|
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
|
|
Пошук
Аб выбарах
Усе кампаніі
|
Хроніка
НІВОДНЫ З ДЭМАКРАТЫЧНЫХ КАНДЫДАТАЎ НЕ СТАЎ ДЭПУТАТАМ БЕЛААЗЁРСКАГА ГАРСАВЕТА НА ВЫБАРАХ 23 ЛІСТАПАДААўтар: Валянціна КАЗЛОВІЧ, БелаПАН. Брэст, 24 лістапада. 23 лістапада ў Белаазёрску (Брэсцкая вобласць) прайшлі давыбары ў гарадскі cавет дэпутатаў. Ніводны з 6 кандыдатаў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) не быў абраны дэпутатам. Як паведамляў БелаПАН, кандыдатамі ў 12 акругах быў зарэгістраваны 31 чалавек. Тры кандыдаты ад БСДП (НГ) сышлі з дыстанцыі практычна адразу пасля рэгістрацыі, неўзабаве знялі свае кандыдатуры яшчэ 6 чалавек, прадстаўнікі працоўных калектываў. У выніку ў давыбарах бралі ўдзел 22 кандыдаты, 6 з якіх - члены БСДП (НГ). Паводле папярэдніх звестак, паведамілі ў гарадской выбарчай камісіі, выбары адбыліся ў 11 з 12 акруг. Абраны 9 дэпутатаў. У дзвюх акругах, дзе большасць галасоў набралі прадстаўнікі БСДП (НГ), магчыма правядзенне другога тура. Як паведаміў БелаПАН старшыня Белаазёрскай выбарчай камісіі Мікалай Канецкі, дата правядзення давыбараў у гэтых акругах будзе прызначана ў найбліжэйшыя дні. Паводле яго слоў, на кожным з участкаў працавалі па 15 назіральнікаў. За выбарамі ў Белаазёрску сачылі журналісты, прадстаўнікі АБСЕ, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і лідэр БСДП (НГ) Мікалай Статкевіч. "Выбары былі сапраўды дэмакратычнымі. Падлік галасоў вёўся пры назіральніках, адразу ж вывешваліся вынікі. Заяў ад назіральнікаў пакуль не было. Але ў тым, што яны будуць, я ўпэўнены", - паведаміў Мікалай Канецкі. |
|
|
|