ВАДЗІМ ПАПОЎ: "ПРАФЕСІЯНАЛЬНЫ ПАРЛАМЕНТ У БЕЛАРУСІ АДБЫЎСЯ" ("Звязда")
2004-09-18
Аўтар: "Звязда"
Рэдакцыя газеты "Звязда" папрасiла падсумаваць вынiкi дзейнасцi парламента за мiнулы перыяд Старшыню Палаты прадстаўнiкоў Вадзiма Папова.
- Вадзiм Аляксандравiч, дэпутатам цяперашняга склiкання засталося працаваць толькi некалькi месяцаў. Напэўна, самы час зрабiць некаторыя высновы?
- Так, тэрмiн паўнамоцтваў Палаты прадстаўнiкоў другога склiкання падыходзiць да завяршэння, але гаварыць аб заканчэннi нашай працы яшчэ рана. Дэпутаты будуць працаваць да 20 лiстапада. Нас чакае вялiкi аб'ём заканатворчай работы. Наперадзе яшчэ напружаная асенняя сесiя, падчас якой нам трэба разгледзець шэраг законапраектаў i такi важнейшы сярод iх, як праект Закона аб бюджэце краiны на 2005 год. Мяркуем абмеркаваць яго разам з праектам Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя закададаўчыя акты па пытаннях падаткаабкладання" ў першы дзень дзевятай сесii - 4 кастрычнiка. Цяпер гэтыя два першачарговыя дакументы дэпутаты прапрацоўваюць у пастаянных камiсiях з удзелам адказных работнiкаў Мiнiстэрства фiнансаў.
Тым не менш, на адно прынцыповае пытанне, ад якога залежыць будучыня нашага парламентарызму i далейшае канстытуцыйнае развiццё грамадства, неабходна адказаць: "Цi адбыўся ў Беларусi прафесiянальны парламент?" Адказ вiдавочны: прафесiянальны беларускi парламент адбыўся. Упершыню ў гiсторыi нашай дзяржавы на працягу чатырох гадоў дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў другога склiкання працавалi на прафесiянальнай аснове. I працавалi якасна, эфектыўна. У сёлетнiм Пасланнi Нацыянальнаму сходу i беларускаму народу Прэзiдэнт Беларусi А. Р. Лукашэнка высока ацанiў дзейнасць парламента, адзначыўшы яго ролю як важнага фактара стабiльнасцi i развiцця нашага грамадства.
Магу пацвердзiць словы кiраўнiка дзяржавы наступным. За мiнулы перыяд сваей працы Палата прадстаўнiкоў прыняла ў першым i другiм чытаннi амаль 600 законапраектаў па шырокаму комплексу пытанняў жыцця дзяржавы i грамадства, у тым лiку ратыфiкавана 109 заканадаўчых актаў мiжнароднага характару. Гэтыя мiжнародныя дагаворы, канвенцыi i пратаколы дазваляюць нашай краiне добра адчуваць сябе ў сусветна-гаспадарчых сувязях i садзейнiчаюць павышэнню нацыянальнага эканамiчнага патэнцыялу.
На аснове створанай заканадаўчай базы Беларусь падтрымлiвае гандлёвыя адносiны са 157 краiнамi свету. Наш гандлёвы абарот у мiнулым годзе павялiчыўся амаль на 26 працэнтаў, а сёлета за 7 месяцаў - больш чым на 33 працэнты. Апераджальнымi тэмпамi расце экспарт. Прычым мы гандлюем не толькi з Расiяй, куды iдзе 47 працэнтаў нашага экспарту. На другiм месцы ў беларускiм экспарце - 37 працэнтаў - краiны Еўрасаюза. Гэта сведчыць пра канкурэнтаздольнасцiь нашай прадукцыi, яе запатрабаванасць на сусветных рынках.
Акрамя гэтага, Палатай прадстаўнiкоў прыняты шэраг законапраектаў, неабходных для ўступлення Беларусi ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю. Тут мы ўзгадняем свае пазiцыi з Расiйскай Федэрацыяй i краiнамi "чацвёркi", каб выпрацаваць адзiныя падыходы, якiя дадуць магчымасць захаваць агульную эканамiчную прастору.
Вельмi важным лiчу i тое, што прыняты амаль усе канстытуцыйныя законы, нямала зроблена па кадыфiкацыi i сiстэматызацыi заканадаўства.
Так што прафесiянальны парламент дзейнiчае, як i належыць, з высокай аддачай, прафесiянальна.
- Такiм чынам, вы лiчыце, што стварэнне восем гадоў назад двухпалатнага Нацыянальнага сходу поўнасцю апраўдала сябе?
