Міраслаў КОБАСА: "Наша мэта - прадухіліць маштабныя фальсіфікацыі"
2001-09-08
Аўтар:
З каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы "Незалежнае назіранне"
Працэдура паралельнага падліку галасоў выклікала
шматлікія спрэчкі, пытанні і крытыку з боку ўладаў. Часта яе блытаюць
з апытаннямі выбаршчыкаў на выхадзе з выбарчых участкаў. Не маглі б Вы
коратка растлумачыць яе сутнасць?
На навуковай аснове групай высокакласных спецыялістаў зроблена выбарка
з пяцісот участкаў. Калі сказаць коратка, то ў кожнай вобласці ўсе ўчасткі
разбіты на тры асноўныя групы. Першая група - гэта абласныя цэнтры і сталіца,
потым - іншыя гарады і трэцяя група - сельскія пасяленні. Калі памножыць
на шэсць абласцей, то такіх катэгорый у нас 18. Гэта ў прынцыпе аднародныя
аб'екты. І сярод гэтых аднародных аб'ектаў машына метадам выпадковай выбаркі
адабрала 500 ўчасткаў (прыкладна 7 працэнтаў ад агульнай колькасці). Прычым
у кожнай вобласці колькасць участкаў прыблізна раўнамерна размеркавана.
На гэтых участках назіральнікі возьмуць афіцыйныя звесткі выбарчых камісій.
Ёсць лічбы, якія павінны быць занесены ў пратакол і вывешаны для ўсеагульнага
агляду. Гэта і ёсць крыніца інфармацыі, прычым дакладнай. Потым гэтая
інфармацыя будзе суміравана.
У чым асноўная мэта паралельнага падліку?
Асноўная мэта паралельнага падліку галасоў - як мага хутчэй даведацца
пра рэальныя вынікі выбараў. Наша сістэма дазваляе гэта зрабіць хутка.
Другая мэта - прадухіліць маштабныя фальсіфікацыі. Трэцяя мэта, хаця гэта
можа здацца дзіўным - павышэнне ўзроўню даверу да афіцыйных вынікаў цэнтральнай
выбарчай камісіі. Калі б было нармальнае стаўленне, то цэнтральная выбарчая
камісія павінна была б сказаць "дзякуй" за тое, што ёсць грпа людзей,
якая гэтым займаецца. Таму што калі цэнтральная выбарчая камісія дзейнічае
ў рамках выбарчага заканадаўства, і яна хоча, каб выбары былі празрыстымі,
галоснымі і свабоднымі, то чаго баяцца? Таго, што мы сфальсіфікуем вынікі?
Канешне, любы можа выйсці і аб'явіць любую лічбу, але трэба ж гэта яшчэ
і даказаць. А наша сістэма будзе мець базу доказаў у выглядзе пратаколаў.
У выпадку вялікіх разыходжанняў паміж афіцыйнымі вынікамі і нашымі звесткамі,
гэтая сітуацыя можа стаць прадметам судовага разбору. І тады людзі, якія
падпісалі гэты пратакол, будуць выступаць у якасці сведак. Мы не зможам
сказаць што захочам, таму што мы потым проста не здолеем гэта даказаць.
Наколькі вынікі паралельнага падліку будуць адлюстроўваць агульную
карціну галасавання па краіне?
Мы дадзім вынік з дакладнасцю ў адзін працэнт, калі будуць выкананы ўмовы
- інфармацыя з 500 участкаў і ўдзел у выбарах больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў.
Калі ўдзел у выбарах будзе больш актыўным, то, натуральна, дакладнасць
павышаецца, бо большая колькасць выбаршчыкаў трапляе ў выбарку.
Як Вы лічыце, улады ўжо ведаюць гэтыя 500 участкаў і ці ёсць супрацьдзеянне
менавіта на гэтых участках?
Мабыць, часткова гэтая інфармацыя вядомая, але я не думаю, што яны ведаюць
поўную выбарку. Тут не было бы ніякіх сакрэтаў, калі бы мы жылі ў нармальнай
дзяржаве. Але тут ёсць нюансы. Першы фактар псіхалагічны - калі вы ведаеце,
што ў вас ідзе спецыяльнае назіранне, вы ўжо дзейнічае не так, як ўсюды.
А нам патрэбны сярэднестатыстычныя звесткі. Гэты ўчастак нічым не павінен
адрознівацца ад іншага, інакш выбарка будзе няправільнай. А другі фактар
у нашых умовах - гэта асабістая бяспека.
