Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) і яе старшыня Мікалай Статкевіч перад цяперашнімі выбарамі ў мясцовыя Саветы аказаліся ў больш выйгрышным становішчы, чым іншыя апазіцыянеры. Яны не бралі ўдзел у байкотах мінулых выбарчых кампаній і прайшлі цераз іх горан. І цяпер, бадай, менавіта ў гэтай партыі найбольш аўтарытэтна могуць разважаць аб тэхналогіі і перспектывах будучай барацьбы за мясцовую ўладу.