- Гэта рашэнне было абсалютна правiльным. Двухпалатны парламент - не наша вынаходнiцтва. Двухпалатны парламент дзейнiчае ў Расiйскай Федэрацыi, з якой мы вельмi цесна супрацоўнiчаем, i ў шэрагу iншых краiн свету, у тым лiку i еўрапейскiх. Гэта, так сказаць, абагульнены мiжнародны вопыт, якi ў краiнах з пераходнай эканомiкай сябе апраўдаў.
- У некаторых перыядычных выданнях час ад часу абмяркоўваецца праблема паўнамоцтваў беларускага парламента.
- Расшырэнне паўнамоцтваў парламента - iдэя надуманая, у тым лiку i журналiстамi. Гэта пазiцыя навязваецца нам з-за мяжы. Ва ўсiм свеце кожная галiна ўлады хоча для сябе большых паўнамоцтваў. Гэта ярка прасочваецца на нашых сустрэчах рознага ўзроўню ў рамках мiжпарламенцкiх арганiзацый, дзе некаторыя прамоўцы прама гавораць пра сваё жаданне прызначаць, а не выбiраць прэзiдэнта, прызначаць i ў любы час вызваляць ад займаемых пасад членаў урада.
Падобны сумны вопыт дзесяцiгадовай даўнасцi мелi i мы, калi грамадства было на мяжы сацыяльнага выбуху, а парламентарыi амаль кожны тыдзень выклiкалi кiраўнiка i членаў урада, пагражаючы адправiць iх у адстаўку. Зразумела, што гэта не садзейнiчала рабоце выканаўчай улады.
Ёсць краiны з адваротным перакосам, дзе выканаўчая ўлада узурпiравала ўсю ўладу i дзе прэзiдэнт не адыгрывае нiякай ролi. Падобныя прыклады ёсць у шэрагу краiн i ў адносiнах да судовай улады. Таму вельмi добра, што ў нас тры галiны ўлады балансуюцца прэзiдэнтам. Дзяржаўныя органы i ў межах сваiх канстытуцыйных паўнамоцтваў самастойныя. Галiны ўлады ўзаемадзейнiчаюць мiж сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адна адну. У многiм дзякуючы гэтаму краiна ўпэўнена крочыць па шляху паступальнага развiцця.
Хацеў бы падкрэслiць, што наш народ высока цэнiць ролю кiраўнiка дзяржавы А. Р. Лукашэнкi ў забеспячэннi мiру i спакою на беларускай зямлi. Таму 17 кастрычнiка на рэспублiканскiм рэферэндуме, назначаным Указам Прэзiдэнта ў адпаведнасцi з дзеючай Канстытуцыяй, людзi будуць галасаваць менавiта за наш найвялiкшы здабытак - за бяспеку краiны, за лад у грамадстве.
Адна з задач беларускага парламента - ахоўваць спакой i парадак у нашым агульным доме, каб у iм не было мiжнацыянальных i мiжканфесiйных канфлiктаў. У Беларусi жывуць людзi звыш 130 нацыянальнасцяў i народнасцяў, у нас 26 буйных i сярэднiх рэлiгiйных канфесiй. Наўрад цi патрэбна ўзгадваць, што на гэтай глебе ва ўсiм свеце адбываюцца крывавыя канфлiкты. Палаце прадстаўнiкоў другога склiкання ўдалося не даць падобным праявам узнiкнуць у нашай краiне. I гэта не проста жаданне дэпутатаў, гэта iх цвёрдая пазiцыя.
Прыгадаем, для прыкладу, што падчас абмеркавання праекта новой рэдакцыi Закона "Аб свабодзе веравызнання i рэлiгiйных арганiзацыях" i парламент, i выканаўчая ўлада, i прэзiдэнт вытрымалi вялiкi цiск з усiх бакоў. Але мы не дазволiлi трапiць у прыняты закон палажэнням, якiя санкцыянавалi б дзейнасць розных дэструктыўных сект, забароненых у большасцi краiн.
Заканадаўча гарантаваны роўныя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя правы i свабоды грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, якiя належаць да нацыянальных меншасцяў, дакладна вызначана прававое становiшча асоб без грамадзянства i г.д.
Тым, хто зацыклiўся на спрэчках аб паўнамоцтвах парламента i iншых галiн улады, я параiў бы пацiкавiцца як след практыкай дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў. Шэсць разоў у год падчас сесiй члены ўрада на чале з прэм'ер-мiнiстрам, яго намеснiкамi выступаюць перад парламентарыямi з дакладамi, адказваюць на пытаннi дэпутатаў. Iдзе канструктыўны дыялог па надзённых пытаннях жыцця краiны, у тым лiку i аб тым, як выконваецца закон аб бюджэце i праграма сацыяльна-эканамiчнага развiцця на бягучую пяцiгодку. У сваю чаргу члены ўрада атрымлiваюць праз парламентарыяў самую нiзавую iнфармацыю ад насельнiцтва выбарчых акруг, з якiмi ў дэпутатаў наладжана самая цесная сувязь.
