|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Сацыялогія
64 ПРАЦЭНТЫ АПЫТАНЫХ БЕЛАРУСАЎ ПЛАНУЮЦЬ ГАЛАСАВАЦЬ НА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ
|
Сакавік 1999 |
Верасень 2002 |
Снежань 2002 |
|
Так |
45 |
60 |
64 |
|
|
Не |
20 |
20 |
17 |
|
|
Яшчэ не ведаю |
34 |
-* |
-* |
|
|
Няма адказу/Не змаглі адказаць |
1 |
19 |
20 |
Заўвага службы "Зеркало". Усе лічбы прыводзяцца
ў працэнтах. Дзесяцічныя долі працэнтаў, што не ўяўляюць вялікага значэння,
намі прыбраныя.
* У гэтым апытанні згаданы варыянт адказу адсутнічаў.
Прымаючы да ўвагі ўплыў перадвыбарнай агітацыі, можна з вялікай упэўненасцю
меркаваць, што ўвясну нас чакае вельмі высокая выбарчая актыўнасць.
Хто ж з гэтага будзе мець максімальную карысць? У што можа выліцца чакаемая
высокапрацэнтная стаўка? Многія выбаршчыкі, не маючы дастатковай інфармацыі
аб кандыдатах і іх праграмах, а нярэдка і не жадаючы атрымаць такую інфармацыю,
у выніку робяць свой выбар, кіруючыся адносінамі таго ці іншага кандыдата
да прэзідэнта Лукашэнкі і яго палітыкі. Апошняе выступае пэўным індыкатарам,
што дазваляе выбаршчыку аддзяляць "сваіх" кандыдатаў ад "чужых".
Няма змяненняў і ў адносінах да ўплыву партыйнай прыналежнасці кандыдатаў
на выбар выбарчышкаў. Партыйнасць кандыдатаў усё яшчэ застаецца ў гэтым
сэнсе фактарам, мякка кажучы, другасным (табліца 2).
Табліца 2. Дынаміка адказаў на пытанне аб падтрымцы партыйных кандыдатаў
|
|
Красавік 2002 |
Верасень 2002 |
Снежань 2002 |
|
Жаночая партыя "Надзея" (В.Палевікова)* |
4 |
7 |
6 |
|
Ліберальна-дэмакратычная партыя (С.Гайдукевіч) |
6 |
8 |
6 |
|
Партыя камуністаў Беларуская (С.Калякін) |
3 |
3 |
5 |
|
Аб'яднаная грамадзянская партыя (А.Лябедзька) |
4 |
4 |
4 |
|
Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (С.Шушкевіч) |
4 |
3 |
4 |
|
Партыя БНФ (В.Вячорка) |
2 |
3 |
3 |
|
Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ (З.Пазняк) |
2 |
3 |
2 |
|
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная грамада) (Н.Статкевіч) |
3 |
3 |
2 |
|
Камуністычная партыя Беларусі (В.Захарчанка) |
2 |
-** |
-** |
|
Беларуская партыя працы (А.Бухвостаў) |
1 |
2 |
2 |
|
Іншая |
6 |
3 |
5 |
|
Не змаглі адказаць/Няма адказу |
64 |
62 |
63 |
* Апытанне праводзілася да канчатковага вырашэння
пытання аб новым кіраўніцтве партыі
** У згаданых апытаннях гэты варыянт адказу не прапаноўваўся
І тут можна меркаваць, што акрамя аб'ектыўных прычын невысокага аўтарытэту
партый (надта негатыўныя, а часам і адкрыта варожыя адносіны ўлад, абмежаванасць
фінансавых рэсурсаў для развіцця партыйных структур, адсутнасць у шырокіх
мас палітычнай культуры) сваю ролю адыгрываюць і суб'ектыўныя. Да апошніх
можна аднесці серыю расколаў у шэрагу вядучых партый, прычыны якіх часта
стаялі ў міжасабовых адносінах лідэраў; паступовае размыванне дасягнутай
падчас прэзідэнцкай кампаніі кансалідацыі апазіцыі і г.д.
У сваю чаргу, улады, мяркуючы па ўсім, не маюць намеру нічога мяняць у
падыходах да выбараў. Тая абставіна, што ў выбарчых камісіях прадстаўніцтва
грамадскіх арганізацый і апазіцыйных партый аказалася зноў вельмі нязначным,
несумненна, паўплывала на ацэнку рэспандэнтамі сапраўднасці афіцыйны даных
аб будучых выніках галасавання. Прыкладна роўнай аказалася колькасць тых,
хто верыць, што афіцыйныя вынікі выбараў будуць адпавядаць сапраўдным,
і тых, хто ў гэтым сумняваецца (табліца 3).
Табліца 3. Ці будуць, на ваш погляд, афіцыйныя вынікі выбараў дэпутатаў
мясцовых Саветаў адпавядаць вынікам галасавання?
|
Так |
40 |
|
Не |
34 |
|
Не змаглі адказаць/Няма адказу |
26 |
А давер да вынікаў выбараў пры ўмове, што ў камісіі
ўваходзілі б прадстаўнікі ўсіх палітычных сіл, паводле меркавання 70%
рэспандэнтаў, быў бы вышэйшым (табліца 4).
Табліца 4. Многія нашы суайчыннікі не давяраюць вынікам выбараў, таму
што ў складзе выбарчых камісій няма прадстаўнікоў апазіцыі. Што вы думаеце
наконт гэтага?
|
Давер да вынікаў выбараў быў бы больш высокім, калі б у склад выбарчых камісій уваходзілі прадстаўнікі ўсіх палітычных сіл |
70 |
|
У склад камісій павінны ўваходзіць толькі тыя асобы, якія адстойваюць інтарэсы дзеючай улады |
9 |
|
Не змаглі адказаць/Няма адказу |
20 |
Нягледзячы на гатоўнасць значнай часткі выбаршчыкаў
удзельнічаць у муніцыпальных выбарах, адносіны да мясцовых Саветаў у звычайнага
выбаршчыка парадаксальныя. Сёння кампетэнцыя мясцовых Саветаў вельмі абмежаваная.
І калі ўлады задаволеныя такім становішчам спраў, то выбаршчык, мяркуючы
лагічна, павінен думаць інакш. Аднак пакуль - не думае: толькі крыху больш
за ? рэспандэнтаў выступаюць за пашырэнне паўнамоцтваў Саветаў (табліца
5).
Табліца 5. Ці патрэбна, на ваш погляд, пашыраць паўнамоцтвы мясцовых
Саветаў?
|
Так |
26 |
|
Не |
52 |
|
Не змаглі адказаць/Няма адказу |
22 |
Атрымліваецца, што сітуацыя, пры якой ад найбліжэйшых да выбарчышкаў прадстаўнікоў улады амаль нічога не залежыць, самога выбаршчыка быццам бы задавальняе. Цяжка сказаць, чаго тут больш - традыцыйнага недаверу да мясцовага начальства, прадстаўнічым органам улады наогул, альбо непрыняцця самой ідэі мясцовага самакіравання. Але ў любым выпадку жаданне актыўна галасаваць - ужо станоўчы сімптом, надзея на паступовае развіццё дэмакратычнай культуры.
|
|
|