Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Хронiка

НА 18.00 У ВЫБАРАХ ДЭПУТАТА Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ АД ГРОДЗЕНСКАЙ-ЦЭНТРАЛЬНАЙ АКРУГІ № 52 УЗЯЛІ ЎДЗЕЛ 51,37 ПРАЦЭНТА ВЫБАРШЧЫКАЎ


2005-03-20 19:30:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.

Мінск, 20 сакавіка. Па стане на 18.00 20 сакавіка ў выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Гродзенскай-Цэнтральнай акругі № 52 узялі ўдзел 51,37 працэнта выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам можна прызнаць, што выбары адбыліся, паколькі ў галасаванні ўзялі ўдзел больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. На апошняе са 110 месцаў у парламенце прэтэндуюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання Валерый Фралоў, актывіст Партыі БНФ Сяргей Антусевіч і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Маскевіч.