ЗА ДВА МЕСЯЦЫ РЭЙТЫНГ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ ВЫРАС НА 4 ПРАЦЭНТЫ
2001-07-13
Аўтар: Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў
Чым бліжэй да прэзідэнцкіх выбараў, тым большая гатоўнасць беларускага электарата ўдзельнічаць у іх: 87% рэспандэнтаў пад час апытання сцвярджальна адказалі на пытанне аб намеры ўдзельнічаць у выбарах, адмоўны адказ далі толькі 7%, яшчэ 6% не змаглі адказаць. Амаль такія ж лічбы былі і ў красавіку, але пры жорсткай цяперашняй фармулёўцы практычна ўсе 15%, якія ў красавіку далі адказ "прыму рашэнне ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі", у чэрвені выказалі гатоўнасць галасаваць.
З табліцы 1 можна бачыць, як змяніліся рэйтынгі асноўных кандыдатаў (нагадаем, што анкета чэрвеньскага апытання распрацоўвалася ў маі і не магла ўключаць усіх цяперашніх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты).
Табліца 1. Стаўленне электарата да кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі
Беларусь*
|
Кандыдат у прэзідэнты
|
Падабаецца
|
Не падабаецца
|
Не ведаю такога
|
Давяраю
|
Буду галасаваць
|
Не буду галасаваць
|
|
04'01
|
06'01
|
04'01
|
06'01
|
04'01
|
06'01
|
04'01
|
06'01
|
04'01
|
06'01
|
04'01
|
06'01
|
|
А.Лукашэнка
|
40
|
42
|
34
|
35
|
2
|
1
|
39
|
40
|
40
|
44
|
36
|
34
|
|
М.Чыгір
|
21
|
19
|
30
|
33
|
12
|
18
|
20
|
13
|
18
|
17
|
45
|
45
|
|
С.Домаш
|
10
|
13
|
17
|
17
|
39
|
48
|
8
|
9
|
8
|
12
|
46
|
45
|
|
У.Ганчарык
|
12
|
11
|
23
|
24
|
23
|
39
|
10
|
6
|
10
|
10
|
45
|
48
|
|
П.Казлоўскі
|
7
|
6
|
16
|
19
|
39
|
51
|
4
|
2
|
5
|
6
|
49
|
47
|
|
С.Калякін
|
4
|
5
|
20
|
21
|
41
|
50
|
3
|
2
|
3
|
4
|
52
|
49
|
|
З.Пазьняк
|
8
|
6
|
52
|
57
|
10
|
14
|
6
|
3
|
6
|
5
|
60
|
63
|
|
Л.Сініцын
|
3
|
2
|
14
|
15
|
49
|
62
|
2
|
1
|
2
|
2
|
50
|
50
|
|
С.Гайдукевіч
|
5
|
5
|
21
|
20
|
36
|
53
|
3
|
2
|
4
|
4
|
51
|
52
|
|
А.Ярашук
|
4
|
2
|
14
|
14
|
48
|
62
|
2
|
1
|
3
|
2
|
49
|
49
|
|
Я.Крыжаноўскі
|
10
|
7
|
17
|
17
|
39
|
53
|
4
|
1
|
4
|
4
|
48
|
50
|
|
Н.Машэрава
|
-
|
22
|
-
|
15
|
-
|
36
|
-
|
15
|
-
|
17
|
-
|
40
|
* Чытаецца па гарызанталі
Відавочна, па-першае, што існуе залежнасць эмацыянальнага (падабаецца),
рацыянальнага (давяраюць) і паводзіннага (будуць галасаваць) кампанентаў
стаўлення электарата да патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты: іерархія
гэтых рэйтынгаў амаль не мяняецца (а гэта значыць, што кожны з іх павінен
прымацца ў разлік).
Па-другое, А.Лукашэнка па-ранейшаму застаецца электаральным лідэрам, яго
рэйтынг вагаецца на ўзроўні каля 40%. Рэйтынгі М.Чыгіра і У.Ганчарыка
"застылі" на ранейшым узроўні або нават крыху знізіліся. Рэйтынгі П.Казлоўскага
і С.Калякіна крыху павялічыліся. Больш прыкметна падрос рэйтынг С.Домаша,
цяпер ён, а не У.Ганчарык, займае другое месца ў "дэмпяцёрцы".
