|
|
Маніторынг
ГАНЧАРЫК - ЛУКАШЭНКА - 26:29 ("Наша ніва")
Аўтар: Аўтар: Барыс Тумар
9 верасьня 2001 года ў Беларусі павінны адбыцца
прэзыдэнцкія выбары. Будзеце Вы ці ня будзеце браць у іх удзел?
|
1. Так, буду
|
80,4
|
|
2. Не, ня буду
|
11,2
|
|
3. Цяжка адказаць
|
8,4
|
Калі ў прэзыдэнцкіх выбарах 9 верасьня будуць
браць удзел чатыры пералічаныя ніжэй кандыдаты, за каго зь іх Вы прагаласуеце?
(Адзін адказ)
|
1. За С.Гайдукевіча, старшыню Ліберальна-дэмакратычнай
партыі
|
8,3
|
|
2. За У.Ганчарыка, старшыню Федэрацыі прафсаюзаў
Беларускай
|
19,6
|
|
3. За С.Домаша, старшыню Гродзенскага абласнога
грамадзкага aб'яднаньня "Ратуша"
|
14,1
|
|
4. За А. Лукашэнку, прэзыдэнта Рэспублікі
Беларусь
|
27,7
|
|
5. Супраць усіх
|
10,5
|
|
6. Цяжка адказаць
|
19,9
|
А калі ў прэзыдэнцкіх выбарах 9 верасьня будуць
браць удзел толькі тры ніжэй пералічаныя кандыдаты, за каго зь іх Вы прагаласуеце?
|
1. За С.Гайдукевіча, старшыню Ліберальна-дэмакратычнай
парты
|
9,3
|
|
2. За У.Ганчарыка, старшыню Федэрацыі прафсаюзаў
Беларускай
|
26,5
|
|
4. За А. Лукашэнку, прэзыдэнта Рэспублікі
Беларусь
|
29,4
|
|
4. Супраць усіх
|
10,5
|
|
5. Цяжка адказаць
|
24,3
|
А ў выпадку, калі ў прэзыдэнцкіх выбарах 9 верасьня
будуць удзельнічаць пяць ніжэй пералічаных кандыдатаў, за каго зь іх Вы
прагаласуеце?
|
1. За С.Гайдукевіча, старшыню Ліберальна-дэмакратычнай
парты
|
8,0
|
|
2. За У.Ганчарыка, старшыню Федэрацыі прафсаюзаў
Беларускай
|
20,0
|
|
3. За С.Домаша, старшыню Гродзенскага абласнога
грамадзкага aб'яднаньня "Ратуша"
|
14,0
|
|
4. За А. Лукашэнку, прэзыдэнта Рэспублікі
Беларусь
|
27,6
|
|
5. За Л.Сініцына, віцэ-прэзыдэнта грамадзкага
аб'яднаньня "Сацыяльныя тэхналёгіі"
|
1,8
|
|
6. Супраць усіх
|
10,0
|
|
7. Цяжка адказаць
|
18,6
|
А.Лукашэнка па-ранейшаму застаецца самым папулярным прэтэндэнтам, але
ягоны рэйтынг не расьце. У Менску ён як вагаўся ўсе апошнія гады між 25
і 30%, такім і застаецца. Відаць, тое самае і ва ўсёй краіне, адно што
агульнанацыянальны рэйтынг папулярнасьці А.Лукашэнкі звычайна вышэйшы
за сталічны недзе на 15%.
У.Ганчарык за 10 дзён пасьля абвяшчэньня яго адзіным кандыдатам ад шырокай
антылукашэнкаўскай кааліцыі рыўком выйшаў у Менску на другую пазыцыю пасьля
А.Лукашэнкі, скараціўшы адрыў ад першага прэзыдэнта да мінімуму. "Лэйбл"
адзінага кандыдата спрацаваў. Але й "незалежніцка-дэмакратычны" электарат
ня вырас. Ён як складаў у Менску 30-35%, так і складае. Можна меркаваць,
што ён застаецца стабільным і ў цэлым у краіне, толькі што там ён на дзясятак
працэнтаў ніжэйшы, чым у сталіцы.
Цікава, што іншае апытаньне, праведзенае "Люстрам" на мінулым тыдні, паказала:
24% менчукоў лічаць сілавыя структуры датычнымі да шэрагу гучных палітычных
зьнікненьняў-забойстваў. Рыхтык лічба выбарцаў Ганчарыка.
С.Домаш саступае Ў.Ганчарыку ў Менску няшмат, улічваючы, што ён ужо 10
дзён як прыпыніў уласную кампанію. Яшчэ мацнейшыя пазыцыі Домаша ў рэгіёнах.
