Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Персоны

Элізабэт ДЖОНС: Выбарчы працэс у Беларусі пакуль што не адпавядае нормам АБСЕ.


2001-08-24

Аўтар:



- Сёлета найбольш значнай падзеяй палітычнага жыцця Беларусі з'яўляюцца прэзідэнцкія выбары. Злучаныя Штаты неаднаразова заклікалі беларускія ўлады да забеспячэння іх празрыстага і справядлівага характару. Ці назіраеце Вы прыкметы таго, што афіцыйны Мінск пачуў гэтыя заклікі?

- І ў сваіх заявах для грамадскасці, і на ўзроўні дыпламатычных кантактаў з беларускімі афіцыйнымі асобамі мы выказваліся абсалютна ясна, і я спадзяюся, што ўлады добра разумеюць сутнасць нашага закліку. Мы дэталёва абмеркавалі тыя практычныя крокі, якія ім неабходна прадпрыняць у рамках дзеючага заканадаўства для забеспячэння адпаведнасці выбараў іх жа абавязацельствам перад АБСЕ. Застаецца паглядзець, ці адгукнуцца беларускія ўлады на заклік калег па АБСЕ і многіх іншых краін і міжнародных структур да правядзення маючых адбыцца выбараў на свабоднай і справядлівай аснове ў адпаведнасці з нормамі, выконваць якія Беларусь абавязалася ў рамках АБСЕ. Мы лічым, што менш чым за месяц да выбараў беларуская грамадскасць павінна мець магчымасць абмяркоўваць погляды кандыдатаў на будучыню Беларусі, а не станавіцца сведкам таго, як апазіцыя пазбаўляецца магчымасці канкурыраваць на роўных.

На жаль, ёсць шэраг хвалюючых нас прыкмет таго, што маючыя адбыцца выбары не будуць ні свабоднымі, ні справядлівымі. На працягу апошніх некалькіх тыдняў нападам міліцыі падвергліся няўрадавыя арганізацыі, чыя дзейнасць, звязаная з выбарамі, праходзіць па-за нейкімі партыямі. Было захоплена абсталяванне, якое прыналежыць ураду ЗША. Расце ціск на незалежныя сродкі масавай інфармацыі, а апазіцыя па-ранейшаму вымушана спадзявацца на міласць уладаў у атрыманні доступу да дзяржаўных СМІ на роўнай аснове. Прадстаўніцтва беларускай апазіцыі ў цэнтральнай і мясцовых выбарчых камісіях нельга назваць нават мізэрным. Для стварэння роўных умоў кантролю за выбарамі беларускім уладам неабходна забяспечыць прадстаўніцтва апазіцыі ў выбарчых органах ад мясцовага ўзроўню да Цэнтральнай выбарчай камісіі. Раўнапраўнае саперніцтва мяркуе і наяўнасць незалежных айчынных і міжнародных назіральнікаў.

- Ці існуе магчымасць супрацоўніцтва Злучаных Штатаў і Расіі ў адносінах да выбараў у Беларусі? Паводле наяўных звестак, Крэмль мае сур'ёзны ўплыш на беларускае кіраўніцтва. Ці прадпрымаюць Злучаныя Штаты нейкія крокі ў гэтым кірунку?

- З'яўляючыся членам АБСЕ, Расія, як і іншыя 54 краіны-удзельніцы, у тым ліку Беларусь і ЗША, зацікаўлена ў выкананні Беларуссю ўзятых ёю на сябе абавязацельстваў у рамках АБСЕ, уключаючы гарантыю правоў і свабод чалавека і наяўнасць свабоднага, справядлівага і празрыстага выбарчага працэсу. Як сусед Беларусі, Расія асабліва зацікаўлена ва ўстанаўленні квітнеючай, стабільнай і дэмакратычнай Беларусі. Я б хацела адзначыць нядаўняе пагадненне паміж Аляксандрам Вешняковым - старшынёй Цэнтральный выбарчай камісіі Расійскай Федэрацыі, Золтанам Тотам - Генеральным сакратаром Асацыяцыі прадстаўнікоў выбарчых органаў краін Цэнтарльнай і Усходняй Еўропы і паслом Жэрарам Студманам - дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. У адпаведнасці з гэтым пагадненнем Цэнтральная выбарчая камісія РФ накіруе расійскіх назіральнікаў у складзе місіі назіральнікаў АБСЕ/БДІПЧ па выбарах на Беларусі.

