Хронiка
НА 16.00 У ВЫБАРАХ ДЭПУТАТА Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ АД ГРОДЗЕНСКАЙ-ЦЭНТРАЛЬНАЙ АКРУГІ № 52 УЗЯЛІ ЎДЗЕЛ 45,16 ПРАЦЭНТА ВЫБАРШЧЫКАЎ
2005-03-20 18:07:00
Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.
Мінск, 20 сакавіка. Па стане на 16.00 20 сакавіка ў выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Гродзенскай-Цэнтральнай акругі № 52 узялі ўдзел 45,16 працэнта выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь пы выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Для таго каб выбары адбыліся, удзел у іх павінны ўзяць больш чым 50 працэнтаў выбаршчыкаў.
Паводле слоў сакратара ЦВК, традыцыйна пік актыўнасці выбаршчыкаў прыпадае на дзённыя гадзіны і ў астатні час яўка ўзрасце нязначна. "Але я думаю, да 20.00 50-працэнты парог галасавання будзе пераадолены", - сказаў М.Лазавік.
Ён паведаміў таксама, што па стане на 16.00 новых скаргаў у Цэнтрвыбаркам не паступала.
На месца ў парламенце прэтэндуюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання Валерый Фралоў, актывіст Партыі БНФ Сяргей Антусевіч і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Маскевіч.