ПЕРШЫ ТУР ВЫБАРАЎ У МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ АДБУДЗЕЦЦА
Аўтар: Леанід МІХЕЙЧЫКАЎ, кіраўнік сацыялагічнай службы
"Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі, як
і любыя іншыя выбары, былі аб'ектам увагі і дзяржаўных, і недзяржаўных
сацыялагічных служб. Праўда, калі раней, г.зн. 2-3 гады і нават год таму,
з вынікамі зандажу грамадскай думкі магчыма было хоць у нейкай ступені
азнаёміцца, то цяпер такія звесткі часта пераўтвараюцца ў пільна ахоўваемую
тайну.
Ніжэй прыведзены даныя апытанняў грамадскай думкі як па Беларусі ў цэлым,
так і па Мінску. Яны дазваляюць прасачыць дынаміку адносін выбаршчыкаў
да ўдзелу ў галасаванні і дэманструюць палітычныя перавагі некаторых жыхароў
беларускай сталіцы.
Прагнозы па Беларусі
У нашым распараджэнні ёсць дастаткова поўныя вынікі рэспубліканскіх сацыялагічных
даследаванняў, праведзеных супрацоўнікамі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных
даследаванняў. У красавіку 2002 года імі апытана 1.464 рэспандэнты, у
верасні - 1.509 і ў снежні - 1.478 рэспандэнтаў.
На жаль, па краіне гэта ўсё. Прыватная лабараторыя "Новак" альбо самаўхілілася
ад правядзення грамадска-палітычных маніторынгаў, альбо не жадае афішыраваць
гэтую частку даследаванняў.
Засакрэчаныя, асабліва па актуальных грамадскіх праблемах, вынікі даследаванняў,
праводзімых дзяржаўным Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі. Асобныя звесткі з дзяржаўных газет дазваляюць даведацца, што
пытанні яўкі на выбары 2 сакавіка даследаваліся падчас агульнанацыянальнага
апытання, што праводзілася ў студзені 2003 года Інстытутам сацыяльна-палітычных
даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праўда,
ні аб колькасці апытаных, ні аб дакладных тэрмінах правядзення зандажу
грамадскай думкі, ні аб іншых параметрах даследавання нічога не паведамляецца.
Таксама, відаць, дзяржаўныя сакрэты.
Табліца 1. Намеры выбаршчыкаў удзельнічаць у выбарах (у працэнтах)
|
|
НІСЭПД
|
ІСПД
|
|
Красавік 2002
|
Верасень 2002
|
Снежань 2002
|
Студзень 2003
|
Прагноз
|
|
Абавязкова буду галасаваць
|
33
|
60
|
64
|
69
|
75-80
|
|
Хутчэй за ўсё, буду галасаваць
|
36
|
|
Хутчэй за ўсё, не буду галасаваць
|
15
|
20
|
17
|
|
|
|
Сапраўды не буду галасаваць
|
11
|
|
|
|
Не магу адказаць /Няма адказу
|
6
|
19
|
20
|
|
|
Такім чынам, сацыёлагамі прагназуецца дастаткова
высокі ўзровень яўкі на выбарчыя ўчасткі 2 сакавіка. Дзесьці на ўзроўні
75-80%, калі верыць ІСПД. І 72%, калі зыходзіць з даных НІСЭПД.
Сталічныя лічбы
Па Мінску ў поўным аб'ёме існуюць толькі звесткі апытанняў, праведзеных
сацыялагічнай службай "Зеркало" кампаніі БелаПАН. У кожным зандажы грамадскай
думкі анкетавалася па 500 выбаршчыкаў. Выбарка ва ўсіх апытаннях квотная
(пол, узрост, адукацыя).
Пэўную інфармацыю прапаноўвае Мінскі НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных
праблем (МНДІСЭПП). 17-22 верасня 2002 года супрацоўнікамі МНДІСЭПП праведзена
сацыялагічнае апытанне жыхароў горада Мінска. Апытана 1.090 чалавек.
Табліца 2. Планы ўдзелу мінчан у галасаванні на выбарах у мясцовыя
Саветы дэпутатаў 2 сакавіка 2003 года паводле даных сацыялагічнай службы
"Зеркало" (у працэнтах)
|
|
2002 год
|
2003
|
|
5-28 люты
|
22-25 красавік
|
22-25 ліпень
|
26-29 жнівень
|
19-23 верасень
|
22-25 кастрычнік
|
21-25 лістапад
|
23-25 снежань
|
23-27 студзень
|
Прагноз па Мінску
|
|
Так, буду
|
54
|
54
|
55
|
54
|
52
|
51
|
55
|
54
|
53
|
61
|
|
Не, не буду
|
19
|
19
|
24
|
22
|
27
|
21
|
28
|
23
|
26
|
|
|
Не магу адказаць
|
27
|
27
|
21
|
24
|
21
|
28
|
17
|
23
|
21
|
|
Табліца 3. Планы ўдзелу мінчан у галасаванні на выбарах у мясцовыя
Саветы дэпутатаў 2 сакавіка 2003 года паводле даных МНДІСЭПП
|
|
17-22 верасня 2002 года
|
|
Так, буду
|
32
|
|
Хутчэй за ўсё,
|
29
|
|
Хутчэй за ўсё, не буду
|
8
|
|
Не буду
|
7
|
|
Цяжка сказаць
|
25
|
Мяркуючы па даных шматлікіх даследаванняў сярод
мінчан, выбары ў беларускай сталіцы адбудуцца. І, падобна, як прадстаўнікі
ўлады, так і прадстаўнікі апазіцыі не могуць разлічваць на вялікую колькасць
выбаршчыкаў. Але гэта прагноз. Зандаж грамадскай думкі, праведзены пасля
выбараў, а таксама звесткі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па
выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў дазволяць удакладніць
рэальную карціну адносін выбаршчыкаў да прыхільнікаў канкрэтных палітычных
арыентацый.
Табліца 4. Калі б выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў праходзілі сёння,
прадстаўнікам якіх сіл вы аддалі б свой голас? (у працэнтах)
|
|
"Зеркало"
|
МНДІСЭПП
|
|
22-25 красавік 2002 года
|
22-25 ліпень 2002 года
|
19-23 верасень 2002 года
|
23-27 студзень 2003 года
|
17-22 верасень 2002 года
|
|
Беспартыйныя
|
19
|
15
|
19
|
18
|
33
|
|
Прадстаўнікі ўлады
|
8
|
12
|
11
|
7
|
13
|
|
Прадстаўнікі апазіцыі
|
16
|
16
|
14
|
13
|
8
|
|
Ні за каго
|
14
|
17
|
19
|
18
|
*
|
|
Усё роўна
|
11
|
17
|
11
|
13
|
*
|
|
Іншае
|
3
|
3
|
3
|
3
|
*
|
|
Не магу адказаць
|
29
|
20
|
23
|
28
|
46
|
* гэтых варыянтаў адказаў не было.