- Ці прызнаюць Злучаныя Штаты вынікі галасавання, калі перамогу атрымае Аляксандр Лукашэнка?

- Кіраўніцтва ЗША неаднойчы заяўляла, што яно гатова прызнаць вынікі свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў, праведзеных на аснове нормаў і стандартаў, выконваць якія Беларусь абавязалася ў рамках АБСЕ. Вынікі выбараў, праведзеных у сувязі з гэтымі нормамі, будуць прыняты кіраўніцтвам Злучаных Штатаў незалежна ад таго, хто атрымае перамогу - Аляксандр Лукашэнка ці нехта іншы. На жаль, цяперашнім часам выбарчы працэс гэтым нормам не адпавядае.

- Пры якім зыходзе выбараў Злучаныя Штаты будуць гатовы змяніць адносіны да Беларусі? Ці магчыма прадастаўленне Беларусі статуса найбольшага спрыяння, фінансавай дапамогі, дадатковых амерыканскіх інвестыцый гуманітарнай дапамогі, асабліва звязанай з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы?

- Кіраўніцтву Беларусі ў дэталях вядома аб тых кроках, якія яно павінна прадпрыняць для таго, каб выбары былі прызнаны свабоднымі, справядлівымі і празрыстымі. Яму таксама вядома, на якія крокі гатовы пайсці Злучаныя Штаты і іншыя краіны для аздараўлення адносінаў, калі Беларусь будзе прытрымлівацца ўсіх сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ. Гэтыя меры ўключалі б узнаўленне кантактаў на высокім узроўні і садзейнічалі б разшырэнню духбаковага гандлю, інвестыцый і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

- Амерыканскія бізнесмены маюць сумны вопыт інвесціравання ў Беларусі. У прыватнасці, беларускія ўлады разарвалі свае пагадненні з прадпрыемствам "Форд Юніён", і кампанія была вымушана вывесці сваю дзейнасць з гэтай краіны. Нядаўна беларускія ўлады зрабілі спробу адабраць участак зямлі, на якім размешчаны рэстаран "Макдональдс". Ці плануюць Злучаныя Штаты захаваць сваю дзелавую прысутнасць у Беларусі?

- Кіраўніцтва ЗША мяркуе, што амерыканскія бізнесмены будуць інвесціраваць у Беларусь тады, калі тут будзе створаны спрыяльны для прадпрымальніцтва клімат. Асноўную ролю ў гэтым павінна адыграць незалежная, справядлівая прававая сістэма, якая б назірала за выкананнем кантрактаў, вырашала спрэчкі і стварала б роўныя ўмовы для ўсіх прадпрыемстваў з тым, каб пераважнае становішча адных стваралася за кошт здольнасці выпускаць больш якасную прадукцыю і паслугі пры меншым сабекошце, а не за кошт карупцыі альбо палітычных сімпатый. Карацей кажучы, урад Беларусі павінен забяспечыць справядлівыя і прадказальныя правілы гульні, якія б дазволілі прадпрыемствам і фірмам канструктыўна канкурыраваць. Мы перакананы, што пры наяўнасці гэтых умоў амерыканскі бізнес вернецца на Беларусь.

- Калі беларускія дэмакраты пацерпяць паражэнне на выбарах, якой будзе стратэгічная лінія ЗША ў адносінах да недзяржаўных арганізацый і незалежных СМІ у гэтай краіне?

- Падтрымка недзяржаўных арганізацый і незалежных сродкаў масавай інфармацыі заўсёды была і працягвае заставацца важным элементам праграм кіраўніцтва ЗША, накіраваных на замацаванне дэмакратыі ў Беларусі. Недзяржаўным арганізацыям і незалежным СМІ належыць неад'емная роля ў пабудове магутнага грамадства, необходнага для росквіту дэмакратыі. Мы бачым, што недзяржаўныя арганізацыі мацнеюць, і што адносіны іх з уладамі на месцах і прадпрымальнікамі паляпшаюцца. Стварэнне грамадскай супольнасці патрабуе і наяўнасці мноства незалежных СМІ. Незалежна ад вынікаў вераснёўскіх выбараў кіраўніцтва ЗША будзе працягваць працаваць з недзяржаўнымі арганізацыямі і незалежнымі СМІ, бо яны прадстаўляюць сабой фундамент моцнай грамадзянскай супольнасці.