Многія ўдзельнікі сістэмы назірання так ці інакш звязаны з апазіцыяй.
Наколькі, па-вашаму, гэта дазваляе давяраць вынікам паралельнага падліку?
Напэўна, у сістэме назірання ёсць такія людзі, пра якіх вы кажаце. Але
ў нас няма людзей, якія працуюць у камандах кандыдатаў. У нас няма людзей,
вылучаных ад палітычных партый. З другога боку, у кожнага ёсць свае сімпатыі
і антыпатыі. Знайсці людзей абсалютна нейтральных немагчыма - у кожнага
ёсць сваё меркаванне. Можна любога абвінаваціць у тым, што ён мае неякія
прыхільнасці і сімпатыі.
Многія гавораць, што найбольшая колькасць фальсіфікацый будзе адбывацца
на этапе датэрміновага галасавання. Наколькі эфектыўна можна кантраляваць
менавіта гэты этап?
Калі гэта адбудзецца, то я думаю, што мы зможам паказаць гэта. Але прадухіліць
гэта, на жаль, вышэй за нашыя сілы, бо назіральнік не мае дастатковых
паўнамоцтваў.
Прадстаўнікі органаў улады ўжо не раз заяўлялі, што паралельны падлік
галасоў незаконны. Якія яны прыводзяць аргументы?
Нядаўна ў нас праходзіў "круглы стол" з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры,
Мінюста, высокакласных юрыстаў. Мы напэўна гадзіны дзве валтузіліся вакол
гэтага пытання. І я двойчы наўпрост задаваў пытанне: скажыце мне, калі
ласка, канкрэтна, вы ж юрысты, што мы парушаем, праводзячы паралельны
падлік вынікаў галасавання? Адказу не было. І быць не можа, таму што ўсё
робіцца ў рамках заканадаўства. Інакш трэба будзе забарніць наогул усялякія
дзеянні, звязаныя са складваннем лічбаў, гэта ж абсурд.
Чаго ж, на Вашую думку, баяцца ўлады?
Калі зыходзіць з таго, што ўсё робіцца сумленна, тады я не разумею іх
боязі. Калі ісці ад зваротнага, то атрымліваецца, што ўлады не маюць намеру
рабіць сумленныя выбары і што рыхтуюцца маштабныя фальсіфікацыі.
ВЫБАРКА ВЫБАРЧЫХ УЧАСТКАЎ
(Інфармацыя грамадзянскай ініцыятывы "Незалежнае назіранне")
Падлік вынікаў галасавання на выбарах
у маштабах краіны - доўгая і працаёмістая працэдура. Аднак для таго, каб
ацаніць вынікі з дастаткова высокай дакладнасцю, не абавязкова суміраваць
інфармацыю па ўсіх выбарчых участках. Дастаткова па спецыяльнай працэдуры
выбраць іх адносна невялікую колькасць (5-10%) і, калі працэдура адбору
не была парушана, то вынік выбараў па гэтых участках будзе блізкі да агульнага
выніку. Пры гэтым памылка будзе тым менш, чым большы аб'ём выбаркі. Выбарачны
падлік галасоў займае нашмат менш часу, чым падвядзенне канчатковых вынікаў;
таму ён шырока выкарыстоўваецца ў большасці краін свету для папярэдняга
аналізу вынікаў выбараў.
Пры выбарачным падліку галасоў выкарыстоўваецца не апытанне асобных выбаршчыкаў,
а афіцыйныя звесткі ўчастковых выбарчых камісій. Выбарка ў гэтым даследаванні
складае 500 участкаў - 7% ад іх агульнай колькасці. Гэта значыць, што
калі на выбары прыйдзе мінімальна дапушчальная колькасць выбаршчыкаў (50%+1
чалавек), пры выбарачным падліку будуць улічаны галасы 7% усіх прагаласаваўшых
- больш за 500 тыс. чалавек, якія жывуць ва ўсіх гарадах і сельскіх раёнах
нашай краіны. У гэтым выпадку памылка выбаркі (рознасць паміж вынікамі
галасавання па выбарцы і па ўсіх выбарчых участках) не перавысіць 1% з
верагоднасцю 95%. Напрыклад, калі адзін з кандыдатаў набярэ па выбарцы
не менш за 51% галасоў, то з верагоднасцю 95% можна будзе сцвярджаць,
што ён перамог у першым туры. Калі яўка выбаршчыкаў будзе вышэйшай, то
ўзрасце і колькасць улічаных галасоў у нашым даследаванні, а значыць і
яго дакладнасць.
