|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Сацыялогія
АБ МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ НАРОД НЕ ВЕДАЕ. АЛЕ ГАЛАСАВАЦЬ ХОЧА
У верасні 2002 года Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў правёў чарговае нацыянальнае апытанне грамадскай думкі (метадам face-to-face interview было апытана 1.509 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і больш |
Сакавік 1999 г. |
Верасень 2002 г. |
|
Так |
45 |
60 |
|
|
Не |
20 |
20 |
|
|
Яшчэ не ведаю |
34 |
-** |
|
|
Няма адказу/Не змаглі адказаць |
1 |
19 |
* Усе лічбы прыводзяцца ў працэнтах. Дзесяцічныя
долі працэнтаў, што не ўяўляюць вялікага значэння, у тэксце намі прыбраныя.
** У гэтым апытанні згаданы варыянт адказу адсутнічаў
У той жа час частка выбаршчыкаў не жадае ісці на выбарчыя участкі. Якія
прычыны? Некаторыя ўяўленні аб гэтым даюць даныя табліцы 2.
Табліца 2 "Калі Вы не збіраецеся галасаваць, то чаму?" (магчымы
больш за адзін адказ)
|
Як ні галасуй, дэпутатамі ўсё роўна стануць тыя, каго падтрымліваюць улады |
12 |
|
Няма дастойнага кандыдата, за якога можна прагаласаваць |
8 |
|
Не веру, што выбары будуць свабоднымі і справядлівымі |
9 |
|
Галасаваць не мае сэнсу, паколькі ў мясцовых Саветаў няма ніякіх паўнамоцтваў |
10 |
|
Мне гэта наогул без розніцы |
7 |
|
Няхай галасуюць тыя, хто разбіраецца ў сітуацыі |
5 |
|
Іншае |
2 |
На першым месцы аказалася нявер'е ў тое, што ў выніку
галасавання перможцам стане сапраўды наймацнейшы - больш 12 % рэспандэнтаў
лічаць, што дэпутатамі будуць тыя кандыдаты, каго падтрымлівае ўлада.
Калі да іх дадаць і тых, хто не верыць у свабодны і справядлівы характар
выбараў, то будзе відаць, што 20% апытаных гатовы сёння праігнараваць
выбары з-за сумненняў у тым, што гэта будуць сапраўдныя выбары, вынік
якіх залежыць толькі ад волі саміх выбаршчыкаў.
Калі ў красавіку колькасць тых, хто збіраўся галасаваць за кандыдатаў
- прыхільнікаў А.Лукашэнкі, крыху перавышала колькасць гатовых галасаваць
за кандыдатаў - праціўнікаў прэзідэнта, то ў верасні сітуацыя змянілася
(табліца 3).
Табліца 3 Размеркаванне адказаў на пытанні аб характары маючага адбыцца
галасавання
|
Адказы |
За якога кандыдата Вы хацелі б галасаваць? |
За каго, на Ваш погляд, прагаласуе большасць выбаршчыкаў? |
||
|
Красавік 2002 |
Верасень 2002 |
Красавік 2002 |
Верасень 2002 |
|
|
За кандыдата - прыхільніка А.Лукашэнкі |
29 |
28 |
50 |
35 |
|
За кандыдата - праціўніка А.Лукашэнкі |
28 |
31 |
17 |
25 |
|
За іншага кандыдата |
15 |
17 |
7 |
7 |
|
Не змаглі адказаць/Няма адказу |
27 |
25 |
27 |
32 |
Аднак самыя значныя перамены адбыліся ў тым, як самі выбаршчыкі сталі
ацэньваць будучае галасаванне астатніх выбаршчыкаў. Калі ў красавіку многія
беларусы, якія выступалі за перамены, думалі, што большасць прагаласуе
за кандыдатаў - прыхільнікаў А.Лукашэнкі (г.зн. што яны самі ў меншасці),
то сёння іх упэўненасць у падтрымцы грамадства значна ўзрасла.
Хаця да выбараў застаецца яшчэ шмат часу, ужо зараз становіцца відавочным,
што супярэчнасці ў стане апазіцыйных партый не дазваляюць стварыць адзіны
блок. З выказванняў партыйных лідэраў можна зрабіць выснову, што вясной
за галасы выбаршчыкаў будуць змагацца, прынамсі, два блокі - левацэнтрысцкі
і правацэнтрысцкі. Першы будуць складаць камуністы Сяргея Калякіна, сацыял-дэмакраты
Аляксандра Бухвостава (Беларуская партыя працы) і Мікалая Статкевіча (Беларуская
сацыял-дэмакратычная партыя "Народная Грамада"). Да іх, магчыма, далучацца
ліберал-дэмакраты Сяргея Гайдукевіча і партыя "Надзея", што атрымала новае
кіраўніцтва (якой спачатку патрэбна вырашыць пытанне аб рэгістрацыі ў
Мінюсце). У другі блок, відаць, увойдуць Партыя БНФ Вінцука Вячоркі, Аб'яднаная
грамадзянская партыя Анатоля Лябедзькі і, магчыма, дзве сацыял-дэмакратычныя
партыі - Станіслава Шушкевіча (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада)
і Валянціны Палевіковай (Аб'яднаная сацыял-дэмакратычная партыя, якой,
дарэчы, таксама патрэбна разабрацца з рэгістрацыяй).
У правацэнтрысцкага блока электарат традыцыйна больш дысцыплінаваны і
кансалідаваны. У левацэнстрысцкага блока, на першы погляд, колькасна больш
вялікі патэнцыял (табліца 4).
Табліца 4 "Калі Вы будзеце галасаваць за кандыдата ад якой-небудзь
партыі, то якой менавіта?"
|
Адказы |
Красавік 2002 |
Верасень 2002 |
|
Ліберальна-дэмакратычная партыя (С.Гайдукевіч) |
6 |
8 |
|
Жаночая партыя "Надзея" (В.Палевікова)* |
4 |
7 |
|
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (С.Шушкевіч) |
4 |
3 |
|
Аб'яднаная грамадзянская партыя (А.Лябедзька) |
4 |
4 |
|
Партыя камуністаў Беларуская (С.Калякін) |
3 |
3 |
|
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Народная Грамада" (М.Статкевіч) |
3 |
3 |
|
Партыя БНФ (В.Вячорка) |
2 |
3 |
|
Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ (З.Пазняк) |
2 |
3 |
|
Камуністычная партыя Беларусі (В.Захарчанка) |
2 |
-* |
|
Беларуская партыя працы (А.Бухвостаў) |
1 |
2 |
|
Іншая |
6 |
3 |
|
Не змаглі адказаць/Няма адказу |
64 |
62 |
*Апытанне праводзілася да змены кіраўніцтва ў
партыі "Надзея"
Аднак механічна складваць партыйныя рэйтынгі нельга. Тым больш, што пакуль
невядома, каму дастануцца працэнты расколатай партыі "Надзея" і ці пажадае
С.Гайдукевіч, які знаходзіцца на некаторым пад'ёме, з нейкім быць у блоку.
Між тым, патрэбна зазначыць, што ў ідэі адзінага блока знаходзіць усё
больш прыхільнікаў (табліца 5).
Табліца 5 " Ці падтрымліваеце Вы стварэнне блока апазіцыйных партый
для ўдзелу ў выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў?"
|
Адказы |
Красавік 2002 г. |
Верасень 2002 г. |
|
Так |
37 |
40 |
|
Не |
33 |
31 |
|
Не змаглі адказацьНяма адказу |
31 |
29 |
|
|
|