ТОЛЬКІ 28 ПРАЦЭНТАЎ ЖЫХАРОЎ РЭСПУБЛІКІ ЛІЧАЦЬ, ШТО ПРЭЗІДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ БУДУЦЬ СВАБОДНЫМІ І СПРАВЯДЛІВЫМІ
2001-06-18
Аўтар: Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў
У красавіку 2001 года Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў правёў нацыянальнае апытанне. Апытаны 1461 рэспандэнт ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых. Памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышае 3 працэнтаў. Ніжэй прапаноўваюцца некаторыя вынікі праведзенага зандажу грамадскай думкі.
Пераважная большасць дарослага насельніцтва Беларусі
(табліца 1) збіраецца ўзяць удзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах. Такі
ўзровень намеру браць удзел у выбарах можна патлумачыць тым, што многія
нашы суграмадзяне незадаволены аўтарытарным праўленнем А.Лукашэнкі і спадзяюцца
на выбарах яго змяніць. Сёння звыш за трэць дарослага насельніцтва (табліца
2) незадаволены тым, як А.Лукашэнка кіраваў краінай. Прычым за апошнія
паўгода колькасць задаволеных яго праўленнем знізілася.
Табліца 1. Ці маеце Вы намер браць удзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах?*
|
Так
|
70
|
|
Прыму рашэнне ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі
|
15
|
|
Не
|
7
|
* пазіцыі "Цяжка адказаць" і "Няма адказу" тут
і ў большасці выпадкаў далей выключаны.
Табліца 2. Ці задаволены Вы тым, як А.Лукашэнка кіраваў краінай?
|
|
Лістапад 2000 г.
|
Красавік 2001 г.
|
|
Хутчэй задаволены
|
20
|
18
|
|
Часткова задаволены, часткова не
|
43
|
47
|
|
Хутчэй не задаволены
|
36
|
34
|
На адказы рэспандэнтаў, як правіла, найбольш істотна
ўплываюць не доўгачасовыя ацэнкі дзейнасці ўладаў, а маментальныя ўражанні
ад апошнгіх падзей. Таму можна меркаваць,што ў красавіку імідж А.Лукашэнкі
сур'ёзна пацярпеў з-за нядаўняй грубаватай спробы крытыкаваць новага любімца
беларусаў У.Пуціна ў дачыненні да адміністрацыйных рэформаў у Расіі, пасля
чаго асноўныя расійскія тэлеканалы пачалі салідарную кампанію кампраметацыі
беларускага лідэра. І адразу рэзка знізілася колькасць жадаючых абраць
А.Лукашэнку на чарговы тэрмін (табліца 3).
Табліца 3. Ці хочаце Вы, каб А.Лукашэнка быў прэзідэнтам нашай краіны
яшчэ адзін тэрмін?
|
|
Люты 2001 г.
|
Красавік 2001 г.
|
|
Так
|
42
|
34
|
|
Не
|
32
|
41
|
Даныя адкрытага рэйтынгу (табліца 4) паказваюць,
што сёння 37% насельніцтва прагаласавалі б за А.Лукашэнку на прэзідэнцкіх
выбарах. Усе астатнія палітыкі нават у суме не змаглі атрымаць супастаўны
рэйтынг. У кожнага з іх, выключаючы М.Чыгіра, рэйтынг знаходзіцца ў межах
памылкі выбаркі. Аднак за мінулыя два месяцы рэйтынг А.Лукашэнкі знізіўся
на 4,2%, тады як у яго магчымых канкурэнтаў - павялічыўся. Асабліва прыкметна
ён узрос у М.Чыгіра - на 3,3%.
Падобная дынаміка назіраецца, нягледзячы на кампанію шальмавання усіх
без выключэння палітыкаў, абвешчаных прэсай магчымымі канкурэнтамі А.Лукашэнкі.
Не дапамагае і так званы адміністрацыйны рэсурс, "зазейнічаны" у сувязі
з другім Усебеларускім з'ездам - неканстытуцыйным органам, прызначаным
для "усенароднага" вылучэння А.Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты.