- Перамога Лукашэнкі можа прывесці да павелічэння колькасці бежанцаў з Беларусі. Ці магчыма палягчэнне з боку ЗША працэдуры атрымання беларусамі статуса бежанца ў Вашай краіне?

- Калі выбары пройдуць свабодна і справядліва, беларускія выбаршчыкі атрымаюць магчымасць выбраць сваё будучае кіраўніцтва. Больш за тое, нам здаецца, што, калі выбары пройдуць свабодна, справядліва і празрыста, то ў беларусаў з'явіцца жаданне вярнуцца на радзіму. Аднак, цяперашнім часам ЗША не збіраюцца мяняць працэдуру атрымання беларусамі статуса бежанца.

- 9 ліпеня да міжнароднай супольнасці з заклікам стварыць незалежную камісію для расследавання знікненняў людзей звярнуліся жонкі зніклых беларускіх палітыкаў. Якая пазіцыя ЗША па гэтаму пытанню? Ці будзе Ваша краіна гатова ўзяць удзел у працы такой камісіі?

- Кіраўніцтва ЗША звярталася і працягвае заклікаць беларускія ўлады да хутчэйшага, пільнага і адкрытага расследавання ўсіх знікненняў. Шчыра кажучы, давер да следства быў падарваны нядаўнімі выкрыццямі з боку саміх следчых. Сем'і зніклых і народ Беларусі маюць права ведаць праўду аб тым, што адбылося. Мы ўжо заяўлялі беларускім уладам, што прафесійныя следчыя са Злучаных Штатаў маглі б прыняць удзел у кансультацыях з беларускімі следчымі. Улады Беларусі, аднак, адкінулі і гэту магчымасць. Мы будзем рады прадаставіць тэхнічную дапамогу незалежнай камісіі, калі такая патрабуецца.

- Паводле словаў Лукашэнкі, саюз з Расіяй жыццёва важны для Беларусі з прычыны пашырэння НАТО на ўсход і росту ваеннай прысутнасці ЗША каля беларускіх межаў. Якая цяперашняя ваенная дактрына ЗША ў адносінах да Цэнтральнай і Усходняй Еўропы?

- НАТО не пагражае Беларусі. І Беларусь, і Расія звязаны з НАТО праз праграму "Партнёрства - дзеля міру".

- Ці не апасаецеся Вы таго, што выхад ЗША з Дагавора па СРА можа прывесці да вяртання ядзернай зброі ў Беларусь?

- Дагавор па супрацьракетнай абароне быў да месца для часоў "халоднай вайны". Зараз Злучаныя Штаты і Расія ўжо не ворагі адно аднаму. У той жа час новая пагроза ЗША прадстае ў выглядзе балістычных ракет у распараджэнні краін-ізгояў. Урад ЗША хацеў бы знайсці шляхі супрацоўніцтва з Расіяй па-за рамкамі Дагавора па СРА для стварэння новай сістэмы бяспекі, якая больш адпавядае сучасным умовам. Гэты новы механізм уключаў бы абмежаваную супрацьракетную абарону і значнае зніжэнне стратэгічных наступальных узбраенняў. Я не магу сабе ўявіць, пры якіх умовах распаўзанне ядзерных узбраенняў было бы ў інтарэсах Расіі. Што да Беларусі, то мы разлічваем, што яна будзе строга кіравацца палажэннямі Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзерных узбраенняў, ратыфікаванага парламентам Беларусі 4 лютага 1993 г. 22 ліпеня 1993 г. адбылося афіцыйнае далучэнне Беларусі да Дагавора.

- Якім Вам уяўляецца будучыня амерыкана-беларускіх адносінаў, калі Беларусь будзе працягваць інтэграцыю з Расіяй? У прыватнасці, як адрэагуюць ЗША на прыняцце дзвюма краінамі агульнай канстытуцыі і абранне саюзнага парламента?

- Добры стан расійска-беларускіх адносінаў - натуральная і пазітыўная з'ява. Аднак фармальны працэс інтэграцыі павінен быць дабраахвотным, дэмакратычным, узаемавыгадным і не ствараць бар'ераў на шляху агульнай трансатлантычнай інтэграцыі. Але нам складана прыняць рашэнне рэжыму Лукашэнкі праводзіць курс на саюз з Расіяй, пакуль грамадзянам Беларусі адмаўляецца ў рэальным уплыве на нацыянальную палітыку.