ЗАЎТРА ЗАРЭГІСТРУЮЦЬ УСІХ ("Звязда")
2003-02-22
Аўтар: Аўтар: Сяргей Куркач
- У чым галоўны сэнс прынятага закона?
- Гэты дакумент устанаўлівае прававыя асновы і парадак дзяржаўнай рэгістрацыі
нерухомай маёмасці, правы і абмежаванне правоў на яе, а таксама здзелак
з ёю ў межах тэрыторыі Беларусі з мэтаю прызнання і абароны дзяржавай
зарэгістраваных у адпаведнасці з гэтым законам правоў і абмежаванняў правоў
на нерухомую маёмасць і здзелак з ёю. Гэты закон па сутнасці прасякае
ў галіне нерухомасці акно ў Еўропу. У Еўропе і ва ўсім свеце ўжо шмат
гадоў ажыццяўляецца рэгістрацыя нерухомай маёмасці і здзелак з ёю, ацэнка
маёмасці для сістэмы падаткаабкладання і для абароны правоў уласнікаў
гэтай нерухомай маёмасці. Я лічу, што гэты закон значна паспрыяе руху
ў нашу краіну замежных інвестыцый. Зараз іх правы будуць абараняцца на
дзяржаўным узроўні.
- У чым заключаецца навізна новай сістэмы рэгістрацыі?
- У апошнія гады зямельныя ўчасткі рэгістраваліся асобна нашым агенцтвам,
а ўсё, што знаходзілася на зямлі, рэгістравалася ўжо іншай структурай
- БРТI (бюро рэгістрацыi і тэхнічнай інвентарызацыі). Такім чынам, асобная
рэгістрацыя адрывала зямлю ад самой нерухомай маёмасці. Але ж, згодна
з Грамадзянскім кодэксам, аб'ектам нерухомай маёмасці лічыцца зямля і
ўсё тое, што на ёй знаходзіцца.
Такім чынам, прыняты закон вызначае, што зямля першасная, і спачатку будзе
рэгістравацца менавіта зямельны ўчастак. Без рэгістрацыі зямельнага ўчастка
немагчыма зарэгістраваць будынак, а потым і асобныя памяшканні.
Вызначаны закон прадугледжвае стварэнне адзінага органа па рэгістрацыі
нерухомай маёмасці. Па сутнасці мы збіраемся стварыць адзінае акенца для
насельніцтва, у якое грамадзянін павінен звярнуцца першы раз з заявай,
заплаціць грошы і потым чакаць выканання пэўнай работы. Другі раз грамадзянін
наведаецца да гэтага ж акенца, каб атрымаць дакумент аб рэгістрацыі. Зараз
жа рэгістрацыя нерухомай маёмасці суправаджаецца наведваннем шматлікіх
чыноунікау, а сам працэс нагадвае блуканне па пакутах. У адной з рэспубліканскіх
газет мінчанін К. расказваў, як мяняўся са сваім бацькам кватэрамі. Гэты
гаротнік наведваў розныя інстанцыі амаль 2 гады. I потым, калі ўжо атрымліваў
дакументы, то пакінуў у БРТІ на стале пажаданне: "Каб вы ўсе тут...".
Нам жа трэба стварыць такую сістэму, каб людзі казалі нам толькі дзякуй.
- Дадзены закон уступае ў сілу праз 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага
апублікавання. Такім чынам атрымліваецца, што пасля 7 мая ўсім грамадзянам
краіны трэба будзе абавязкова зарэгістраваць усю сваю нерухомую маёмасць?
- Нават зараз уласнікі павінны рэгістраваць сваю нерухомую маёмасць. Любая
здзелка не можа быць здзейснена без адпаведнай рэгістрацыі маёмасці. Згодна
з леташнімі змяненнямі ў Кодэксе аб зямлі зараз абавязкова трэба рэгістраваць
і зямельныя ўчасткі. Праўда, зараз зямля і збудаванні на ёй рэгіструюцца
асобнымі службамі. На месцах рэгістрацыяй зямельных участкаў займаюцца
кадастравыя бюро, а маёмасці - БРТІ. Існуе Мінскае БРТІ і шэсць абласных.
- Пасля часу "пік" вы пачняце карыстацца іх паслугамі?
- Намі падрыхтаваны праект пастановы Саўміна, паводле якой БРТІ будуць
перададзены з камунальнай уласнасці ў рэспубліканскую. Мы атрымліваем
БРТІ з усімі іх філіяламі і маёмасцю. Потым на базе нашых кадастравых
агенцтваў і БРТІ будзем ствараць рэспубліканскія тэрытарыяльныя прадпрыемотвы
па рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Наш камітэт зараз пачынае стварэнне
тэрытарыяльных акруг і ў гэтых акругах - рэспубліканскіх прадпрыемстваў.
Плануецца стварыць на тэрыторыі Беларусі 18 акруг. Асобнай акругай стане
горад Мінск, і яшчэ 17 акруг у абласцях. У Мінскай вобласці плануецца
стварыць Барысаўскую, Маладзечанскую і Мінскую міжраённыя акругі. Адпаведна,
у гэтых акругах будуць дзейнічаць рэспубліканскія прадпрыемствы. У Віцебскай
вобласці плануецца 3 акругі - Аршанская, Віцебская і Полацкая. У Гродзенскай
вобласці - Лідская і Гродзенская акругі і гэтак далей.
- Няўжо і вяскоўцам для рэгістрацыі сваёй маёмасці прыйдзецца наведваць
гэтыя цэнтры ў акругах?
