Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Сацыялогія

ПРЫКЛАДНА 40 ПРАЦЭНТАЎ МІНЧАН ЯШЧЭ НЕ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ, ЗА КАГО ГАЛАСАВАЦЬ НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА


2001-07-09

Аўтар: Анатоль РУБАНАЎ, доктар сацыялагічных навук



Прыкметных змяненняў у палітычнай сітуацыі, што склалася ў беларускай сталіцы, у параўнанні з лютым гэтага года, калі праводзілася аналагічнае даследаванне, не адбылося. Яна па-ранейшаму дастаткова стабільная. 57 працэнтаў мінчан збіраюцца ўзяць удзел у маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах (табліца 1). Яшчэ 18 працэнтаў заявілі, што яны, хутчэй за ўсё, возьмуць у іх удзел. Гэта значыць, што калі б выбары праходзілі сёння, у іх узялі б удзел прыкладна 65 працэнтаў мінчан. Але гэта не азначае, што ў дзень выбараў яўка будзе менавіта такой. Многае будзе залежаць ад ходу выбарчай кампаніі, актыўнасці кандыдатаў, вастрыні перадвыбарнай барацьбы і г.д.

Табліца 1. Мяркуемы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах (у працэнтах)

Буду

57

Хутчэй буду

18

Цяжка сказаць

12

Хутчэй не буду

6

Не буду

6

Аналіз узроставага складу патэнцыяльных удзельнікаў выбараў (табліца 2) паказвае, што сярод іх па-ранейшаму больш прадстаўнікоў старэйшых узроставых груп, пенсіянераў. Але перавага гэтая не такая вялікая, як раней. Выяўляеццца як расчараванне часткі пажылых людзей, гэтак і тое, што моладзь пачынае праяўляцць да палітычнага жыцця больш высокую цікавасць. Апошняе, мяркуючы па ўсім, шмат у чым звязана са статусам саміх выбараў.

Табліца 2. Гатоўнасць браць удзел у выбарах прадстаўнікоў розных узроставых груп (прынялі цвёрдае рашэнне, у працэнтах)

Да 25 гадоў

26-35 гадоў

36-45 гадоў

46-60 гадоў

Старэйшыя за 60 гадоў

55

49

59

59

62

Уяўленне пра тое, каму мінчане гатовы аддаць свае галасы на маючых адбыцца выбарах, можна атрымаць, звярнуўшыся да табліцы 3. Як бачым, яўнная перавага ў цяперашняга прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З іншых кандыдатаў, якія заявілі пра свае прэтэнзіі на гэтую пасаду, самы высокі рэйтынг у М.В.Чыгіра. На другім месцы С.Н.Домаш. Астатнія кандыдаты ў прэзідэнты прыкметна адсталі, таму, відавочна, што канкурэнцыю А.Г.Лукашэнку на выбарах будзе складаць хтосьці з іх. Магчыма, абодва, калі не змогуць узгадніць свае дзеянні, што, вядома, зменшыць іх шанцы. У цэлым, ацэньваючы рэйтынг таго ці іншага палітыка, варта мець на ўвазе наступнае. Прадстаўнікі ўладных структур звычайна ўспрымаюцца насельніцтвам як людзі з каманды цяперашняга прэзідэнта і ў абсалютнай большасці выпадкаў іх падтрымліваюць яго прыхільнікі. Што тычыцца кандыдатаў ад апазіцыі, то іх прыхільнікі - гэта, як правіла, таксама прадстаўнікі адной і той жа электаральнай групы. Таму вылічэнне агульнага рэйтынгу кандыдата ад апазіцыі шляхам суміравання рэйтынгаў кожнага з яе кандыдатаў, а такі падыход можна сустрэць у некаторых сродках масавай інфармацыі, уяўляецца, мякка кажучы, некарэктным.

Табліца 3. Адказы на пытанне пра тое, каго мінчане гатовы падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах (у працэнтах) *

Ранг

 

 

1

Лукашэнка А.

29,4

2

Ярмошын У.

23,4

3

Чыгір М.

15,7

4

Шушкевіч С.

12,1

5

Домаш С.

10,8

6

Паўлаў М.

9,3

7

Лябедзька А.

6,6

8

Пазняк З.

