ЗАЯВА МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ("Звязда")
2004-09-16
Аўтар: "Звязда"
Разам з тым, некаторымi асобамi распаўсюджваецца ў пэўных СМI iнфармацыя аб быццам бы немагчымасцi правядзення рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь, неправамернасцi вынесенага на яго разгляд пытання, а асобныя грамадскiя аб'яднаннi заклiкаюць грамадзян краiны да байкоту рэферэндуму, а Урад, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, Цэнтрвыбаркам не выконваць Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстэрства юстыцыi ў сувязi з гэтым упаўнаважана заявiць:
Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь (артыкул 3) устанаўлiвае, што адзiнай крынiцай дзяржаўнай улады ў краiне з'яўляецца народ. Носьбiтам суверэнiтэту нашай краiны таксама з'яўляецца народ.
Беларускiм народам выбрана дзяржаўная ўлада: Прэзiдэнт, Нацыянальны сход, сфармiраваны Урад i Суды. У Рэспублiцы Беларусь няма iншай улады, якая магла б прадстаўляць народ, прымаць законы, падтрымлiваць парадак i стабiльнасць у грамадстве. Народ мае права выказаць сваю волю па важнейшаму лёсаноснаму для яго пытанню на рэферэндуме.
Гарантам Канстытуцыi нашай краiны, правоў i свабод яе грамадзян i iншых асоб з'яўляецца Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, якi ў адпаведнасцi з прадастаўленымi яму Канстытуцыяй паўнамоцтвамi, мае права вынесцi на рэспублiканскi рэферэндум любое важнейшае пытанне дзяржаўнага i грамадскага жыцця. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь валодае вышэйшай юрыдычнай сiлай. Усе прымаемыя ў краiне законы, дэкрэты, указы i iншыя акты дзяржаўных органаў павiнны прымацца толькi на аснове i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. У выпадку разыходжання любога нарматыўнага прававога акта з Канстытуцыяй дзейнiчае Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь.
Выбарчы Кодэкс Рэспублiкi Беларусь (артыкул 112) сапраўды ўстанаўлiвае, што на рэспублiканскi рэферэндум не могуць быць вынесены некаторыя пытаннi, якiя могуць выклiкаць парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасцi Беларусi. Так, нельга вынесцi на рэспублiканскi рэферэндум пытаннi, якiя могуць выклiкаць парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасцi нашай дзяржавы, аддзялення якой-небудзь яе часткi, выхаду з саставу краiны, адарвання часткi тэрыторыi на карысць iншай дзяржавы i г. д.
На рэспублiканскi рэферэндум, зыходзячы з сэнсу Выбарчага Кодэкса (артыкул 112), не могуць быць вынесены пытаннi, звязаныя з выбраннем i вызваленнем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, назначэннем i вызваленнем службовых асоб, назначэнне i вызваленне якiх адносiцца да кампетэнцыi кiраўнiка дзяржавы i парламента.
Так, немагчыма вынесцi на рэспублiканскi рэферэндум пытаннi аб выбраннi на пасаду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь канкрэтнай асобы, змяненняў агульнапрызнаных прынцыпаў выбарчага права (выбары павiнны быць свабоднымi, роўнымi, прамымi, тайнымi).
Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь не забараняе праводзiць рэферэндум у парадку, якi прадугледжаны заканадаўствам. Гэта права з'яўляецца суверэнным правам кожнай дэмакратычнай дзяржавы.
Паколькi раздзелы Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь: "Асновы канстытуцыйнага ладу", "Асоба, грамадства, дзяржава", "Прэзiдэнт, Парламент, Урад, Суд", "Дзеянне Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i парадак яе змянення" прыняты народам на рэспублiканскiм рэферэндуме 1996 года, то змянiць нормы гэтых раздзелаў Канстытуцыi мае права толькi народ i толькi на рэферэндуме.
У гэтых умовах Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь прыняў заснаванае на Канстытуцыi краiны рашэнне аб правядзеннi рэферэндуму. З прававога пункту гледжання, выносiцца адзiнае пытанне, якое дазваляе любому кандыдату ў Прэзiдэнты краiны выбiрацца на пяць гадоў непасрэдна народам краiны на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага i прамога выбарчага права пры тайным галасаваннi.
Калi беларускi народ прыме такое рашэнне, то i для цяперашняга Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь - А. Р. Лукашэнкi, i для iншых узнiкаюць роўныя магчымасцi для выбрання кiраўнiком дзяржавы.
Для правядзення ўсеагульных, свабодных, роўных i прамых выбараў пры тайным галасаваннi ў рэспублiцы створана i дзейнiчае Цэнтральная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў, якая ў лiку iншых паўнамоцтваў ажыццяўляе на ўсёй тэрыторыi нашай краiны кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах i рэферэндумах. У мэтах павышэння дэмакратычнасцi i празрыстасцi выбараў Прэзiдэнтам краiны прыняты нарматыўны прававы акт, у адпаведнасцi з якiм прадстаўнiкi палiтычных партый, якiя вылучылi кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, маюць права ўвайсцi ў склад Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага органа. Для назiрання за ходам выбарчага працэсу ў Беларусь запрошаны назiральнiкi ад Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе.
У Рэспублiцы Беларусь створана i функцыянуе надзейная прававая сiстэма, дзейнiчаюць праваахоўныя органы, суды, органы юстыцыi, якiя забяспечваюць у краiне прававы парадак i стабiльнасць. У апошнi час у выкананне даручэнняў Прэзiдэнта прыняты дадатковыя меры па барацьбе з карупцыяй, тэрарызмам i хабарнiцтвам. Прымаюцца меры па далейшай абароне правоў грамадзян. У судах уведзены спаборнiцкi працэс, якi забяспечвае роўнасць грамадзян перад законам i судом. Па iнiцыятыве кiраўнiка дзяржавы распрацоўваецца iнстытут апеляцыi, у адпаведнасцi з якiм асоба, не згодная з пастановай раённага суда, мае права паставiць пытанне аб паўторным яе разглядзе ў абласным судзе трыма прафесiянальнымi суддзямi. Умацоўваецца роля пракуратуры, натарыяту, адвакатуры па абароне абгрунтаваных правоў грамадзян.
Мiнiстэрства юстыцыi заклiкае грамадзян рэспублiкi прыняць актыўны ўдзел у рэферэндуме i выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i падтрымаць курс Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь на ўмацаванне суверэнiтэту краiны, фармiраванне моцнай эфектыўнай дзяржавы з развiтой сiстэмай абароны правоў грамадзян.