Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
 
Сацыялогія

ПАЛОВА МІНЧАН МАЕ НАМЕР УЗЯЦЬ УДЗЕЛ У ГАЛАСАВАННІ НА ВЫБАРАХ У МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ


2002-11-11

Аўтар: Леанід МІХЕЙЧЫКАЎ, кіраўнік сацыялагічнай службы "Зеркало" кампаніі БелаПАН

25-28 лютага 2002 г.**

22-25 красавіка 2002 г.**

22-25 ліпеня 2002 г.

18-23 верасня 2002 г.**

22-25 кастрычніка 2002 г.

Так

54

54

55

52

51

Не

19

19

24

27

21

Не магу адказаць (яшчэ не вырашыў)

27

27

21

21

28

* Усе лічбы прыводзяцца ў працэнтах.

У гэтым даследаванні пытанне гучала наступным чынам: "Вясной 2003 года павінны адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Ці будзеце вы ўдзельнічаць у гэтых выбарах?"

Адказы мінчан паказваюць, што гатоўнасць выбаршчыкаў удзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў на працягу больш чым паўгода захоўваецца практычна на стабільным узроўні.

2. Ці маеце вы намер вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах у мясцовыя Саветы?

 

22-25 ліпеня 2002 г.

22-25 кастрычніка 2002 г.

Так

4

1

Не

93

94

Не магу адказаць

3

5

3. Кандыдату якога палітычнага кірунку вы хацелі б аддаць свой голас?

Прыхільніка палітыкі А.Лукашэнкі

17

Праціўніка палітыкі А.Лукашэнкі

15

За чалавека, які пазбягае надзвычай палітычных арыентацый

26

Іншае

6

Не магу адказаць

36


Як можна меркаваць, значная колькасць мінчан не жадае палітычных узрушэнняў. Відавочна, захоўваецца імкненне знайсці сярод магчымых кандыдатаў у дэпутаты прадстаўніка "залатой сярэдзіны".

У групе гатовых аддаць свае галасы прыхільнікам палітыкі А.Лукашэнкі каля паловы (47 %) - асобы ва ўзросце 50 гадоў і больш, 46 % - дзяржаўныя служачыя і пенсіянеры. Сярод тых, хто збіраецца аддаць свой голас праціўніку палітыкі А.Лукашэнкі, пераважная большасць (85 %) - выбаршчыкі ва ўзросце 18-49 гадоў, больш за палову (55 %) - інжынерна-тэхнічныя работнікі (18 %), прадпрымальнікі (19 %) і студэнты (18 %).

4. Як вы лічыце, ці будуць падтасаваны вынікі выбараў у мясцовыя Саветы вясной 2002 года?

Так, будуць падтасаваны

14

Хутчэй за ўсё, будуць

24

Хутчэй за ўсё, не будуць

12

Не, не будуць

16

Не магу адказаць

34

Такім чынам, больш за трэць (38 %) жыхароў Мінска дапускаюць, што вынікі маючых адбыцца вясной 2003 года выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў будуць падтасаваны. Пры гэтым 14 % поўнасцю ўпэўнены ў гэтым, а 24 % рэспандэнтаў лічаць, што вынікі выбараў "хутчэй за ўсё, будуць) падтасаваны. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 28 % апытаных мінчан.



 
Рубрыкi