Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Маніторынг

ЦЭНТРВЫБАРКАМ ЗАРЭГІСТРАВАЎ ЯШЧЭ ЧАТЫРОХ КАНДЫДАТАЎ ("Звязда")


2004-09-30

Аўтар: "Звязда", 30 верасня 2004 гола

З трох разгледжаных скаргаў задаволенымi аказалiся дзве. Прычым i ў першым, i ў другiм выпадку на станоўчае для прэтэндэнтаў рашэнне аказала ўплыў заява мiнiстэрства юстыцыi аб прызнаннi легiтымнасцi з'езду Аб'яднанай грамадзянскай партыi, членамi якой з'яўляюцца Зiнаiда Бандарэнка i Яўген Лабановiч. Акрамя таго, у адносiнах да З. Бандарэнка Цэнтрвыбаркам не падтрымаў довады акруговай камiсii Смаргонскай акругi № 61 аб недакладным запаўненнi дэкларацыi, бо агульная сума даходаў за год, нягледзячы на памылку ў адным з даходаў на суму 20 рублёў, была напiсана дакладна. Што ж датычыцца Я. Лабановiча, то Цэнтрвыбаркам хаця i зарэгiстраваў яго кандыдатам, ты не менш вынес яму папярэджанне. Справа ў тым, што акруговая камiсiя Ясенiнскай акругi № 101 устанавiла факт распаўсюджання падчас збору подпiсаў агiтацыйных друкаваных матэрыялаў, выраб якiх магчымы толькi за бюджэтныя сродкi, што выдаюцца кандыдатам. Тым не менш, за такое парушэнне акруговая камiсiя мела права вынесцi папярэджанне, а не лiчыць гэта падставай для адмовы ў рэгiстрацыi. Скарга трэцяга прэтэндэнта нават не абмяркоўвалася, бо была пададзена з парушэннямi тэрмiнаў.

На гэтым жа пасяджэннi Цэнтрвыбаркам зарэгiстраваў кандыдатамi ў дэпутаты Уладзiмiра Шохава i лiдара Сацыял-дэмакратычнай партыi народнай згоды Сяргея Ермака. Зроблена гэта было на падставе рашэнняў Вярхоўнага суда, якi адмянiў ранейшыя рашэннi камiсii аб адмове ў рэгiстрацыi. Такiм чынам, цяпер колькасць кандыдатаў у дэпутаты дасягнула 403 чалавек, а сярэднi конкурс складзе амаль 4 чалавекi на адзiн дэпутацкi мандат.

Цэнтрвыбаркам таксама растлумачыў парадак галасавання асоб, што асуджаны да арышту. Галасаванне будзе адбывацца па месцу знаходжання папраўчай установы пасля адпаведнай просьбы асуджанага. Усяго падобных асоб у Беларусi няшмат: па стану на першае верасня iх было 1301. Акрамя гэтага ЦВК пастанавiў, што мiжнародныя i мясцовыя назiральнiкi, якiя былi акрэдытаваны для назiрання за правядзеннем парламенцкiх выбарах, змогуць назiраць i за правядзеннем рэспублiканскага рэферэндуму.