Акрамя гэтага, дэпутаты ўключаюцца ва ўсе ўрадавыя камiсii па падрыхтоўцы законапраектаў яшчэ на стадыi iх распрацоўкi, удзельнiчаюць у пасяджэннях Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, калi вырашаецца пытанне аб унясеннi ўрадам таго цi iншага законапраекта ў Палату прадстаўнiкоў. Станоўчае рашэнне прымаецца толькi пры адсутнасцi абгрунтаваных пярэчанняў i заўваг.
У рамках мiжнародных адносiнаў 28 дэпутатаў уключаны ў мiжурадавыя гандлёва-эканамiчныя камiсii па супрацоўнiцтву з iншымi дзяржавамi.
Нагадаю, што Палата прадстаўнiкоў дае згоду прэзiдэнту на назначэнне прэм'ер-мiнiстра, заслухоўвае даклад прэм'ер-мiнiстра аб праграме дзейнасцi ўрада i адабрае або адхiляе праграму.
Няўжо гэтых i некаторых iншых канстытуцыйных паўнамоцтваў мала для плённай работы парламента?
Пытанне не ў аб'ёме паўнамоцтваў, а ў тым, якая ад гэтага карысць грамадству.
- Як вы мяркуеце, цi ўдалося Палаце прадстаўнiкоў другога склiкання цалкам сябе рэалiзаваць, або нешта можна было б зрабiць лепш?
- Паўтаруся, што гэты састаў парламента ўпершыню поўнасцю працаваў на прафесiянальнай аснове. Але можна сказаць, што першая практыка прафесiянальнага парламентарызму ў цэлым атрымалася рэзультатыўнай. Мы акрэслiлi накiрункi сваёй працы як унутры краiны, так i на мiжнароднай арэне. Нашы напрацоўкi ў аптымiзацыi заканатворчага працэсу i развiццi мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва, несумненна, будуць выкарыстоўвацца дэпутатамi трэцяга склiкання, таму што зробленае намi ўвасоблена ў дакументах, аформлена ў багатай iнфармацыйнай базе, у тым лiку на сайце Палаты прадстаўнiкоў.
У скарбонцы набытага вопыту прафесiянальнай парламенцкай працы мы перададзiм сваiм калегам такi апрабаваны iнструментарый для ўмацавання мiжпарламенцкiх кантактаў, як пастаянна дзеючыя двухбаковыя парламенцкiя камiсii. У межах рэальнага часу яны сочаць за праходжаннем у вызначаным парадку нарматыўных дакументаў, бо галоўная наша задача - стварэнне прававога поля для мiжнароднага супрацоўнiцiтва.
Калi ў пачатку дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў другога склiкання мы сутыкнулiся з вялiкай колькасцю неразгледжаных парламентам мiжнародных дакументаў, за што нас падвяргалi крытыцы, то цяпер наша краiна лiдзiруе на гэтым напрамку сярод дзяржаў СНД i Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi. Наш вопыт вывучаюць iншыя краiны постсавецкай прасторы.
Актыўна працуем у рамках Мiжпарламенцкага саюза. Прычым не толькi на пленарных пасяджэннях, але i ў камiтэтах. Як правiла, за некалькi дзён праводзiм 12-18 двухбаковых сустрэч з парламентарыямi розных краiн свету, абменьваемся вопытам работы, абмяркоўваем найбольш вострыя мiжнародныя праблемы, распрацоўваем i ўносiм свае рэзалюцыi.
Двухбаковыя сустрэчы наладжваем таксама ў рамках Парламенцкай асамблеi АБСЕ i ў фармаце кантактаў Савета СНД i Бюро Парламенцкай асамблеi Савета Еўропы.
Цi ўсё ў нас атрымалася? Канешне ж, не ўсё. Многiя дэпутаты прыйшлi ў Палату прадстаўнiкоў з настроем, што iх задача будзе заключацца ў тым, каб ставiць перад кiм-небудзь праблемы, але не адказваць за iх вырашэнне. Аказалася ж, што задачы патрэбна не толькi вызначаць, але i рэалiзоўваць iх у законах, пастановах урада, указах i дэкрэтах кiраўнiка дзяржавы. Некаторыя ж лiчылi, што перараслi падобную працу, бо дагэтуль займалi высокiя пасады ў органах дзяржаўнага кiравання. Таму складанасцяў пры станаўленнi прафесiянальнага парламента было шмат. Але ў агульным яно праходзiць нармальна. I калi нашы напрацоўкi будуць узбагачаны нашымi пераемнiкамi, значыць, рух наперад у развiццi беларускага парламентарызму працягнецца.