6,4

9

Вячорка В.

6,3

10

Казлоўскі П.

5,5

11

Ганчарык У.

4,7

12

Статкевіч М.

3,8

13

Мясніковіч М.

3,7

14

Вайтовіч А.

3,0

15

Шарэцкі С.

2,2

16

Калякін С.

2,1

17

Канаплёў В.

1,9

18

Гайдукевіч С.

1,8

19

Пашкевіч І.

0,6

* Даведка БелаПАН: Апытанне прапаноўвалася ў таблічнай форме, гэта значыць, рэспандэнтам прапаноўвалася па кожнай кандыдатуры даць адну з чатырох магчымых ацэнак (ведаю, і падтрымаў бы; ведаю, але не падтрымаў бы; цяжка сказаць; не ведаю такога). Менавіта таму ў суме атрымліваецца 149,3 працэнта. Па сутнасці, гэта не рэйтынг выбарнасці ў агульнапрынятым значэнні. Да таго ж элемент "знаёмства" з асобай яўна павялічвае колькасць рэспандэндатў, якія яе назвалі.


Істотны ўплыў на ход выбарчай кампаніі і вынікі галасавання нярэдка аказвае тое, наколькі, на думку людзей, прадвызначаны вынікі выбараў, а, галоўнае, якія будуць гэтыя вынікі. У залежнасці ад гэтага, напрыклад, адны схільныя галасаваць за мяркуемага пераможцу, іншыя - наогул не ідуць на выбары і г.д. Як бачна з даных, прыведзеных у табліцы 4, перавага тут на баку А.Г.Лукашэнкі.

Табліца 4. Каго, на думку мінчан, выберуць Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (у працэнтах)

Цяперашняга Прэзідэнта РБ

50

Іншага палітыка

15

Цяжка адказаць

35

Для паўнаты карціны перадвыбарных пераваг мінчан важна адзначыць і тое, што прыкладна 40 працэнтаў з іх яшчэ не вырашылі, за каго яны будуць галасаваць. Амаль у роўнай ступені гэта тычыцца розных сацыяльных груп, а не толькі моладзі, як гэта было ў былыя гады. На гэты раз асаблівай нявызначанасцю ў сваіх перадвыбарных перавагах вызначаюцца беспрацоўныя. Прычым рэч ідзе, перш за ўсё, аб тых з іх, якія афіцыйна не зарэгістраваныя. А такія ў Мінску складаюць 6-7 працэнтаў працаздольнага насельніцтва ў працаздольным узросце.

Дынаміка даверу мінчан да розных уладных інстытутаў пацвярджае вылучаны раней тэзіс аб пэўнай стабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі. Так, у параўнанні з 2000 годам, мае месца, няхай і нязначны, рост даверу да Канстытуцыйнага суда (+6%), мясцовых органаў улады (+6%), Савета Міністраў (+2%), Нацыянальнага сходу (+1%), Прэзідэнта (+1%). А найбольшым даверам у дзяржаве па-ранейшаму карыстаецца царква (50%) і армія (37%).

Табліца 5. Давер мінчан да сацыяльных інстытутаў (у працэнтах)

 

1999

2000

Май 2001

Прэзідэнта

34

26

27

Нацыянальнага сходу

13

11

12

Савета Міністраў

14

10

12

Канстытуцыйнага суда

17

14

20

Мясцовых органаў улады

13

10

16

Адміністрацыі прадпрыемстваў

26

20

16

Традыцыйных прафсаюзаў

14

10

11

Незалежных прафсаюзаў

20

17

15

Дзяржаўных СМІ

10

11

13

Недзяржаўных СМІ

24

23

29

Апазіцыі

-

12

12

Міліцыі

14

9

11

Дзяржаўтаінспекцыі

-

7

11

Арміі

34

34

37

Прыватнага бізнесу

24

21

27

Царквы

54

50

50

Звяртае таксама на сябе ўвагу як рост даверу да незалежных сродкаў масавай інфармацыі і прыватнага бізнесу, так і няўхільнае яго зніжэнне ў адміністрацыі прадпрыемстваў. Ваганні рэйтынгу іншых сацыяльных інстытутаў вельмі нязначныя і часцей у лепшы бок для іх.