Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года
 
Хроніка

ДЭПУТАТАМІ МЯСЦОВЫХ САВЕТАЎ 24-ГА СКЛІКАННЯ СТАЛІ 12 ЧЛЕНАЎ САВЕТА РЭСПУБЛІКІ


2003-03-18 10:54:00

Аўтар: Вячаслаў БУДКЕВІЧ, БелаПАН.

Мінск, 18 сакавіка. У выніку выбараў 2 сакавіка 2003 года дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 24-га склікання сталі 12 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога склікання. Пра гэта паведаміла прэс-служба палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва беларускага парламента. Па Брэсцкай вобласці дэпутатамі сталі: Лемяшэўскі Леанід Антонавіч - дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Федарук Сяргей Харытонавіч - дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Замковіч Яўгенія Іванаўна - дэпутат Пружанскага раённага Савета дэпутатаў, Скакун Аляксей Сцяпанавіч - дэпутат Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў. Па Гродзенскай вобласці: Рахатка Казімір Уладзіслававіч -дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Жульпо Станіслаў Віктаравіч - дэпутат Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў. Па Мінскай вобласці: Карчміт Міхаіл Аляксандравіч - дэпутат Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў. Па Магілёўскай вобласці: Арцюшына Таццяна Анатольеўна -дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Шкрадзюк Леанід Сямёнавіч - дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Нарышкін Эдуард Міхайлавіч - дэпутат Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў. Па горадзе Мінску: Папкоўскі Уладзімір Міхайлавіч - дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Крук Уладзімір Уладзіміравіч - дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.