Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
 
Маніторынг

МЯСЦОВЫЯ ВЫБАРЫ ПАВІННЫ СТАЦЬ ВАЖНЫМ МОМАНТАМ У РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ ("Звязда")


2003-02-08

Аўтар: Аўтар: Сяргей Каралевiч

- Значнасць мясцовых выбараў наўрад ці трэба прыніжаць. Больш таго, выбары 2 сакавіка павінны стаць важным момантам у развіцці беларускай дэмакратыі і фарміраванні грамадскай супольнасці. Гэта прызнаюць усе папітычныя сілы краіны, у тым ліку і апазіцыя. У адрозненне ад мінулых выбарчых кампаній, яна бярэ ў іх самы актыўны ўдзел. Калі аналізаваць значэнне сёлетніх выбараў, то можна выдзеліць два моманты. 3 аднаго боку, іх вынікам з'явіцца абнаўленне складовай часткі сістэмы мясцовага самакіравання - Саветаў дэпутатаў. 3 другога - мясцовыя выбары з'яўляюцца пэўнай генеральнай рэпетыцыяй перад выбарамі ў Нацыянальны сход, якія пройдуць у 2004 годзе.

- Беларускія палітычныя сілы гэта разумеюць?

- Разумеюць, і вельмі дакладна. Гэта добра бачна на прыкладзе актывізацыі практычна ўсіх грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Прычым не толькі на этапе вылучэння кандыдатаў, але і пры фарміраванні выбарчых камісій. Дарэчы, у сфарміраваных тэрытарыяльных камісіях налічваецца 61 прадстаўнік 8 палітычных партый: 21 - ад КПБ, 19 - ад ПКБ, 5 - ад БСДП НГ, 11 - ад ЛДП, 2 -- ад Аграрнай і па аднаму-ад АГП, Беларускай патрыятычнай і Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды. Больш за палову членаў гэтых камісій маюць вопыт правядзення выбараў, больш як 72 працэнты ў іх - жанчыны.

- Апошнім часам ідзе палеміка аб значнасці мясцовых Саветаў, аб іх ролі ў жыцці краіны. Значная частка лічыць, што функцыі і правы мясцовых Саветаў можна было б пашырыць.

- Адной з формаў, якая характарызуе ступень дэмакратызацыі дзяржавы і ўзровень развіцця грамадства, з'яўляецца эфектыўная сістэма мясцовага самакіравання. Размова ідзе аб так званай лакальнай дэмакратыі, дзякуючы якой грамадзяне вырашаюць праблемы мясцовага характару. Яе адметнасцю з'яўляецца тое, што пасля распаду СССР у нас захавалася і працягвае дзейнічаць у поўным памеры сістэма Саветаў дэпутатаў на ўсіх узроўнях. У красавіку 1999 года ў мясцовыя Саветы было выбрана больш як 24 тысячы дэпутатаў. Саветы дэпутатаў з'яўляюцца прадстаўнічымі дзяржаўнымі органамі на тэрыторыях адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі, асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання. Менавіта яны забяспечваюць на сваёй тэрыторыі ўзгодненую дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. У Беларусі ўсяго 1672 Саветы: 6 абласных, Мінскі гарадскі, 117 раённых, 20 гарадскіх (у іх ліку рэгіянальныя абласныя цэнтры, буйныя гарады абласнога падпарадкавання, напрыклад, Бабруйск, Барысаў, Баранавічы і г.д.), 11 Саветаў раённага падпарадкавання (напрыклад, у Фаніпалі), 77 пасялковых і 1440 сельскіх.

У Беларусі механізм мясцовага самакіравання - так званая выканаўчая "вертыкаль" - дзейнічае дастаткова эфектыўна. У перспектыве, па меры эканамічнага ўзмацнення дзяржавы, мясцовым Саветам дэпутатаў ад выканаўчых камітэтаў паступова будзе перадавацца частка рэальных кіраўніцкіх паўнамоцтваў і крыніц даходаў. Гэта дазволіць прадстаўнічым органам улады і звязаным з імі сектарам эканомікі атрымаць рэальныя магчымасці і стымулы да самаразвіцця.

Такім чынам, мясцовае самакіраванне адыгрывае ролю базіса дэмакратыі, з'яўляецца сувязным звяном паміж грамадствам і дзяржавай, важнейшым элементам дзяржаўнага ладу, самастойнай формай ажыццяўлення народам улады, якая яму належыць. Выбары даюць магчымасць карыстацца гэтым правам на практыцы. Пры выбранні грамадзян, якія заслугоўваюць давер, у прадстаўнічыя органы ўлады забяспечваецца рэальны ўплыў на жыццё кожнага канкрэтнага горада, сяла, вёскі.

- Наколькі зацікаўленая ўлада ў выбранні моцных Саветаў?

- На нарадзе з кіруючымі работнікамі краіны па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў у мясцовыя Саветы, якая адбылася 22 лістапада мінулага года, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць узмацнення кадравага саставу мясцовых Саветаў, вырашэння шэрагу фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных, арганізацыйна-прававых пытанняў, звязаных з выбарчай кампаніяй. Прэзідэнт падкрэсліў важнасць захавання і ўзмацнення канструктыўных адносінаў мясцовых Саветаў і выканаўчай улады, якія склаліся ў нашай краіне. На погляд кіраўніка дзяржавы, прадстаўніцтва ў Саветах жанчын і моладзі не павінна быць меншым за 40 працэнтаў. Жанчыны - той стабілізуючы фактар, які можа забяспечыць эфектыўную працу любога органа ўлады, а моладзь - пераемніца традыцый рэзультатыўнай дзейнасці дэпутатаў.