|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Сацыялогія
АКТЫЎНАСЦЬ МІНЧАН НА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ АБЯЦАЕ БЫЦЬ ДАСТАТКОВА ВЫСОКАЙ
|
25-28 лютага 2002 г.** |
22-25 ліпеня 2002 г. |
18-23 верасня 2002 г.** |
21-25 лістапада 2002 г. |
23-25 снежня 2002 г. |
|
Так |
54 |
55 |
52 |
55 |
54 |
|
|
Не |
19 |
24 |
27 |
28 |
23 |
|
|
Не магу адказаць (яшчэ не вырашыў) |
27 |
21 |
21 |
17 |
23 |
* Усе лічбы прыводзяцца ў працэнтах
** У гэтым даследаванні пытанне гучала наступным чынам: "Вясной 2003 года
павінны адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Ці будзеце вы ўдзельнічаць
у гэтых выбарах?"
Такім чынам, зандаж грамадскай думкі чарговы раз паказаў, што больш за
палову - 54% апытаных сацыёлагамі жыхароў беларускай сталіцы маюць намер
прыняць удзел у галасаванні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2 сакавіка
2003 года (табліца 1). Як можна заўважыць, гатоўнасць мінчан удзельнічаць
у мясцовых выбарах на працягу амаль года захоўваецца практычна на стабільным
узроўні.
Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ (пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка)
заклікала беларускую і міжнародную грамадскасць да байкоту мясцовых выбараў,
што пройдуць 2 сакавіка. Зварот на гэтую тэму быў прыняты кіраўніцтвам
партыі 14 снежня 2002 года. Яно не знайшло падтрымкі ў апазіцыйным асяродку,
а шырокім колам грамадскасці наогул не знаёма. Тым не менш, рыхтуючы гэты
зандаж грамадскай думкі, мы вырашылі ўдакладніць і магчымую рэакцыю мінчан
на апазіцыйны заклік байкатаваць выбары ў мясцовыя Саветы (табліца 2).
Табліца 2. Калі прадстаўнікі апазіцыі будуць заклікаць байкатаваць
выбары, вы будзеце кіравацца іх парадамі?
|
Так |
8 |
|
Не |
62 |
|
Не магу адказаць |
30 |
Відавочна, што ідэя байкоту не знаходзіць падтрымкі
сярод выбаршчыкаў беларускай сталіцы. На перыферыі, мяркуецца, адносіны
да байкоту будуць яшчэ больш стрыманымі.
За апошнія два месяцы (табліца 3) меркаванне мінчан аб магчымай падтасоўцы
вынікаў маючых адбыцца выбараў у мясцовыя Саветы некалькі змянілася. Адносная
большасць рэспандэнтаў (39% супраць 32%) стала лічыць, што вынікі выбараў
будуць падтасаваныя. У чым прычыны? Нельга сказаць, што занадта змяніўся
стыль працы Цэнтральнай камісіі па выбарах. Так што на грамадскай думцы
адбіліся, відаць, як агульны недахоп звестак аб ходзе выбарчай кампаніі,
так і практычная адсутнасць, прынамсці, у дзяржаўнай прэсе, крытычных
матэрыялаў аб канкрэтных падзеях, звязаных з выбарамі дэпутатаў мясцовых
Саветаў.
Табліца 3. Як вы лічыце, ці будуць падтасаваныя вынікі выбараў у мясцовыя
Саветы вясной 2003 года?
|
|
22-25 кастрычніка 2002 г. |
23-25 снежня 2002 г. |
|
Так. будуць падтасаваныя |
14 |
14 |
|
Хутчэй за ўсё, будуць |
24 |
18 |
|
Хутчэй за ўсё, не будуць |
12 |
21 |
|
Не, не будуць |
16 |
18 |
|
Не магу адказаць |
34 |
29 |
|
|
|