Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Хронiка

У ШТАБЕ В.ФРАЛОВА ПАКУЛЬ НЕ РАЗГЛЯДАЮЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ АКЦЫЙ ПРАТЭСТУ Ў СУВЯЗІ З МАЖЛІВАЙ ФАЛЬСІФІКАЦЫЯЙ ВЫНІКАЎ ВЫБАРАЎ


2005-03-20 15:45:00

Аўтар: Сяргей ПУЛЬША, БелаПАН.

Гродна, 20 сакавіка. Абстаноўка ў выбарчым штабе генерала Валерыя Фралова, які балатуецца ў парламент па Гродзенскай-Цэнтральнай акрузе № 52, спакойная. Пакуль пра нейкія акцыі пратэсту, звязаныя з магчымай фальсіфікацыяй вынікаў галасавання, гаворкі не ідзе. Пра гэта БелаПАН паведаміў сам кандыдат. Аднак ужо вядома, што сёння актывісты штаба В.Фралова і, магчыма, некаторыя прадстаўнікі Беларускага народнага фронту ў Гродне маюць намер увечары абмеркаваць планы магчымых дзеянняў, калі вынікі выбараў, на іх думку, не будуць адпавядаць рэчаіснасці. У выбарчыя штабы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працягваюць паступаць звесткі пра тое, што на ўчасткі для галасавання не дапускаюцца назіральнікі альбо іх просяць пакінуць памяшканне. У прыватнасці, адзін з участкаў мусіў пакінуць дэпутат Белаазёрскага гарсавета Юрый Губарэвіч.