|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Сацыялогія
МІНЧАНЕ СЛАБА ВЕРАЦЬ, ШТО ІХ ГАЛАСАВАННЕ НА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ ПАЛЕПШЫЦЬ СПРАВЫ Ў КРАІНЕ
|
25-28 лютага 2002 г.** |
22-25 красавіка 2002 г.** |
22-25 ліпеня 2002 г. |
18-23 верасня 2002 г.** |
22-25 кастрычніка 2002 г. |
21-25 лістапада 2002 г. |
|
Так |
54 |
54 |
55 |
52 |
51 |
55 |
|
|
Не |
19 |
19 |
24 |
27 |
21 |
28 |
|
|
Не магу адказаць (яшчэ не вырашыў) |
27 |
27 |
21 |
21 |
28 |
17 |
* Усе лічбы прыводзяцца ў працэнтах
** У гэтым даследаванні пытанне гучала наступным чынам: "Вясной 2003 года
павінны адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Ці будзеце Вы ўдзельнічаць
у гэтых выбарах?"
Такім чынам, больш за палову - 55 % - апытаных сацыёлагамі жыхароў беларускай
сталіцы (пытанне 1) маюць намер прыняць удзел у галасаванні на выбарах
у мясцовыя Саветы дэпутатаў, што пойдуць 2 сакавіка 2003 года. Як можна
заўважыць, гатоўнасць мінчан удзельнічаць у гэтых выбарах захоўваецца
на працягу бягучага года практычна на стабільным узроўні. Праўда, у параўнанні
з аналагічным кастрычніцкім апытаннем некалькі павялічылася (з 21 да 28
%) колькасць не жедаючых удзельнічаць у галасаванні і паменшылася (з 28
да 17 %) колькасць тых грамадзян, якія не змаглі вызначыць свае адносіны
да ўдзелу ў галасаванні.
27 % жыхароў Мінска на маючых адбыцца выбарах гатовы аддаць галасы любому
кандыдату, які ім спадабаўся, незалежна ад яго палітычнай арыентацыі (пытанне
2). Кожны пяты рэспандэнт хацеў бы галасаваць за чалавека, які пазбягае
надзвычайных палітычных поглядаў.
2. За кандыдата якога палітычнага кірунку Вы хацелі б аддаць свой голас?
|
|
3-5 сакавіка1999 г. |
22-25 кастрычніка 2002 г. |
21-25 лістапада 2002 г. |
|
Прыхільнікі палітыкі А.Лукашэнкі |
16 |
17 |
13 |
|
Праціўнікі палітыкі А.Лукашэнкі |
20 |
15 |
19 |
|
За чалавека нейтральнага |
33 |
* |
* |
|
За челавека, які пазбягае надзвычай палітычных арыентацый |
* |
26 |
20 |
|
За іншага чалавека, які спадабаўся, незалежна ад яго палітычных арыентацый |
* |
* |
27 |
|
Іншае |
4 |
6 |
* |
|
Не магу адказаць |
27 |
36 |
21 |
* У анкеце апытання гэты варыянт адказу адсутнічаў
Як паказваюць адказы на пытанне 3, большасць - 62 % - рэспандэнтаў лічаць,
што людзі, прымаючы ўдзел у галасаванні, "прымаюць рашэнне самі і галасуюць
так, як лічаць патрэбным". Толькі 10 % мінчан указалі, што, вырашаючы,
каму аддаць голас, выбрашчыкі робяць выбар у адпаведнасці з патрабаваннямі
палітычнай арганізацыі, членамі якой з'яўляюцца.
3. Прымаючы ўдзел у галасаванні, чым, на Ваш погляд, кіруюцца людзі?
(Не больш за тры адказы)
|
Галасуюць так, як падказваюць тэлебачанне, радыё, газеты |
29 |
|
Улічваюць пры галасаванні рэкамендацыі кіраўнікоў прадпрыемства, арганізацыі |
13 |
|
Прыслухоўваюцца да рэкамендацый прэзідэнта краіны, іншых кіраўнікоў дзяржавы |
14 |
|
Прымаюць рашэнне самі і галасуюць так, як лічаць патрэбным |
62 |
|
Улічваюць рэкамендацыі родных, блізкіх, сяброў |
33 |
|
Галасуюць у адпаведнасці з патрабаваннямі палітычнай арганізацыі, членамі якой з'яўляюцца |
10 |
|
Не магу адказаць |
8 |
Больш за палову - 66% - рэспандэнтаў далі адмоўны
адказ на пытанне "Як Вы лічыце, ад вашага галасавання ці можа палепшыцца
палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне?" (пытанне 4). Супрацьлеглага
меркавання прытрымліваюцца 27 % рэспандэнтаў. Пры гэтым 12 % упэўненыя,
што сваім удзел у галасаванні яны, несумненна, паўплываюць на паляпшэнне
палітычнага і эканамічнага становішча ў краіне.
4. Як Вы лічыце, ад Вашага ўдзелу ў галасаванні ці зможа палепшыцца
эканамічнае і палітычнае становішча ў краіне?
|
Так, зможа |
12 |
|
Хутчэй зможа, чым не |
15 |
|
Хутчэй не зможа, чым зможа |
38 |
|
Не, не можа |
28 |
|
Не магу адказаць |
7 |
Ацэньваючы дзейнасць Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў цяперашняга склікання (пытанне 5), каля трэці - 32 % - мінчан паведамілі, што нічога пра яго не ведаюць. 29 % гараджан далі адмоўную ацэнку, 25 % - станоўчую.
|
|
|