Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
 
Хроніка

ЧЛЕНЫ АГП І ІХ ПРЫХІЛЬНІКІ, ЯКІЯ ЎВАЙШЛІ Ў МЯСЦОВЫЯ САВЕТЫ, ХОЧУЦЬ СТВАРЫЦЬ МІЖРЭГІЯНАЛЬНУЮ ДЭПУТАЦКУЮ ГРУПУ


2003-03-18 20:59:00

Аўтар: Юрый ПАЦЁМКІН, БелаПАН.

Мінск, 18 сакавіка. Па выніках выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутаты - члены Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), а таксама блізкія да іх па перакананнях беспартыйныя дэпутаты хочуць стварыць міжрэгіянальную дэпутацкую групу (МДГ). Як паведамілі БелаПАН у штаб-кватэры партыі, неўзабаве адбудзецца арганізацыйнае пасяджэнне МДГ, на якім будуць прынятыя яе рэгламент і праграма дзейнасці. У выканкаме АГП мяркуюць, што ў склад групы могуць увайсці 20-25 дэпутатаў, з іх 13 - члены АГП, якія здолелі прайсці ў мясцовыя Саветы. Лідэр партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што асноўнымі прыярытэтамі дзейнасці будучай дэпутацкай групы стануць "кансалідацыя, каардынацыя і эфектыўная праца ў выбарчых акругах".