Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Сацыялогія

88 ПРАЦЭНТАЎ ЭКСПЕРТАЎ І ГРАМАДСКІХ ЛІДЭРАЎ НЕ ХОЧУЦЬ БАЧЫЦЬ ЛУКАШЭНКУ ПРЭЗІДЭНТАМ БЕЛАРУСІ ЯШЧЭ АДЗІН ТЭРМІН


2001-06-18

На думку экспертаў, прэзідэнцкія выбары - самая надзённая праблема, якая сёння паўстае перад краінайі яе грамадзянамі (табліца 1). Нават традыцыйныя сацыяльна-эканамічныя пытанні ў лідэраў адышлі на другі план. Разам з тым можна заўважыць, што праблема выбараў больш непакоіць прадстаўнікоў недзяржаўнага сектара, тады як лідэры з дзяржсектара больш актуальнай лічаць праблему неэфектыўнасці эканомікі. Таксама актыўна эксплуатуемая апазіцыяй тэма збяднення насельніцтва ў большай ступені хвалюе лідэраў з дзяржаўнага, чым з недзяржаўнага сектара.

Табліца 1. Якая праблема найбольш востра паўстае зараз перад нашай краінай і яе грамадзянамі? (магчымы больш за адзін адказ)

 

Усе апытаныя

Работнікі дзяржаўнага сектара

Работнікі недзяржаўнага сектара

Прэзідэнцкія выбары

70

65

74

Неэфектыўнасць эканомікі

65

71

61

Збядненне насельніцтва

44

52

39

Адсутансць дэмакратыі

26

19

31

Захаванне незалежнасці краіны

26

16

33

Некампетэнтнасць уладаў

19

19

18

Адсутнасць перспектыў у моладзі

11

16

8

Выкананне правоў чалавека

11

7

14

Іншая

1

3

-

Звыш за палову лідэраў ацэньваюць якасць свайго жыцця як дрэнную або даволі дрэнную (табліца 2). Аднак калі ў прадстаўнікоў дзяржсектара пераважае ацэнка "даволі добрае", то ў недзяржаўным - "даволі дрэннае", а кожны пяты ацэньвае яго як "дрэннае".


Табліца 2. Як бы Вы ацанілі якасць Вашага жыцця?*

 

Усе апытаныя

Работнікі дзяржаўнага сектара

Работнікі недзяржаўнага сектара

Вельмі добрае

-

-

-

Даволі добрае

41

55

33

Даволі дрэннае

41

36

45

Дрэннае

15

7

20

* Тут і далей пазіцыі "Цяжка адказаць" і "Няма адказу" выключаны

Лідэры фактычна не спадзяюцца на прыкметнае паляпшэнне жыцця пры цяперашніх уладах (табліцы 3-5).


Табліца 3. Ці магчыма, на Ваш погляд, пры цяперашнім кіраўніцтве краіны і праводзімай ім палітыцы значнае паляпшэнне жыцця насельніцтва Беларусі?

 

Усе апытаныя

Работнікі дзяржаўнага сектара

Работнікі недзяржаўнага сектара

Немагчыма

89

74

98

Магчыма

9

19

2

Табліца 4. Ці верыце Вы ў магчымасць павелічэння сярэдняй зарплаты да 2006 г. у пяць разоў у выпадку пераабрання А. Лукашэнкі прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь?

 

Усе апытаныя

Работнікі дзяржаўнага сектара

Работнікі недзяржаўнага сектара

Не

88

77

94

Так

8

10

6

Табліца 5. Як Вы лічыце, за гады праўлення А. Лукашэнкі магчымасці праяўлення эканамічнай ініцыятывы насельніцтва ўзраслі ці не?

 

Усе апытаныя

Работнікі дзяржаўнага сектара

Работнікі недзяржаўнага сектара

Зменшыліся

83

65

94

Засталіся ранейшымі

13

23

6

Узраслі

5

13

-

Пераважная большасць рэспандэнтаў, незалежна ад прадстаўляемых структур, не хочуць, каб А. Лукашэнка быў прэзідэнтам краіны яшчэ адзін тэрмін (табліца 6). Гэтая тэндэнцыя захоўваецца ўжо працяглы час практычна без змяненняў.


Табліца 6. Ці хацелі б Вы, каб А. Лукашэнка быў прэзідэнтам краіны яшчэ адзін тэрмін?

 

Усе апытаныя

Работнікі дзяржаўнага сектара

Работнікі недзяржаўнага сектара

Не

88

71

98

Так

8

19

-