Участкі для выбарачнага падліку галасоў адбіраліся ў Мінску, абласных
цэнтрах, гарадах і сельскай мясцовасці ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь.
Для гэтага ўся тэрыторыя РБ была падзелена на 18 страт. Стратай назыаюць
структурную частку поўнай сукупнасці аб'ектаў (Dictionary of Statistics
and Methodology; W.Paul Vogt, SAGE Publications, 1993).
У нашым выпадку - гэта выбарчыя ўчасткі, выдзеленыя па двух крытэрыях
- вобласць і тып населенага пункта (сталіца, абласны цэнтр, іншыя гарады
і сёлы). Страты характэрныя ўнутранай аднароднасцю аб'ектаў (выбарчых
участкаў).
Колькасць участкаў у кожнай страце вызначалася ў залежнасці ад колькасці
выбаршчыкаў у адпаведнай страце (табліца 1) і сярэдняй колькасці выбаршчыкаў
на адным участку (табліца 2). Пры гэтым аб'ём выбаркі ў кожнай асобна
ўзятай страце не мог быць менш за 20 участкаў. Размеркаванне аб'ёму выбаркі
па стратах прадстаўлена ў табліцы 3. Для кожнай страты быў складзены поўны
спіс выбарчых участкаў. Адбор участкаў з гэтага спіса праводзіўся з дапамогай
камп'ютэра (праграмы-датчыка раўнамерна размеркаваных выпадковых лічбаў).
Згодна са статыстычнай тэорыяй, менавіта такая працэдура выпадковага стратыфіцыраванага
адбору забяспечвае найлепшую дакладнасць і надзейнасць вынікаў выбарачнага
даследавання.
Табліца 1. Колькасць выбаршчыкаў у стратах
|
|
Брэсцкая вобл.
|
Віцебская вобл.
|
Гомельская вобл.
|
Гродзенская вобл.
|
Мінская вобл.
|
Магілёўская вобл.
|
УСЯГО
|
|
Сталіца
|
|
|
|
|
1311 тыс.
|
|
1311 тыс.
|
|
Абл. Цэнтр
|
215 тыс.
|
277 тыс.
|
363 тыс.
|
226 тыс.
|
|
275 тыс.
|
1356 тыс.
|
|
Інш. Гарады
|
461 тыс.
|
473 тыс.
|
442 тыс.
|
330 тыс.
|
610 тыс.
|
381 тыс.
|
2697 тыс.
|
|
Сяло
|
455 тыс.
|
360 тыс.
|
386 тыс.
|
358 тыс.
|
595 тыс.
|
285 тыс.
|
2439 тыс.
|
|
УСЯГО
|
1131 тыс.
|
1110 тыс.
|
1191 тыс.
|
914 тыс.
|
2516 тыс.
|
941 тыс.
|
7803 тыс.
|
Табліца 2. Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на ўчастку
|
|
Брэсцкая вобл.
|
Віцебская вобл.
|
Гомельская вобл.
|
Гродзенская вобл.
|
Мінская вобл.
|
Магілёўская вобл.
|
|
Сталіца
|
|
|
|
|
2100
|
|
|
Абл. Цэнтр
|
2000
|
1900
|
1800
|
1900
|
|
1900
|
|
Інш. Гарады
|
1700
|
1700
|
1900
|
1800
|
1600
|
1300
|
|
Сяло
|
1100
|
700
|
1000
|
700
|
800
|
600
|
Табліца 3. Размеркаванне аб'ёму выбаркі (лічбы ўлічваемых участкаў)
па стратах
|
|
Брэсцкая вобл.
|
Віцебская вобл.
|
Гомельская вобл.
|
Гродзенская вобл.
|
Мінская вобл.
|
Магілёўская вобл.
|
УСЯГО
|
|
Сталіца
|
|
|
|
|
67
|
|
67
|
|
Абл. Цэнтр
|
20
|
20
|
23
|
20
|
|
20
|
103
|
|
Інш. Гарады
|
30
|
30
|
28
|
24
|
38
|
24
|
174
|
|
Сяло
|
29
|
23
|
25
|
23
|
36
|
20
|
156
|
|
УСЯГО
|
79
|
73
|
76
|
67
|
141
|
64
|
500
|