Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў Нацыянальны сход i рэферэндум 2004 года
 
Хронiка

КАНДЫДАТ У ДЭПУТАТЫ ПА ГРОДЗЕНСКАЙ-ЦЭНТРАЛЬНАЙ АКРУЗЕ С.МАСКЕВІЧ АЦЭНЬВАЕ СВАЕ ШАНЦЫ НА ПЕРАМОГУ ЯК СТОПРАЦЭНТНЫЯ


2005-03-19 14:47:00

Аўтар: Сяргей ПУЛЬША, БелаПАН.

Гродна, 19 сакавіка. "Шанцы на сваю перамогу ў выбарах я расцэньваю як стопрацэнтныя", - заявіў у інтэрв'ю БелаПАН адзін з кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 52, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Маскевіч. Паводле яго слоў, на выбарчых участках прысутнічаюць назіральнікі і яго давераныя асобы. Але пры гэтым, зазначыў С.Маскевіч, ніякіх сігналаў аб парушэннях падчас датэрміновага галасавання да яго пакуль не паступала. Нагадаем, 20 сакавіка ў Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 52 пройдуць паўторныя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У выбарах апрача С.Маскевіча бяруць удзел былы дэпутатут Палаты прадстаўнікоў Валерый Фралоў і лідэр арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ "Гродна-Азот", член Партыі БНФ Сяргей Антусевіч. Сёння сканчаецца працэдура датэрміновага галасавання.