ПРАТЭСТНЫ ЭЛЕКТАРАТ КОЖНАГА З ПАТЭНЦЫЙНЫХ КАНДЫДАТАЎ У ПРЭЗIДЭНТЫ БОЛЬШЫ ЗА КОЛЬКАСЦЬ ПРЫХIЛЬНIКАЎ
2001-06-20
Аўтар: Сацыялагічная служба "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі
БелаПАН
12-14 чэрвеня 2001 года сацыялагічнай службай "Зеркало"
кампаніі БелаПАН праведзены чарговы зандаж грамадскай думкі пяцісот мінчан.
Апытваліся рэспандэнты 18 гадоў і старэйшыя. Анкетаванне праводзілася
па гарадской квотнай выбарцы (пол, узрост, адукацыя). Памылка выбаркі
- меней за 1 працэнт.
12-14 чэрвеня 2001 года сацыялагічнай службай "Зеркало"
кампаніі БелаПАН праведзены чарговы зандаж грамадскай думкі пяцісот мінчан.
Апытваліся рэспандэнты 18 гадоў і старэйшыя. Анкетаванне праводзілася
па гарадской квотнай выбарцы (пол, узрост, адукацыя). Памылка выбаркі
- меней за 1 працэнт.
Тлумачачы вынікі апошняга аператыўнага апытання, параўнаем пэўную частку
з данымі зандажоў грамадскай думкі жыхароў сталіцы, праведзеных службай
"Зеркало" раней. Ва ўсіх папярэдніх даследаваннях апытваліся па 500-600
мінчан-прадстаўнікоў розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва,
18 гадоў і старэйшыя.
1. За каго Вы аддалі б свой голас, калі б прэзідэнцкія выбары праходзілі
сёння? (У працэнтах, рэспандэнтам прапаноўвалпся ўказаць адзін адказ
або напісаць толькі адно прозвішча)
|
|
27лютага - 1 сакавіка 2001
г.
|
28 красавіка - 3 мая 2001
г.
|
12-14 чэрвеня 2001 г.
|
|
Галасаваў бы супраць усіх кандыдатаў
|
14
|
9
|
10
|
|
Не пайшоў бы на выбары
|
14
|
6
|
12
|
|
Пайшоў бы на выбары, але сапсаваў бы бюлетэнь
|
3
|
1
|
2
|
|
Штосьці іншае
|
5
|
5
|
5
|
|
Цяжка адказаць
|
37
|
47
|
31
|
|
Пазняк З.
|
-
|
1
|
1
|
|
Чыгір М.
|
2
|
3
|
5
|
|
Лукашэнка А.
|
18
|
21
|
26
|
|
Шушкевіч С.
|
1
|
1
|
-
|
|
Вячорка В.
|
-
|
-
|
*
|
|
Лябедзька А.
|
1
|
*
|
*
|
|
Ярмошын В.
|
-
|
*
|
*
|
|
Ганчарык В.
|
1
|
2
|
1
|
|
Калякін С.
|
1
|
1
|
-
|
|
Домаш С.
|
1
|
1
|
2
|
|
Паўлаў М.
|
-
|
*
|
*
|
|
Пуцін В.
|
1
|
*
|
*
|
|
Гайдукевіч С.
|
*
|
-
|
-
|
|
Леванеўскі В.
|
*
|
1
|
-
|
|
Латыпаў У.
|
*
|
-
|
*
|
|
Крыжаноўскі Е.
|
*
|
*
|
-
|
|
Машэрава Н.
|
*
|
*
|
2
|
|
Казлоўскі П.
|
*
|
*
|
-
|
|
Антончык С.
|
*
|
*
|
-
|
Калі ў табліцы стаіць знак "--", значыць, прозвішча
называлася меней чым 1 працэнтам рэспандэнтаў.
* У згаданых апытаннях прозвішчы гэтых патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты
мінчане не ўпісвалі
Такім чынам, рэйтынг выбарнасці Аляксандра Лукашэнкі сярод мінчан за апошнія
паўтары месяцы ўзрос на 5 працэнтных пунктаў. Рэйтынгі іншых кандыдатаў
у прэзідэнты - М. Чыгіра, У. Ганчарыка і С. Домаша - у межах статыстычнай
пагрэшнасці. Упершыню ў анкетах стала сустракацца прозвішча Н. Машэравай.
"Н. Машэрова выпадкова не сваячка П. Машэрава?" - пытаецца мужчына 65
гадоў з няпоўнай сярэдняй адукацыяй.
Сярод прыхільнікаў А. Лукашэнкі, па-ранейшаму, пераважаюць жанчыны (63
працэнты). Больш за палову - 59 працэнтаў - людзі 50 гадоў і старэйшыя.
У параўнанні з прафесійнай гарадской структурай сярод жадаючых аддаць
свае галасы за А. Лукашэнку прыкметна пераважаюць рабочыя (21 працэнт)
і пенсіянеры (38 працэнтаў). Гэта сёння асноўны электарат цяперашняга
кіраўніка Беларусі.
2. Як бы Вы прагаласавалі за кожнага з ніжэй пералічаных магчымых кандыдатаў
у прэзідэнты? (Адзін адказ па кожным радку, у працэнтах)
|
|
Прагаласую за яго абавязкова
|
Магчыма, прагаласую за яго
|
Ні пры якіх абставінах не
прагаласую за яго
|
Цяжка адказаць
|
|
А. Лукашэнка
|
26
|
13
|
40
|
22
|
|
М. Чыгір
|
7
|
18
|
39
|
36
|
|
С. Домаш
|
5
|
13
|
34
|
49
|
|
Н. Машэрава
|
4
|
18
|
34
|
43
|
|
С. Антончык
|
2
|
7
|
40
|
51
|
|
Е. Крыжаноўскі
|
2
|
8
|
43
|
48
|
|
З. Пазняк
|
2
|
7
|
54
|
36
|
|
С. Гайдукевіч
|
1
|
9
|
41
|
48
|
|
У. Ганчарык
|
1
|
14
|
38
|
46
|
|
С. Калякін
|
1
|
6
|
43
|
50
|
|
П. Казлоўскі
|
1
|
7
|
38
|
54
|
|
В. Леванеўскі
|
1
|
7
|
37
|
55
|
|
У. Цярэшчанка
|
1
|
7
|
38
|
54
|
Такім чынам, і па другому, закрытаму пытанню анкеты рэйтынг А. Лукашэнкі
склаў 26 працэнтаў. Сярод тых, хто адзначылі, што прагаласуюць за яго
абавязкова, 63 працэнты - жанчыны. Як у адказах на першае пытанне, паўтараюцца
і іншыя сацыяльна-дэмаграфічныя катэгорыі выбаршчыкаў-прыхільнікаў цяперашняга
кіраўніка Беларусі. Ні пры якіх абставінах не прагаласуюць за А. Лукашэнку
40 працэнтаў выбаршчыкаў-мінчан. Калі скласці колькасць тых, хто вагаецца
(13 працэнтаў), і тых, каму цяжка адказаць на апошняе пытанне (22 працэнты),
затым палову дадаць да прыхільнікаў А. Лукашэнкі (35%), атрымаем прыкладную
колькасць галасоў выбаршчыыкаў, якую сёння можа набраць па г. Мінску кіраўнік
беларускай дзяржавы: 35% : 2 + 26% = 43,5%. І, бадай, не болей. Пры гэтым,
як паказала апытанне, з мінчан-прыхільнікаў А. Лукашэнкі не ўсе - 93 працэнты
- маюць намер узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах.