Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
 
Маніторынг

ПЕРШЫЯ "СЮРПРЫЗЫ" ВЫБАРЧАЙ КАМПАНІІ ("Звязда")


2003-02-05

Аўтар: Аўтар: Сяргей Каралевіч

Выбарчая кампанія на этапе рэгістрацыі паднесла свае першыя "сюрпрызы". У Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, дзе пасля вылучэння кандыдатаў прадказваўся самы вялікі конкурс, было зарэгістравана толькі крыху болын за палову кандыдатаў.

Па звестках, атрыманых ад сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалая Лазавіка, усяго па Беларусі было зарэгістравана 25.805 кандыдатаў. У Мінгарсавет па 55 акругах прэтэндуюць 165 чалавек, у абласныя Саветы - 569 кандыдатаў на 360 акруг, у Саветы гарадоў абласнога падпарадкавання - 1355 чалавек на 688 акруг. У Саветах іншых узроўняў конкурс значно ніжэйшы. На 4252 акругі райсаветаў прэтэндуюць 4658 кандыдатаў, на 215 акруг Саветаў гарадоў раённага падпарадкавання - 291 кандыдат, на 1031 пасялковую акругу - 1118 кандыдатаў. У сельсаветы на 17.409 месцаў прэтэндуюць 17.649 чалавек.

Паводле слоў М. Лазавіка, пакуль што ўсе акругі Беларусі маюць хаця б аднаго кандыдата. Тым не менш, магчыма, што якінебудзь кандыдат зніме сваю кандыдатуру, або ў рэгістрацыі адбудуцца змены. Для большасці, напрыклад, сельскіх і пасялковых акруг гэта будзе азначаць тое, што выбары наогул не адбудуцца. Аднак у такім выпадку мясцовыя камісіі яшчэ будуць мець права за 20 дзён да пачатку выбараў звярнуцца да працоўных калектываў, палітычных партый з заклікам, каб тыя вылучылі сваіх прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты.

Вынікі рэгістрацыі М. Лазавік лічыць прадказальнымі. Паводле яго слоў, ужо па выніках вылучэння кандыдатаў было бачна, што конкурс на ўзроўні пасялковых, сельскіх і нават раённых Саветаў будзе вельмі невысокі (тады ён складаў ад 1,1 да 1,13 чалавека на месца). Прадбачачы, што адсеў кандыдатаў пасля праверкі дакументаў на рэгістрацыю можа быць значным, камісіі ў сельскіх і пасялковых акругах дастаткова лаяльна аднесліся да самой праверкі. У той жа час патрабаванні да кандыдатаў у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання былі больш высокія: там, як вядома, конкурс складаў ад 2 да 11 чалавек на месца.

Таму, лічыць М. Лазавік, нічога незвычайнага ў тым, што ў тым жа Мінску адсеў склаў вельмі значную лічбу, няма. Тыя, хто лічыць рашэнні камісій неабгрунтаванымі, мелі права ў трохдзенны тэрмін апеляваць да вышэйстаячай камісіі, а затым і да суда. М. Лазавік адзначыў, што шэраг прэтэндэнтаў гэтым правам скарысталіся.

Праўда, далёка не ўсе. У Мінску, дзе пасля рэгістрацыі з дыстанцыі было знята 140 прэтэндэнтаў у кандыдаты, абскардзіць рашэнні камісій вырашылі толькі 64 чалавекі. Дарэчы, Мінская гарадская выбарчая камісія задаволіла 5 скаргаў, лёс яшчэ некалькіх чалавек знаходзіцца пад пытаннем. Паводле слоў старшыні камісіі Таццяны Краўчанка, цяпер у Мінскі гарадскі Савет на 55 месцаў прэтэндуюць 170 чалавек: 27 з іх былі вылучаны працоўнымі калектывамі, 75 - шляхам збору подпісаў, астатнія - ад партый.

На сваёй апошняй прэсканферэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прадказвала, што вынікі рэгістрацыі для партыйных вылучэнцаў могуць быць нашмат больш су'мныя, чым вынікі падачы заяў на рэгістрацыю. На прыкладзе Мінгарсавета гэта бачна вельмі добра. У прыватнасці, туды было вылучана 120 партыйных прэтэндэнтаў, пасля ж рэгістрацыі іх засталося толькі 63. Рэгістрацыю кандыдатам у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прайшло 7 прадстаўнікоў БНФ, 20 - ЛДПБ, 10 - АГП, 5 - БСДП НГ, па 2 ад Беларускай партыі працы і Беларускай сацыяльнаспартыўнай партыі, 7 -адКПБ, 10 - ПКБ. Найбольшыя страты панеслі ліберал-дэмакраты, якія вылучаліся па ўсіх акругах. Як адзначыла Т. Краўчанка, амаль 60-працэнтныя страты яны панеслі зза таго, што акруга знаходзіцца ў адным раёне, а пярвічная арганізацыя - у другім.

Шмат было адмоў і тым, хто збіраў подпісы. Паводле слоў Т.Краўчанка, у некаторых кандыдатаў несапраўдныя подпісы перавышалі 15 працэнтаў. Часам зборшчык ставіў сваім уласным почыркам і дату пастаноўкі выбаршчыкам свайго подпісу, што лічыцца грубым парушэннем заканадаўства. Шмат пытанняў было і па запаўненню дэкларацый. Як адзначыла старшыня Мінскай гарадской камісіі па выбарах, прэтэндэнты "не ўказвалі даходы, машыны, маёмасць, дачныя ўчасткі".