|
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
20 САКАВІКА Ў ГРОДНЕ НА НЕКАЛЬКІ ГАДЗІН БЫЛІ ЗАТРЫМАНЫ МІЛІЦЫЯЙ ТРЫ ПОЛЬСКІЯ ЖУРНАЛІСТЫАўтар: Марына РАХЛЕЙ, БелаПАН. Мінск, 21 сакавіка. 20 сакавіка тры польскія журналісты былі затрыманы на тры гадзіны гродзенскай міліцыяй. Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Беларусі Моніка Садкоўска, журналісты прыбылі для асвятлення паўторных выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад Гродзенскай-Цэнтральнай акругі № 52. У нядзелю каля 20 гадзін прадстаўнік радыё "Палонія" і тэлеканала "Польсат", а таксама два супрацоўнікі штотыднёвіка "Ньюсуік" былі затрыманы і змешчаны ва ўчастак міліцыі. Журналісты штотыднёвіка падазраваліся ў тым, што іх акрэдытацыі былі фальшывымі, а супрацоўніка радыё "Палонія", які меў пастаянную акрэдытацыю для працы ў Беларусі, затрымалі для праверкі дакументаў. Польскія карэспандэнты правялі ў міліцыі тры гадзіны. Паводле слоў М.Садкоўскай, іх вызваленню садзейнічаў польскі консул у Гродне. Усе тры журналісты своечасова атрымалі акрэдытацыю ў МЗС Беларусі, падкрэсліла прэс-сакратар. |
|
|
|