- Напэўна, на новы якасны ўзровень павiнна выйсцi супрацоўнiцтва з парламенцкiмi асамблеямi АБСЕ i Савета Еўропы?
- Цяперашнiм саставам дэпутатаў было вырашана пытанне аб аднаўленнi статуса Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у Парламенцкай асамблеi АБСЕ. Мы супрацоўнiчаем з еўрапейскiмi парламентарыямi ў рамках гэтай мiжнароднай арганiзацыi. Але праблем у ёй многа. Пра гэта мы iм адкрыта гаворым. Мы лiчым, што ПА АБСЕ патрэбна спачатку больш шчыльна заняцца ўнутранымi праблемамi, а не рабiць ухiл толькi ў адным накiрунку. Што да аднаўлення статусу спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеi Савета Еўропы, то дыялог працягваецца. Але сiтуацыя ў iх самiх складаная ў сувязi з тым, што iснуе Еўрапарламент i дакладна невядома, якi статус будзе мець ПАСЕ ў будучым.
Аднак нi з кiм супрацоўнiчаць мы не адмаўляемся. I ставiм адно галоўнае патрабаванне са свайго боку - раўнапраўныя, паважлiвыя адносiны памiж дзяржавамi. Мы пра гэта заўсёды гаворым на сустрэчах з парламенцкiмi дэлегацыямi i знаходзiм разуменне. Па многiх пытаннях парламенты шэрагу краiн знаходзяцца пад моцным цiскам з боку ЗША. Спадзяёмся, што ў будучым Еўрасаюз будзе ставiцца без двайных стандартаў не толькi да Беларусi, але i да ўсiх дзяржаў. Калi мы вялi гарачыя дыскусii з мiнулым кiраўнiцтвам ПАСЕ i контраргументаў у iх не засталося, нам проста заявiлi: "Мы так лiчым". З такiм падыходам можна, як гаворыцца, вельмi далёка заехаць.
Дыскрымiнацыйных адносiнаў да сябе Рэспублiка Беларусь не пацерпiць. Наша краiна не залезла ў даўгавую кабалу ад сусветных фiнансавых структур цi асобных дзяржаў, праводзiць шматвектарную, узважаную знешнюю палiтыку. Мы гатовы супрацоўнiчаць толькi на раўнапраўнай аснове, як супрацоўнiчаем ва ўсiх мiжпарламенцкiх арганiзацыях, якiя я назваў.
- Хутка адбудуцца парламенцкiя выбары. Пераемнасць, аб якой казаў прэзiдэнт, на ваш погляд, павiнна захавацца?
- У будучым парламенце я хацеў бы бачыць больш прафесiяналаў, якiя разумеюць, навошта яны прыйшлi ў заканадаўчую ўладу. Гэта галоўнае. Каля трэцi цяперашнiх дэпутатаў не вылучылi свае кандыдатуры на гэтых выбарах, а вырашылi звязаць свой лёс з iншымi сферамi грамадскага жыцця i эканомiкi. Акрамя таго, у асобных акругах прадбачыцца вельмi высокая канкурэнцыя. Мяркую, што паўторна атрымаць дэпутацкi мандат можа прыкладна 40 працэнтаў цяперашняга саставу Палаты прадстаўнiкоў (напрыклад, у Дзяржаўнай Думе Расii гэта лiчба складае 46 працэнтаў). Гэтага будзе дастаткова, каб пераемнасць захавалася. А як атрымаецца - пакажуць выбары.
- Цi будзеце балаціравацца вы самi?
- Зыходзячы з усяго сказанага -- буду.
- Ахарактарызуйце ў некалькiх словах асноўныя асаблiвасцi парламента другога склiкання. Чым ён можа запомнiцца простаму выбаршчыку?
- Парламент актыўна садзейнiчаў захаванню мiру, спакою i парадку ў грамадстве, выканаў сваю функцыю заканадаўчага i прадстаўнiчага органа краiны, зрабiў значны крок наперад у стварэннi заканадаўчай базы, у тым лiку для развiцця мiжнародных адносiнаў. Умацавалiся добрыя дзелавыя, партнёрскiя ўзаемаадносiны з выканаўчай i судовай галiнамi ўлады i прэзiдэнтам краiны як гарантам Канстытуцыi.