Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Хронiка

СУПРАЦОЎНІКІ ГРОДЗЕНСКАЙ МІЛІЦЫІ СПРАБАВАЛІ ЗАТРЫМАЦЬ ВАДЗІЦЕЛЯ ВЫКАНАЎЦЫ АБАВЯЗКАЎ КІРАЎНІКА ПОЛЬСКАЙ ДЫПМІСІІ Ў БЕЛАРУСІ


2005-03-20 15:33:00

Аўтар: Сяргей ПУЛЬША, БелаПАН.

Гродна, 20 сакавіка. 20 сакавіка ў Гродне супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць вадзіцеля выканаўцы абавязкаў пасла Рэспублікі Польшча ў Беларусі. Работнік дыпламатычнага прадстаўніцтва і дыпламат пад'ехалі да будынка Кастрычніцкага РАУС Гродна, каб сустрэць намесніка старшыні Саюза палякаў у Беларусі Юзэфа Пажэскага, які правёў 10 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Ён адбываў адміністрацыйны арышт за дробнае хуліганства. Супрацоўнікі міліцыі без прад'яўлення якіх-небудзь прэтэнзій паспрабавалі выцягнуць вадзіцеля з машыны, аднак ён прад'явіў дакументы і заявіў пра парушэнне Венскай канвенцыі. Начальнік Кастрычніцкага РАУС працягваў настойваць на затрыманні работніка пасольства. Тым не менш гэтага не здарылася, і машына паехала разам з Ю.Пажэскім. Сведкамі інцыдэнту былі журналісты.