Маніторынг
ВЫБАРШЧЫКАМ НЕ ХАПАЕ IНФАРМАЦЫI ПРА КАНДЫДАТАЎ? ("Звязда")
2003-02-22
Аўтар: Аўтар: Сяргей Протас
Аляксандр ТАРАСЁНАК, выкладчык кафедры міжнароднага
турызму Беларускага дзяржаўнага універсітэта:
- На выбары, хутчэй за ўсё, пайду. Чаму няўпэўнены? Не ведаю кандыдатаў,
якія ідуць па нашаму ўчастку. Раней напярэдадні выбараў у паштовыя скрынкі
лістоўкі кідалі, буклеты розныя, сходы праводзілі. Сёлета пра людзей,
якія хочуць прадстаўляць інтарэсы жыхароў нашай акругі, распавядае хіба
толькі "наглядная агітацыя" ў выглядзе некалькіх аркушаў паперы на бліжэйшым
гастраноме ды ў паліклініцы. Праўда, час яшчэ застаўся. Можа што і зменіцца.
Галасаваць буду за кандыдата, які зробіць стаўку на вырашэнне эканамічных
праблем.
Сяргей ПАРОШЫН, член Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму
прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
- Лічу, што не ісці на выбарчы ўчастак - гэта выказваць сваю непавагу
да дзяржавы і яе грамадзян. Мы абіраем чалавека, які з'яўляецца прадстаўніком
кожнага выбаршчыка ў пэўнай акрузе.
3 кандыдатаў, якія балаціруюцца па маёй акрузе (я жыву ў Гомелі), па дзелавых
і чалавечых якасцях добра ведаю аднаго кіраўніка-жанчыну. Ёсць інфармацыя
і пра іншых кандыдатаў. 3 выбарам я вызначыўся. Мой прынцып - галасаваць
з улікам дзелавых якасцяў чалавека. Дэпутаты мясцовых Саветаў працуюць
непасрэдна з людзьмі, таму лепш бачаць і адчуваюць праблемы выбаршчыкаў.
Для нас, заканадаўчага органа ўлады, меркаванне і падказка дэпутатаў гэтага
звяна пры распрацоўцы і прыняцці многіх заканадаўчых актаў вельмі важная.
Дзмітрый ГУШЧЫНСКІ, прыватны прадпрымальнік:
- На выбары абавязкова пайду, і перш за ўсё таму, што чакаю ад новага
дэпутата вырашэння многіх эканамічных пытанняў нашага раёна. Спадзяюся,
што ён дапаможа хутчэй знайсці "агульныя кропкі" ў інтарэсах мясцовай
выканаўчай улады і прыватнага бізнэсу.
На жаль, інфармацыі пра кандыдатаў пакуль мала. Лічу, што выбары - гэта
не той выпадак, калі "гара" - выбаршчыкі - павінна ісці да "Магамета"
- кандыдата.