Хронiка
17 ЛІСТАПАДА АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ЗАЦВЕРДЗІЦЬ ВЫНІКІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА РЭФЕРЭНДУМУ
2004-11-15 13:05:00
Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.
Мінск, 15 лістапада. 17 лістапада Аляксандр Лукашэнка афіцыйна зацвердзіць вынікі рэспубліканскага рэферэндуму, які прайшоў 17 кастрычніка.
Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Пяткевіч, цырымонія падпісання выніковага дакумента пройдзе ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў прысутнасці парламентарыяў абедзвюх палат Нацыянальнага сходу, прадстаўнікоў урада і Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. Плануецца таксама, што прэзідэнт выступіць перад прысутнымі з прамовай.
Нагадаем, што, згодна з афіцыйнымі звесткамі, на рэспубліканскім рэферэндуме за прапанову А.Лукашэнкі ўнесці ў Канстытуцыю змяненне, якое адмяняе колькасць тэрмінаў прэзідэнцкага праўлення для адной асобы, прагаласавала 79,42 працэнта ад спіскавага складу выбаршчыкаў. Гэтая папраўка дае Аляксандру Лукашэнку права балатавацца ў 2006 годзе на трэці прэзідэнцкі тэрмін.