- Не. У кожным раённым цэнтры мы плануем трымаць сваіх прадстаўнікоў адпаведных
акруг. У гарадах большасць нерухомай маёмасці сёння зарэгіотраваная. А
вось у сельскіх жыхароў, наадварот, у гэтым накірунку не зроблена амаль
нічога. У першую чаргу вяскоўцы павінны зарэгістраваць зямельныя надзелы,
свае хаты, гаражы і дачы. На жаль, зараз менавіта жыхары вёсак не спяшаюцца
рэгістраваць сваю нерухомую маёмасць. Потым жа, калі ўзнікаюць пытанні
вакол гэтай маёмасці, вырашыць іх намнога складаней. Напрыклад, памірае
нечый родзіч - уласнік хаты, збудавання ці зямельнага надзелу, і толькі
зараз спадчыннік пачынае цікавіцца пытаннямі рэгістрацыі гэтай нерухомай
маёмасці. Калі рэгістрацыя не была праведзена своечасова, то спадкаемцам
прыйдзецца наведваць шматлікія інстанцыі і даказваць у судзе сваё права
на маёмасць. Менавіта прэса зараз павінна растлумачыць нашым грамадзянам,
што рэгістрацыю нерухомай маёмасці трэба правесці абавязкова. Уласніка
нерухомай маёмасці няма да таго моманту, пакуль яна не зарэгістравана.
Па такіх законах жыве ўвесь свет.
Больш таго, суседзі не заўсёды жывуць ва ўзаемнай згодзе. Большасць спрэчных
пытанняў паміж суседзямі ўзнікае менавіта па мяжы зямельных участкаў.
Калі нерухомая маёмасць зарэгістраваная і яна мае акрэсленыя каардынаты,
то ў любы час па гэтых даных суд адновіць парушаную мяжу. А вось без адпаведнай
рэгістрацыі спрэчкі паміж суседзямі могуць доўжыцца гадамі.
- Як хутка зможа зарэгістраваць грамадзянін сваю нерухомую маёмасць
па новых правілах пасля 7 мая?
- Законам акрэслены пэўныя тэрміны. Калі не трэба ажыццяўляць нейкія работы
па вымярэнню, то гэты тэрмін - на працягу тыдня. Але ў большасці грамадзян,
якія прыйдуць да нас, хутчэй за ўсё не будзе даных па вымярэнню зямельных
участкаў і ўсіх аб'ектаў, якія знаходзяцца на зямлі.
- Уласніку трэба будзе выклікаць да сябе і гэтых спецыялістаў?
- Не. Плануецца весці работу выключна ў адным акенцы. У раённага прадстаўніка
адпаведнай акругі прымаецца ад грамадзяніна заява на выкананне вымяральных
работ,
даецца дакумент на аплату ўсяго аб'ёму работ па рэгістрацыі і паведамляецца
ўласніку, калі дакументы аб рэгістрацыі нерухомай маёмасці будуць падрыхтаваныя.
Дыспетчар жа накіруе заяву па вымярэнню адпаведнай арганізацыі, якая выедзе
на месца, выканае работы, аформіць дакументы і пераадрасуе іх рэгістратару.
- Колькі ж будзе каштаваць для грамадзян гэта паслуга?
- Упэўнены, што каштаваць гэта будзе крыху менш, чым зараз. Лічыце, оёння
грамадзяніну трэба самастойна шукаць арганізацыі ці асоб, якія маюць ліцэнзію
на правядзенне вымяральных работ на зямлі. Потым асобна трэба будзе заплаціць
работніку бюро тэхнічнай інвентарызацыі. А ўвогуле ўласніку зараз трэба
шмат хадзіць па розных інстанцыях і плаціць за кожную паперку.
Мы збіраемся даручыць сваім прадпрыемствам, асабліва ў сельскай мясцовасці,
падчас вымярэння зямельных участкаў мець у брыгадзе і работніка тэхнічнай
інвентарызацыі, які абмерыць і ўсе збудаванні на зямлі. Плануем арганізаваць
работу так, каб брыгада наведала грамадзяніна адзін раз, усё вымерала
і больш яго не турбавала.
- Вы спадзеяцеся, што ўжо ў маі акенцы па рэгістрацыі запрацуюць як
гадзіннік?
- Так. Але ж для гэтага нам трэба будзе распрацаваць вялікі аб'ём нарматыўна-прававых
дакументаў. Сёння застаецца даволі складанае пытанне з рэгістратарамі.
Акрамя добрага ведання права гэтыя спецыялісты павінны быць дасведчанымі
ў пытаннях геадэзіі і тапаграфіі, мець навыкі працы з кадастравым планам.
На мой погляд, сёння трэба павялічыць колькасць работнікаў камітэта, у
штате якога зараз налічваецца толькі 37 чалавек на ўсю дзяржаву. У структуру
камітэта трэба ўвесці яшчэ мінімум 10 спецыялістаў, якія б курыравалі
пытанні ацэнкі і рэгістрацыі.
У БРТІ сёння толькі 20 працэнтаў працуючых рэгістратараў ад іх агульнай
колькасці, якіх па вызначанаму закону магчыма дапускаць да атэстацыі па
новых умовах. Новых спецыялістаў мы будзем прыцягваць у першыя паўгода
толькі ў якасці стажораў. Пакуль новы механізм як след запрацуе, рэгістратарам
прыйдзецца сутыкнуцца з даволі напружаным графікам работы.
Карыстаючыся выпадкам, я хацеў бы павіншаваць сваіх супрацоўнікаў з іх
прафесійным святам - Днём работніка землеўпарадкавапьнай і картографа-геадэзічнай
службы, які ўжо другі год адзначаецца 21 лютага.