Сацыялогія
САЦЫЯЛАГІЧНЫЯ ПРАГНОЗЫ І ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ ДЭПУТАТАЎ
2003-03-31
Аўтар: Леанід МІХЕЙЧЫКАЎ, кіраўнік сацыялагічнай службы "Зеркало" кампаніі БелаПАН
Прагнозы па Беларусі
У нашым распараджэнні ёсць дастаткова поўныя вынікі рэспубліканскіх сацыялагічных даследаванняў, праведзеных супрацоўнікамі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў: у красавіку 2002 года імі апытаныя 1464 рэспандэнты, у верасні 2002 года - 1509, у снежні - 1478 чалавек.
Асобныя лічбы з друку, г.зн. з дзяржаўных газет, дазваляюць даведацца, што пытанні яўкі на выбары 2 сакавіка даследаваліся падчас агульнанацыянальнага апытання, якое праводзілася ў студзені 2003 года Інстытутам сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Ужо пасля першага тура выбараў, 3 - 7 сакавіка 2003 года, Інстатутым сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было праведзенае анкетаванне мінчан і жыхароў Мінскай вобласці. Па г.Мінску апытаныя 590 рэспандэнтаў (49%), па вобласці - 611 чалавек (51%). Усяго на пытанні анкеты адказалі 1200 грамадзян ва ўзросце 16 гадоў і старэй. Выбарка квотная. Кантралюемыя прыкметы: горад/сяло, пол, узрост, адукацыя. Плюс маршрутны адбор на апошнім этапе апытання. У табліцы прыводзяцца звесткі, пералічаныя для асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэй.
Наяўныя звесткі паказваюць наступнае.
Табліца 1. Намеры і ўдзел выбаршчыкаў у выбарах (у працэнтах)
| НІСЭПД | ІСПД | ІС | ЦВК |
Красавік 2002 г. | Верасень 2002 г. | Снежань 2002 г. | Студзень 2003 г. | Прагноз | 3-7 сакавіка |
Абавязкова буду галасаваць | 33 | 60 | 64 | 69 | 75-80 | 73 | 73,4 |
Хутчэй за ўсё буду галасаваць | 36 |
Хутчэй за ўсё не буду галасаваць | 15 | 20 | 17 | | | 27 | |
Дакладна не буду галасаваць | 11 |
Цяжка адказаць/Няма адказу | 6 | 19 | 20 | |
Такім чынам, сацыёлагі прагназавалі дастаткова высокі ўзровень яўкі выбаршчыкаў на выбарчыя ўчасткі 2 сакавіка: на ўзроўні 75 - 80%, калі верыць ІСПД, і 72% - калі зыходзіць са звестак НІСЭПД. ЦВК паказала ўдзел у выбарах 2 сакавіка 73% выбаршчыкаў. Лічба гэтая поўнасцю супала са звесткамі даследавання, праведзенага пасля выбараў супрацоўнікамі Інстытута сацыялогіі НАНБ сярод выбаршчыкаў Мінскай вобласці. Праўда, паводле звестак ЦВК, у Мінскай вобласці прагаласавалі каля 75% выбаршчыкаў. Рэспубліканскіх даследаванняў у Беларусі да гэтага часу па выбарах яшчэ не праведзена.
Вынікі па Мінску
Па Мінску ў поўным аб'ёме ёсць толькі звесткі апытанняў, праведзеных сацыялагічнай службай "Зеркало" кампаніі БелаПАН. У кожным з зандзіраванняў грамадскай думкі анкетаваліся па 500 выбаршчыкаў - жыхароў беларускай сталіцы. Выбарка ва ўсіх апытаннях квотная (пол, узрост, адукацыя).
Пэўную інфармацыю прапаноўвае Мінскі НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем (МНДІСЭПП). 17 - 22 верасня 2002 года супрацоўнікамі МНДІСЭПП праведзена сацыялагічнае апытанне жыхароў г.Мінска. Апытаныя 1090 чалавек.
Пасля выбараў ёсць звесткі апытанняў, праведзеных па г.Мінску як Інстытутам сацыялогіі НАНБ, так і службай "Зеркало", якая апытанне 500 гараджан ва ўзросце 18 гадоў і старэй правяла 3 - 6 сакавіка.
Табліца 2. Прагноз на ўдзел і ўдзел мінчан у галасаванні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2 сакавіка 2003 года (у працэнтах)
| "Зеркало" 2002 год |
25-28 лютага | 22-25 красавіка | 22-25 ліпеня | 26-29 жніўня | 19-23 верасня | 22-25 кастрычніка | 21-25 лістапада | 23-25 снежня |
Так, буду | 54 | 54 | 55 | 54 | 52 | 51 | 55 | 54 |
Не, не буду | 19 | 19 | 24 | 22 | 27 | 21 | 28 | 23 |
Цяжка адказаць | 27 | 27 | 21 | 24 | 21 | 28 | 17 | 23 |
Табліца 2 (працяг)
| "Зеркало" | МНДІСЭПП | "Зеркало" | ІС | ЦВК |
23-27 студзеня 2003 г. | Прагноз па Мінску | 17-22 верасня 2002 г. | 3-6 сакавіка 2003 г. | 3-7 сакавіка 2003 г. |
Так, буду | 53 | 61 | 32 | 55 | 61 | 61 |
Хутчэй буду | 29 |
Хутчэй не буду | 26 | | 8 | 45 | 39 | |
Не буду | | 7 | |
Цяжка сказаць | 21 | | 25 | | | |
Такім чынам, і прагноз "Зеркала" (дарэчы, яшчэ да 2 сакавіка апублікаваны ў газеце "Белорусский рынок"), і звесткі МНДІСЭПП паўгадовай даўніны знайшлі сваё пацверджанне ў лічбах ЦВК.