ПРАГНОЗЫ І ВЫНІКІ ПРЭЗІДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ
2001-09-21
Аўтар: Сацыялагічная служба "Зеркало" кампаніі БелаПАН
Вынікі па Беларусі
Мы маем вынікі нацыянальных сацылагічных даследаванняў, праведзеных:
- супрацоўнікамі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных
даследаванняў (дырэктар - доктар сацыялагічных навук А.Манаеў). У чэрвені
імі былі апытаны 1.499 рэспандэнтаў ва ўзросце 18 гадоў і старэй. У жніўні
апытаны 1.518 рэспандэнтаў-выбаршчыкаў;
- прадстаўнікамі лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў "НОВАК"
(дырэктар - доктар сацыялагічных навук А.Вардамацкі). 22 - 26 жніўня імі
былі апытаны 1.108 рэспандэнтаў. На жаль, наяўныя звесткі фрагментарныя.
Да таго ж узнікаюць сумненні ў дакладнасці прапанаваных вынікаў;
- супрацоўнікамі Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі
прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (дырэктар - кандыдат філасофскіх навук
Я.Матусевіч). Як паведамляла 30 жніўня "Народная газета", "чарговы
этап сацыялагічнага маніторынга "Прэзідэнцкія выбары - 2001"
праведзены ІСПД 25 - 28 жніўня 2001 г. ва ўсіх абласцях рэспублікі і г.
Мінску. Апытана 1.574 чалавекі". Але пасля гэтых слоў прыводзяцца
звесткі апытання, праведзенага 10-20 жніўня.
Выкладзем наяўныя звесткі ў табліцах 1 і 2.
Табліца 1. Намеры выбаршчыкаў удзельнічаць у выбарах (у працэнтах)
|
Варыянты адказу
|
НІСЭПД
|
НОВАК
|
ІСПД
|
Вынікі ЦВК*
|
|
Червень
|
Жнівень
|
Жнівень
|
Жнівень
|
|
Абавязкова буду галасаваць
|
87
|
57
|
95
|
88
|
82,55
|
|
Хутчэй за ўсё, буду галасаваць
|
31
|
|
Хутчэй за ўсё, не буду галасаваць
|
7
|
6
|
5
|
4
|
|
Дакладна не буду галасаваць
|
4
|
|
Не магу адказаць/Няма адказу
|
6
|
2
|
8
|
* Папярэднія звесткі Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх
рэферэндумаў.
Дык вось, сацыёлагамі прагназаваўся дастаткова высокі ўзровень яўкі на
выбарчыя ўчасткі. Два інстытута - НІСЭПД і ІСПД - у сваіх прагнозах былі
практычна аднадушныя. Папярэднія звесткі Цэнтральнай камісіі па выбарах
і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў абвяшчаюць, што ўдзел у галасаванні
ўзялі 82,55% грамадзян рэспублікі. Прагноз лабараторыі "НОВАК",
як звычайна, пакідае жадаць лепшага.
Пры прагназаванні рэйтынгаў кандыдатаў у прэзідэнты не мог не вылучацца
Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што яшчэ ў пачатку мая на сустрэчы з журналістамі
ў мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры дырэктар ІСПІ Я.Матусевіч заявіў:
"Аляксандр Лукашэнка мае значны запаса трываласці, каб перамагчы
ўжо ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў". "НОВАК", няхай
не з такім "запасам", таксама "забяспечыў" Лукашэнку
перамогу ў першым туры выбараў.
Табліца 2. Рэйтынгі выбарнасці кандыдатаў у прэзідэнты (закрытае пытанне,
у працэнтах)
|
Кандыдаты
|
НІСЭПД
|
НОВАК
|
ІСПІ
|
Вынікі ЦВК
|
|
Жнівень
|
Жнівень
|
Жнівень
|
|
А.Лукашэнка
|
47
|
53
|
62
|
75,62
|
|
С.Домаш
|
12
|
-
|
-
|
-
|
|
У.Ганчарык
|
11
|
19
|
5
|
15,39
|
|
С.Гайдукевіч
|
4
|
5
|
6
|
2,5
|
Вынікі па Мінску
Па Мінску, на жаль, у поўным аб'ёме ёсць толькі звесткі апытанняў, праведзеных
сацыялагічнай службай "Зеркало" кампаніі БелаПАН. У кожным з
зандзіраванняў грамадскай думкі анкетаваліся па 500 выбаршчыкаў - жыхароў
беларускай сталіцы. Выбарка ва ўсіх апытаннях квотная (пол, узрост, адукацыя).