Табліца 4. Калі б заўтра адбыліся выбары прэзідэнта Беларусі, за каго
б Вы прагаласовалі?* (адкрытае пытанне)
|
|
Красавік 2000 г.
|
Верасень 2000 г.
|
Лістапад 2000 г.
|
Люты 2001 г.
|
Красавік 2001 г.
|
|
А.Лукашэнка
|
38,4
|
36,3
|
38,2
|
41,4
|
37,2
|
|
М.Чыгір
|
3,1
|
2,4
|
4,5
|
3,3
|
6,6
|
|
С.Домаш
|
-
|
-
|
-
|
1,2
|
2,7
|
|
З.Пазняк
|
1,7
|
1,5
|
0,9
|
1,4
|
2,4
|
|
С.Шушкевіч
|
2,4
|
2,4
|
4,5
|
0,5
|
1,4
|
|
У.Ганчарык
|
-
|
-
|
0,3
|
1,5
|
1,3
|
|
П.Казлоўскі
|
-
|
-
|
-
|
0,2
|
1,0
|
|
С.Гайдукевіч
|
-
|
0,6
|
0,7
|
0,6
|
0,7
|
|
У.Ярмошын
|
0,7
|
0,5
|
1,6
|
0,4
|
0,6
|
|
С.Калякін
|
0,5
|
0,4
|
0,3
|
0,2
|
0,6
|
* уключаны тыя, хто атрымаў больш за 0,5 працэнта
галасоў і ўзгаданы ў апошнім апытанні.
Аднак нават у такіх умовах патэнцыяльна гатовы галасаваць за А.Лукашэнку
крыху больш за трэць электарата, тады як супраць яго або тых, якія яшчэ
не вызначыліся, амаль у 1,7 раза больш. Гэтая істотная большасць або застаецца
некансалідаванай, распыленай паміж некалькімі магчымымі прэтэндэнтамі,
або пакуль яшчэ нікому не можа аддаць перавагу. Аднак, на нашу думку,
большасць гэтых выбаршчыкаў за А.Лукашэнку галасаваць не будуць.
Блізкі да адкрытага рэйтынгу вынік паказалі адказы на пытанне пра тое,
да каго з сучасных беларускіх палітыкаў рэспандэнты хацелі б трапіць на
абед (табліца 5). Ясна, што кіраваліся яны пры гэтым не гастранамічнымі,
а палітычнымі інтарэсамі.
Табліца 5. Да каго з цяперашніх беларускіх палітыкаў Вы хацелі б схадзіць
у госці на абед? (адкрытае пытанне)
|
А.Лукашэнка
|
33
|
|
М.Чыгір
|
7
|
|
З.Пазняк
|
3
|
|
У.Ярмошын
|
2
|
|
С.Шушкевіч
|
2
|
|
С.Домаш
|
1
|
|
В.Ганчарык
|
1
|
|
П.Казлоўскі
|
1
|
* астатнія палітыкі атрымалі меней за 1 працэнт
галасоў.
Такім чынам, А.Лукашэнка ўжо не з'яўляецца адзінай фігурай на палітычным
полі краіны. Калі ў лістападзе 2000 г. будучым прэзідэнтам яго хацелі
б бачыць 32% электарата, а незалежнага кандыдата або кандыдата апазіцыйных
сіл - 31%, то сёння рэйтынгі гэтых фігурантаў склалі адпаведна 34% і 40%
(табліца 6).
Табліца 6. Каго б Вы хацелі бачыць на пасадзе прэзідэнта Беларусі?
|
А. Лукашэнку
|
34
|
|
Незалежнага кандыдата
|
27
|
|
Кандыдата ад шырокай дэмакратычнай кааліцыі
|
10
|
|
Кандыдата ад апазіцыйных партый
|
3
|
|
Іншага кандыдата
|
5
|
|
Цяжка адказаць/Няма адказу
|
22
|
Аднак галасаваць трэба будзе за канкрэтнага кандыдата, якога кожны павінен
вызначыць для сябе. У сувязі з гэтым разгледзім сацыялагічныя даныя, якія
дазваляюць ацаніць у першым прыбліжэнні шанцы канкрэтных прэтэндэнтаў.
