|
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хронiка
ВЫНІКІ ПАРЛАМЕНЦКІХ ВЫБАРАЎ У ГРОДНЕ БУДУЦЬ СФАЛЬСІФІКАВАНЫЯ, СЦВЯРДЖАЮЦЬ КАНДЫДАТЫ Ў ДЭПУТАТЫ АД АПАЗІЦЫІАўтар: Сяргей ПУЛЬША, БелаПАН. Гродна, 20 сакавіка. Вынікі парламенцкіх выбараў па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 52 будуць сфальсіфікаваныя, сцвярджаюць кандыдаты ў дэпутаты ад апазіцыі. "Я не хачу гаварыць пра вынікі выбараў і працэс галасавання і не буду каментаваць вынікі, якія фактычна намалююць, - заявіў у інтэрв'ю БелаПАН кандыдат ад Партыі БНФ Сяргей Антусевіч. - Як можна каментаваць выбары, калі на хаду мяняецца заканадаўства і дэпутатаў мясцовых Саветаў на падставе гэтых змяненняў выводзяць з выбарчых участкаў? Гэта сведчыць толькі аб тым, што выбары ператварыліся ў фарс". На думку другога кандыдата, генерала Валерыя Фралова, "галасаванне на гэтых выбарах - працэс тайны і цалкам кіраваны". "Я не сумняваюся, што мы атрымаем такі ж кіраваны вынік выбараў. Я не сумняваюся, вынік выбараў ужо сфальсіфікаваны", - заявіў В.Фралоў. Каментар аб ходзе галасавання ў трэцяга кандыдата - рэктара Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргея Маскевіча - карэспандэнту БелаПАН атрымаць пакуль не ўдалося: на званкі па мабільным тэлефоне ён не адказвае. 19 сакавіка, напярэдадні дня асноўнага галасавання, С.Маскевіч заявіў БелаПАН, што расцэньвае свае шансы на перамогу як "стопрацэнтныя". |
|
|
|