Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Хронiка

РЭКТАР ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭТА С.МАСКЕВІЧ АБРАНЫ ДЭПУТАТАМ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ


2005-03-21 10:22:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.

Мінск, 21 сакавіка. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ад Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 52 на паўторных выбарах 20 сакавіка ўжо ў першым туры абраны рэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Маскевіч. Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь пы выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, за кандыдатуру С.Маскевіча прагаласавалі 65,33 працэнта выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбары. Другую пазіцыю заняў актывіст Партыі БНФ Сяргей Антусевіч (14,22 працэнта), на трэцім месцы - дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання Валерый Фралоў (12,4 працэнта выбаршчыкаў). Паводле папярэдніх звестак, усяго ў галасаванні ўзялі ўдзел 59,34 працэнта выбаршчыкаў. За ходам выбараў сачылі больш за 200 назіральнікаў. Пры гэтым назіральнікі ад Партыі БНФ заявілі, што выявілі шэраг парушэнняў выбарчага заканадаўства. Не выключана, што яны абскардзяць вынікі выбараў спачатку ў акруговай камісіі, а затым - у ЦВК. Як паведаміў М.Лазавік, плануецца, што 25 сакавіка Цэнтрвыбаркам правядзе пасяджэнне, на якім будуць зацверджаны вынікі галасавання ў 52-й выбарчай акрузе.