Так, з табліцы 7 можна бачыць, што меней за ўсё насельніцтву падабаюцца
З.Пазняк, А.Лукашэнка і М.Чыгір. Ступень негатыўнага стаўлення да іншых
палітыкаў прыкметна ніжэйшая. Аднак варта звярнуць увагу на графу "Не
вызначыліся", у якой сабраны пазіцыі "Не ведаю такога", "Цяжка адказаць"
і "Няма адказу". Уяўляецца, што колькасць адказаў, якія прыведзены ў гэтай
графе, гэта той патэнцыял, які можна павярнуць як у падтрымку адпаведнага
фігуранта, гэтак і супраць яго.
Табліца 7. Ніжэй прыведзены спіс вядомых у Беларусі людзей. Хто з іх Вам
падабаецца, а хто не?
|
|
Падабаецца
|
Не падабаецца
|
Не вызначыліся
|
|
Я.Крыжаноўскі
|
10
|
14
|
77
|
|
А.Ярашук
|
4
|
14
|
82
|
|
Л.Сініцын
|
3
|
14
|
82
|
|
П.Казлоўскі
|
7
|
16
|
77
|
|
С.Домаш
|
10
|
17
|
73
|
|
С.Калякін
|
4
|
20
|
76
|
|
С.Гайдукевіч
|
5
|
21
|
74
|
|
У.Ганчарык
|
12
|
23
|
65
|
|
М.Чыгір
|
21
|
30
|
49
|
|
А.Лукашэнка
|
40
|
34
|
26
|
|
З.Пазняк
|
8
|
52
|
40
|
Як вынікае з даных табліцы 8, пазітыўны закрыты рэйтынг асноўных прэтэндэнтаў
таксама ўзначальвае А.Лукашэнка (40%) з дастаткова вялікім адрывам ад
сваіх сапернікаў (у лютым было 46%). Бліжэйшы з іх - М.Чыгір (18%). Яшчэ
больш адсталі У.Ганчарык (10%) і С.Домаш (8%). У параўнанні з лютым рэйтынг
кожнага з іх істотна ўзрос.
Табліца 8. За кого з іх Вы гатовы прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах,
а за каго не станеце галасаваць ні пры якіх акалічнасцях?
|
|
Буду галасаваць
|
Не буду галасаваць
|
Цяжка адказаць/ Няма адказу
|
|
А.Лукашэнка
|
40
|
36
|
24
|
|
М.Чыгір
|
18
|
45
|
37
|
|
У.Ганчарык
|
10
|
45
|
45
|
|
С.Домаш
|
8
|
46
|
46
|
|
З.Пазняк
|
6
|
60
|
34
|
|
П.Казлоўскі
|
5
|
49
|
46
|
|
Я.Крыжаноўскі
|
4
|
48
|
48
|
|
С.Гайдукевіч
|
4
|
51
|
45
|
|
С.Калякін
|
3
|
52
|
46
|
|
А.Ярашук
|
3
|
49
|
48
|
|
Л.Сініцын
|
2
|
50
|
48
|
Калі ж разглядаць негатыўны закрыты рэйтынг, то адставанне ад лідэра не
такое істотнае: М.Чыгір і У.Ганчарык саступаюць усяго 9%, а С.Домаш -
10%. Гэта вельмі нядрэнныя вынікі, калі ўлічыць, што дзяржаўныя СМІ, асабліва
БТ, рэгулярна ўсхваляюць А.Лукашэнку і гэтак жа рэгулярна спрабуюць "ачарніць"
яго сапернікаў.
Цікавыя звесткі аб колькасці ўхіліўшыхся ад пэўнага адказу на дадзенае
пытанне. Можна меркаваць, што мінімум тых, хто не вызначыўся, аказаўся
ў тых прэтэндэнтаў, пра якіх насельніцтва лепш ведае, і наадварот. Таму
пры адпаведнай "раскрутцы" некаторыя прэтэндэнты могуць атрымаць дадатковыя
галасы. Найбольшыя рэзервы ў гэтым сэнсе маюць С.Домаш і У.Ганчарык, найменшыя
- З.Пазняк і А.Лукашэнка.
Калі выказаць здагадку, што ўсе тыя, хто не вызначыўся, аддадуць свае
галасы адпаведнаму прэтэндэнту, тады А.Лукашэнка мог бы разлічваць на
64% галасоў, М.Чыгір - на 55%, У.Ганчарык - на 54%, С.Домаш - на 54%.