Дэмакратычныя кандыдаты і іх электараты кансалідуюцца сёння хутчэй, чым
палітычныя партыі. Вядома, што адны партыі прынялі рашэнне аб падтрымцы
толькі аднаго з "дэмпяцёркі". Іншыя, фармальна дэкларуючы падтрымку "дэмпяцёркі"
у цэлым, на справе (у прыватнасці, пры зборы подпісаў) таксама заклікаюць
сваіх членаў падтрымліваць аднаго кандыдата. Не гаворачы ўжо аб тым, што
такія дзеянні ўскладняюць адносіны паміж дэмакратычнымі кандыдатамі, параджаюць
узаемны недавер і падазрэнні, становячыся здабыткам грамадскасці (перш
за ўсё дэмакратычнай), яны паніжаюць і без таго невысокі рэйтынг апазіцыйных
партый. (Нагадаем, што, паводле звестак красавіцкага апытання, толькі
9% рэспандэнтаў выказалі ім давер, а 42% - недавер). Пра гэта гавораць
і дадзеныя табліцы 2.
Табліца 2. Стаўленне насельніцтва да апазіцыйных палітычных партый
і грамадскіх арганізацый*
|
Партыя, грамадская арганізацыя
|
Калі нейкая з беларускіх
партый і арганізацый заявіць, што падтрымлівае аднаго з кандыдатаў
у прэзідэнты, як гэта паўплывае на жаданне галасаваць за яго:
|
Хацелі б пазнаёміцца з праграм-нымі
дакументамі
|
|
Паўплывае станоўча
|
Паўплывае адмоўна
|
Ніяк не паўплывае
|
|
Жаночая партыя "Надзея"
|
10
|
2
|
64
|
17
|
|
Фонд "Дзецям Чарнобыля"
|
9
|
1
|
64
|
12
|
|
Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП)
|
8
|
2
|
64
|
8
|
|
Беларуская сацыял-дэмакра-тычная партыя "Народная
Грамада" (БСДП "НГ")
|
7
|
3
|
64
|
7
|
|
Беларускі кангрэс незалежных прафсаюзаў
|
7
|
2
|
65
|
7
|
|
Партыя працы
|
7
|
2
|
66
|
6
|
|
Беларускі народны фронт "Адраджэньне" (БНФ
"Адраджэньне")
|
6
|
9
|
61
|
5
|
|
"Малады фронт"
|
6
|
3
|
64
|
9
|
|
Федэрацыя прафсаюзаў Беларуская
|
6
|
2
|
66
|
5
|
|
Хартыя'97
|
5
|
2
|
64
|
4
|
|
Беларускі Хельсінкскі камітэт
|
5
|
2
|
65
|
5
|
|
Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП)
|
5
|
5
|
65
|
7
|
|
Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ)
|
4
|
9
|
63
|
5
|
|
"Рэгіянальная Беларусь"
|
4
|
2
|
66
|
5
|
* Чытаецца па гарызанталі.
Як бачна, цікавасць да праграмных дакументаў вядучых апазіцыйных партый
невялікая, таму публічна выказаная партыйная падтрымка дэмакратычных кандыдатаў
пакуль мала ўплывае на выбар электарату.
Толькі 46% рэспандэнтаў лічаць, што "выбары прэзідэнта будуць свабоднымі
і справядлівымі" (звыш за трэць на гэтае пытанне далі адмоўны адказ).
Свае надзеі на свабодныя і справядлівыя выбары большасць звязвае не з
дзейнасцю Цэнтрвыбаркама (толькі 46% лічаць, што ён "будзе сумленна і
акуратна падлічваць галасы на прэзідэнцкіх выбарах", а амаль 40% не вераць
у гэта), а з незалежнымі назіральнікамі. Тры чвэрці апытаных сказалі,
што "будуць больш давяраць вынікам гэтых выбараў, калі на іх будуць прысутнічаць
незалежныя назіральнікі" (толькі 15% далі адмоўны адказ на гэтае пытанне).
Менавіта незалежнага назіральніка ўлады баяцца больш, чым усіх партыйных
з'ездаў і кангрэсаў, разам узятых. Сведчанне таму - зусім неадэкватная
рэакцыя на дзейнасць КНГ АБСЕ, звязаную з падрыхтоўкай такога назірання.
Уражвае, што, нягледзячы на масіраваную прапагандысцкую атаку практычна
па ўсіх дзяржаўных інфармацыйных каналах, толькі 13% апытаных падтрымліваюць
намеры беларускіх уладаў "выслаць з краіны кіраўніка КНГ АБСЕ ў Мінску
пасла Х.-Г.Віка, паколькі яго дзейнасць парушае беларускія законы". 19%
не падтрымліваюць гэтага, паколькі лічаць, што "яго дзейнасць не парушае
беларускія законы". 55% "нічога не чулі пра дзейнасць пасла Віка", а 14%
не змаглі адказаць на пытанне.