Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Хронiка

У ГРОДЗЕНСКАЙ-ЦЭНТРАЛЬНАЙ ВЫБАРЧАЙ АКРУЗЕ № 52 ЗАВЯРШЫЛАСЯ ГАЛАСАВАННЕ ПА ВЫБАРАХ АПОШНЯГА ДЭПУТАТА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ


2005-03-20 20:11:00

Аўтар: Дзмітрый УЛАСАЎ, БелаПАН.

Мінск, 20 сакавіка. У 20.00 20 сакавіка ў Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 52 завяршылася галасаванне па выбарах апошняга са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 3-га склікання. У выбарчыя бюлетэні былі ўключаны прозвішчы трох кандыдатаў: дэпутата ПП НС 2-га склікання Валерыя Фралова, актывіста Партыі БНФ Сяргея Антусевіча і рэктара Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргея Маскевіча. Паводле звестак на 18.00 у выбарах узялі ўдзел 51,37 працэнта выбаршчыкаў, у тым ліку ў датэрміновым галасаванні - 20,9 працэнта.