Ясна, што гэта цалкам утапічны выпадак, і, напрыклад, А.Лукашэнка можа
атрымаць толькі невялікую частку галасоў тых, хто не вызначыўся, паколькі
яго занадта добра ведаюць і пры жаданні маглі б адразу аддаць за яго голас.
А вось яго канкурэнты пры актыўнай агітацыі могуць разлічваць на больш
значную прыбаўку галасоў, бо сёння электарат пра іх інфармаваны нашмат
меней.
Некаторыя ўяўленні пра тое, якім, на думку насельніцтва, павінен быць
будучы прэзідэнт, даюць даныя табліцы 9. У прыватнасці, яны таксама пацвярджаюць
папярэднюю выснову, што больш за палову выбаршчыкаў не хочуць паўторнага
абрання А.Лукашэнкі прэзідэнтам краіны. Так, звыш 80% хочуць, каб будучы
прэзідэнт працаваў у камандзе і ўлічваў меркаванне іншых, тры чвэрці лічаць,
што ён павінен быць прыхільнікам сяброўскіх стасункаў з усімі краінамі,
а не толькі з Расіяй ці толькі з Еўропай, амаль палова хоча, каб ён быў
прыхільнікам кардынальнага змянення цяперашняга курсу. Гэтыя якасці яўна
адсутнічаюць у першага прэзідэнта.
Табліца 9. Якім, на Ваш погляд, павінен быць будучы прэзідэнт Беларусі?
|
Здольны працаваць у камандзе, улічваць меркванне
іншых
|
80
|
|
Вырашаць усе пытанні аднаасобна, на аснове
ўласнага меркавання
|
3
|
|
Не мае значэння
|
15
|
|
Прыхільнік сяброўскіх стасункаў з усімі краінамі
|
76
|
|
Прыхільнік дружбы або з Еўропай, або з Расіяй
|
9
|
|
Не мае значэння
|
14
|
|
Дасведчаны палітык
|
68
|
|
Аўтарытэтны прафесіянал, але не палітык
|
11
|
|
Не мае значэння
|
19
|
|
Прыхільнік кардынальнага змянення цяперашняга
курсу
|
48
|
|
Прыхільнік працягу цяперашняга курсу
|
25
|
|
Не мае значэння
|
25
|
|
Грамадзянскі чалавек
|
44
|
|
Ваенны чалавек (у тым ліку ў адстаўцы)
|
5
|
|
Не мае значэння
|
49
|
|
Прафесіянал у сферы вытворчасці
|
39
|
|
Прафесіянал у сферы адукацыі, навукі, культуры
|
20
|
|
Не мае значэння
|
39
|
|
Звязаны з расійскім кіраўніцтвам
|
23
|
|
Не звязаны з расійскім кіраўніцтвам
|
17
|
|
Не мае значэння
|
58
|
|
Які свабодна валодае беларускай мовай
|
22
|
|
Не абавязкова, каб свабодна валодаў беларускай
мовай
|
26
|
|
Не мае значэння
|
50
|
|
Звязаны з кіруючай наменклатурай
|
9
|
|
Не звязаны з кіруючай наменклатурай
|
32
|
|
Не мае значэння
|
56
|
|
Прадстаўнік апазіцыі
|
6
|
|
Незалежны кандыдат
|
50
|
|
Не мае значэння
|
41
|
Як сведчаць звесткі табліцы 10, толькі 28% рэспандэнтаў лічаць, што маючыя
адбыцца выбары будуць свабоднымі і справядлівымі. Прыкладна столькі ж
у гэтым сумняваюцца. З восені мінулага года гэтыя сумненні выбаршчыкаў
яшчэ больш узмацніліся. Магчыма, гэта вынік ціску на выбаршчыкаў падчас
прайшоўшых парламенцкіх выбараў.
І ўсё ж, нягледзячы на вялікія сумненні ў сумленнасці маючых адбыцца прэзідэнцкіх
выбараў, пераважная большасць электарата збіраецца ўзяць у іх удзел (гл.
табліцу 1).
Табліца 10. Ці будуць свабоднымі і справядлівымі выбары прэзідэнта
Беларусі ў 2001 г.?
|
|
Лістапад 2000 г.
|
Красавік 2001 г.
|
|
Так
|
32
|
28
|
|
Не
|
28
|
29
|