Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Хронiка

ПА СТАНЕ НА 14.00 У ВЫБАРАХ ДЭПУТАТА Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ АД ГРОДЗЕНСКАЙ-ЦЭНТРАЛЬНАЙ АКРУГІ № 52 УЗЯЛІ ЎДЗЕЛ 38,49 ПРАЦЭНТА ВЫБАРШЧЫКАЎ


2005-03-20 15:53:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.

Мінск, 20 сакавіка. 20 сакавіка па стане на 14.00 у выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Гродзенскай-Цэнтральнай акругі № 52 узялі ўдзел 38,49 працэнта выбаршчыкаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Нагадаем, для таго каб выбары адбыліся, удзел у іх павінны ўзяць 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Сакратар ЦВК не выключае, што ўжо да 16.00 у 52-й акрузе выбары адбудуцца. Новых скаргаў на парушэнні выбарчага заканадаўства ў ЦВК не паступала, паведаміў М.Лазавік. На месца ў парламенце прэтэндуюць былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання Валерый Фралоў, актывіст Партыі БНФ Сяргей Антусевіч і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Маскевіч. Галасаванне будзе праводзіцца да 20.00.