяць усё ж такi выбары. Гэта больш складаная тэхналагiчная кампанiя, у якой задзейнiчана шмат канкрэтных лёсаў. У плане ж прапагандысцкiм, iнфармацыйным на першае месца, безумоўна, выходзiць рэферэндум. I таму адносiны выбаршчыкаў да кандыдатаў будуць апасродкаваны ў першую чаргу праз iх стаўленне да рэферэндуму.

- Цi ёсць ужо выпадкi адмены рэгiстрацыi кандыдатаў?

- Так. Акруговая камiсiя ў Вiцебску адмянiла рэгiстрацыю кандыдатаў Севярынца i Токарава за зневажальныя выказваннi ў бок прэзiдэнта Беларусi падчас сваiх выступленняў на тэлебачаннi. Аднак скаргаў ад iх яшчэ не паступала, i таму нешта дакладна казаць складана.

- А акруговая камiсiя мае такое права -- ацэньваць выступленнi?

- Любы чалавек з маральнага пункту гледжання можа ацанiць, цi зневажае выказванне. Аднак, калi выпадкi будуць складанымi, i Цэнтрвыбаркам, i акруговыя камiсii змогуць накiроўваць тэксты выступленняў на заключэнне спецыялiстаў.

- Цi задаволены вы працай сродкаў масавай iнфармацыi пры асвятленнi выбараў?

- Я не адсочваю спецыяльна працу СМI. Але магу сказаць, што не заўсёды там падаецца праўдзiвая iнфармацыя. Напрыклад, часам звесткi "Комсомольской правды" не адпавядаюць рэчаiснасцi. Так было па С. Скрабцу i iншых кандыдатах. Яшчэ прыклад: працяглы час гаворыцца пра 20 рублёў Зiнаiды Бандарэнка, але ж акруговая камiсiя ёй адмовiла на падставе таго, што iснавала сумненне ў легiтымнасцi ўсяго з'езда АГП. Такiм чынам нават палова праўды можа стаць хлуснёй.