Не таму, што патэнцыял даверу да яго ў сталіцы быў меншы: проста шмат
у нас іншых дэмакратычных палітыкаў, чыя папулярнасьць практычна абмяжоўваецца
менскай кальцавой дарогай. Гэтак, генэрал Казлоўскі сабраў у сталіцы 36
тыс. подпісаў з 79 тыс. прызнаных сапраўднымі агулам (усе лічбы колькасьці
подпісаў, прызнаных сапраўднымі, папярэднія, бо канчатковыя стануць вядомыя
толькі на гэтым тыдні), бізнэсмэн Ю.Данькоў - 62 з 78 тыс., праваслаўны
С.Калугін - 57 з 94 тыс., дыплямат М.Марыніч - 70 з 95 тыс., а аграрнік
А.Ярашук - аж 51 з 73 тыс.! (Апошнія лічбы ўскосна сьведчаць, што гэтыя
кандыдаты карысталіся не абы-якой падтрымкай менскае выканаўчае вэртыкалі,
а мо й Ярмошына.). За З.Пазьняка ў Менску падпісаліся 39 з 72 тыс. ва
ўсёй краіне. Парадаксальна, але Домаш у сталіцы заняў толькі 12-е месца
сярод кандыдатаў па колькасьці сабраных подпісаў. Ва ўсіх астатніх рэгіёнах
ён быў або другі пасьля Лукашэнкі (Горадня, Гомель), або трэці (у Берасьці
пасьля Ганчарыка, у Віцебску пасьля Гайдукевіча). У Менску ж Домаш сабраў
толькі 30 тыс. подпісаў проці 31 тыс. Чыгіра, 42 тыс. Ганчарыка і г.д.
Цікава, што прапорцыя галасоў, сабраных у Менску за Домаша і Ганчарыка,
амаль да дзясятай долі адсотка паўтарае прапорцыю між лічбамі іхных рэйтынгаў
у апошнім апытаньні. Па-за сталіцай, асабліва на Гарадзеншчыне, дзе Домаш
нашмат апераджаў Ганчарыка па папулярнасьці, ён, відавочна, і цяпер застаецца
яшчэ папулярным. Гэта паказьнік і ўдалага выбару кандыдатуры не менчука
Домаша, і ягонае асабістае сымпатычнасьці, і добрае арганізаванасьці выбаршчыкаў
цэнтраправіцы, якія за ім стаяць. Відаць, гэтая палітычная сіла мае добрую
пасьлявыбарчую пэрспэктыву.
Галасы сымпатыкаў Домаша ў выпадку ягонага няўдзелу разьмяркоўваюцца наступным
чынам: пакуль толькі палова зь іх (6,9%) гатовая перадаць галасы адзінаму
кандыдату ад "пяцёркі". 1,7% - г.зн., трохі больш за дзясятую частку,
пераходзяць да Лукашэнкі. Відаць, тыя, хто або ня любіць прафсаюзаў, або
аддае перавагу маладзейшаму (ці "мацнейшаму" кандыдату). 1% галасоў Домаша
перабягае да Гайдукевіча - тыя, хто ня хоча галасаваць за цяперашнюю ўладу,
але й не за Ганчарыка; і прыкладна трэцяя частка прыхільнікаў Домаша вагаецца
ў выбары.
У С.Гайдукевіча шанцаў на перамогу мала. Размытасьць пазыцыі - ні за,
ні супраць Лукашэнкі - забясьпечвае гарантаваную жменю галасоў, але ў
сытуацыі, калі краіна расколатая якраз у асабістым стаўленьні да першага
прэзыдэнта, лібэрал-дэмакрат зьбірае ня больш за 10%. На гэтых выбарах
змагацца будзе не Гайдукевіч, змагацца будуць за Гайдукевіча: хто ўрэшце
перацягне ягоныя галасы.
Сініцын, які ўсё яшчэ дамагаецца рэгістрацыі, застаецца аўтсайдэрам. І
гэта ў Менску, дзе ён сабраў ільвіную долю подпісаў і дзе яго актыўна
рэклямавалі FM-станцыі (з 83 тыс. подпісаў, прызнаных сапраўднымі, на
Менск у яго прыходзіцца 38 тыс., тады як у Ганчарыка - 42 з 119 тыс.,
у Домаша - 30 з 159 тыс., у Гайдукевіча - 32 з 130 тыс., у Лукашэнкі -
64 з 392 тыс.). Бяда Сініцына і Гайдукевіча - іхная нехарызматычнасьць.
З усяго гэтага відаць, што Ганчарык ужо мабілізаваў большасьць дэмакратычных
выбарцаў, але значная частка домашаўцаў яшчэ вагаецца.
Між тым, каля чвэрці беларусаў увогуле ня вызначыліся з сваімі палітычнымі
сымпатыямі. Каля 10% ня вырашылі, ці пойдуць на гэтыя выбары. Пад 15%
ведаюць, што пойдуць, але не ўяўляюць, за каго галасаваць. Ім і Лукашэнка
ня любы, і апазыцыя не прывабная. Барацьба ў апошні месяц прэзыдэнцкае
гонкі пойдзе за гэтае "балота". Яе спэцыфіка ў тым, што гэтая частка насельніцтва
апалітычная, і ні гучныя скандалы, ні пытаньні дзяржаўнага ўладкаваньня
яе не цікавяць.
У Ганчарыка задача складанейшая, чым у Лукашэнкі. Бо ж яму прыйдзецца
весьці змаганьне ня толькі за апалітычную частку выбаршчыкаў, але і за
тую частку сьвядомых антылукашэнкаўцаў, якія дагэтуль сумняюцца ў самім
Ганчарыку.
|
|