Анкетаванне праводзілася ў наступныя тэрміны: 28 красавіка - 3 мая; 12
- 14 чэрвеня; 10 - 13 ліпеня; 30 ліпеня - 1 жніўня; 14 - 17 жніўня; 23
- 26 жніўня.
Супрацоўнікамі Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем
(дырэктар МНДІСЭПП - член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
доктар гістарычных навук В.Бабкоў) 21-25 мая па квотнай выбарцы ва ўсіх
адміністрацыйных раёнах беларусках сталіцы апытаны 980 рэспандэнтаў.
Некаторыя звесткі па Мінску былі прапанаваны таксама прадстаўнікамі Інстытута
сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь. Гэтыя звесткі былі атрыманы падчас апрацоўкі рэспубліканскага
апытання, праведзенага ці то 25 - 28 жніўня, ці то 10 - 20 жніўня (гл.
узгаданую вышэй "Народную газету" ад 30 жніўня). Тут нельга
не заўважыць, што нават калі падчас зандзіравання грамадскай думкі па
краіне былі апытаны 1.574 рэспандэнты, гэта ўсё роўна недастаткова (мяркуючы
па пытаннях) для таго, каб рабіць разгарнутыя вывады па сталіцы. Бо ў
Мінску (пры рэпрэзентатыўнасці выбаркі) апытваліся каля 250 рэспандэнтаў.
Табліца 3. Планаванне ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах (у працэнтах)
|
Варыянты адказа
|
МНДІСЭПП
|
ІСПІ
|
"Зеркало"
|
Вынікі ЦВК
|
|
Май
|
Жнівень
|
Май
|
Чэрвень
|
Ліпень
|
Ліпень-жнівень
|
Жнівень-1
|
Жнівень -2
|
|
Буду
|
57
|
80
|
53
|
64
|
78
|
80
|
79
|
81
|
78,04
|
|
Хутчэй буду
|
18
|
23
|
15
|
|
Хутчэй не буду
|
6
|
8
|
8
|
6
|
10
|
11
|
13
|
15
|
|
Не буду
|
6
|
8
|
11
|
|
Цяжка сказаць
|
12
|
12
|
8
|
4
|
12
|
9
|
8
|
4
|
Як можна заўважыць (табліца 3), у Мінску таксама чакалася дастаткова высокая
яўка на выбарчыя ўчасткі. Вынікі наяўных у нас даследаванняў практычна
супадаюць. Пры гэтым зафіксаваны дастаткова ўстойлівы намер яўкі на датэрміновае
галасаванне 6 працэнтаў мінчан-выбаршчыкаў (табліца 4).
Табліца 4. Гатоўнасць да датэрміновага галасавання (у працэнтах)
|
Варыянты адказу
|
"Зеркало"
|
Вынікі ЦВК
|
|
Ліпень
|
Жнівень-1
|
Жнівень-2
|
|
Датэрмінова
|
6
|
6
|
6
|
Няма звестак
|
|
У дзень выбараў
|
68
|
72
|
76
|
|
|
Не магу адказаць
|
26
|
22
|
18
|
-
|
Замеры ж рэйтынгаў кандыдатаў у прэзідэнты прэзідэнцкай і недзяржаўнай
сацыялагічных службаў прыкметна адрозніваюцца. Калі ІСПІ на падставе апытання
250 рэспандэнтаў прагназаваў А.Лукашэнку 52% галасоў выбаршчыкаў, то "Зеркало"
(пры апытанні 500 мінчан) - каля трэці (табліца 5). Але калі пералічыць
спрагназаваныя ІСПІ ў сталіцы 52% прыхільнікаў А.Лукашэнкі не ад усіх
(100%) выбаршчыкаў, а ад тых 80%, яўку на выбары якіх зноў жа прагназаваў
ІСПІ, то атрымаецца, што за А.Лукашэнку павінны былі прагаласаваць каля
42% мінчан-выбаршчыкаў. ЦВК даў паказчык у 57,32%.
Табліца 5. Рэйтынгі выбарнасці кандыдатаў у прэзідэнты (закрытае пытанне,
у працэнтах)
|
Варыянты адказу
|
ІСПІ
|
"Зеркало"
|
Вынікі ЦВК
|
|
Жнівень
|
Ліпень-жнівень
|
Жнівень-1
|
Жнівень-2
|
|
С.Гайдукевіч
|
42
|
9
|
10
|
8
|
3,37
|
|
У.Ганчарык
|
27
|
28
|
38
|
30,53
|
|
А.Лукашэнка
|
52
|
29
|
36
|
32
|
57,32
|
|
Супраць усіх
|
11
|
12
|
12
|
Няма звестак
|
|
Не магу адказаць
|
4
|
24
|
14
|
10
|
-
|