Персоны
ЗАЯВА НАТАЛЛІ МАШЭРАВАЙ ДЛЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ КАМПАНІІ БелаПАН
2001-07-05
"Я ішла на выбары за… "трэці шлях" развіцця нашай
краіны, - сказала Н.Машэрава. - І як незалежны кандыдат імкнулася стварыць
перадумовы для выбараў не па прынцыпу супрацьстаяння, а дзеля кансалідацыі
грамадства. Відаць, што грамадства да гэтага пакуль яшчэ не гатова. Відавочна,
што неабходная папярэдняя, старанная падрыхтоўка, каб мы перасталі дзяліцца
на "нашых" і "вашых", а многія палітыкі навучыліся б мысліць канструктыўна
і толькі на карысць народа"
У рэспублікі яшчэ ёсць шанц выйсці з крызісу, але толькі разам. Не сакрэт,
без майго ўдзелу было выстраена мноства сцэнарыяў, але ўсе яны не маюць
да мяне ніякага дачынення. Я не хачу жыць у заапарку і не з'яўляюся ні
"падсадной вуткай", ні "траянскім канём", ні нават "вожыкам у тумане".
Я ўдзячная людзям, якія сваім даверам на першым этапе выбарчай кампаніі
развеялі "туман нявызначанасці". Для мяне, як і зараз, свеціць сонца,
таму што я веру ў будучае майго народа. І сваёй верай і надзеяй хачу падзяліцца
з людзьмі.
Заклікаю ўсіх прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду не траціць часу на бясплодную
канфрантацыю, а браць удзел у выбарах празрыста і сумленна. Заклікаю народ
Беларусі ўзяць у іх самы актыўны ўдзел. Ваш выбар і толькі ваш будзе асноватворным.
Сёння як дэпутат парламента і грамадзянін я выразна бачу недахопы нашага
выбарчага заканадаўства. Яго неабходна кардынальна мяняць, таму што многія
яго палажэнні шкодзяць правядзенню сумленных выбараў.
Мая першая спроба - гэта набыццё вопыту, праверка сітуацыі, што склалася
ў рэспубліцы. Я не пакідаю палітыку. Буду працаваць спакойна, сумленна
і прынцыпова".
5 ліпеня 2001 года.