Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Маніторынг

ПРАБЛЕМА "ЧОРНАГА" РR ПЕРАД ВЫБАРАМІ ПРЭЗІДЭНТА ПАЎСТАЛА ВЕЛЬМІ ВОСТРА ("Звязда")


2001-08-25

Аўтар: Аўтар: Сяргей Протас

У грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы адбылося пасяджэнне "круглага стала" на тэму "СМІ і перадвыбарныя тэхналогіі". Нагодай для яго правядзення стаў нядаўні зварот (надрукаваны некаторымі СМІ) Рэспубліканскага каардынацыйнага савета (РКС) кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў да журналістаў, палітыкаў, усіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Удзел у сустрэчы ўзялі больш за 30 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, дзяржаўныя дзеячы, палітыкі, якія як падтрымліваюць уладу, так і знаходзяцца да яе ў апазіцыі. Па прызнанні некаторых удзельнікаў "круглага стала", дыялог атрымаўся. Праўда, праходзіў ён даволі востра. Празмерна эмацыянальныя выпады можна было пачуць з абодвух бакоў.

Намеснік кіраўніка сакратарыята РКС Міхаіл Образаў, які сваім выступленнем адкрыў пасяджэнне, яшчэ раз падкрэсліў, што Савет аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах 36 грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, якія падтрымліваюць на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўляюць практычна ўвесь спектр беларускага грамадства. Па словах М.Образава, вышэйназваны зварот прыняты з нагоды выкарыстання так званага "чорнага" РR, які ламае ўсе ўяўленні пра сумленнасць, этыку і не ўкладваецца ні ў якае прававое поле.

- Людзі хочуць ведаць, адкуль бяруцца немалыя сродкі на выраб такой тэхнічна высакаякаснай прадукцыі і адкуль, хто і як кіруе гэтай дзейнасцю, - адзначыў М. Образаў. - Адказ на гэтыя пытанні мы і далі ў звароце. РКС і надапей будзе змагацца з усімі тэхналогіямі, якія абражаюць чалавечую годнасць, распаўсюджваюць паклёп і з'яўляюцца парушэннем заканадаўства.

У якасці прыкладу М. Образаў прывёў змест некаторых ууеЬстаронак у глабальнай камп'ютарнай сетцы. Падобныя малюнкі многія з мінчан сустракалі на прыпынках транспарту, на сценах, у ліфтах і г.д. Усе гэтыя наклейкі накіраваны супраць аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. Многія з іх з'явіліся да абвяшчэння агітацыйнага этапа выбараў.

Быў прыведзены прыклад несумленных тэхналогій і з неэлектроннай прэсы - артыкул і фотаздымак у газеце "Народная воля" пад назвай "А. Г. Лукашенко - белые тапочки".

- У любой барацьбе, і палітычнай у тым ліку, павінны быць свае правілы, законы, якія павінны выконвацца, - падкрэсліў М. Образаў. - Інакш пачнецца "беспредел".

Першы намеснік Беларускага саюза журналістаў Рыгор Сакалоўскі паведаміў, што ў арганізацыю паступае шмат тэлефонных званкоў не толькі ад калег, але і ад грамадзян, якія занепакоены акцыямі, што зараз праходзяць у СМІ, асабліва ў апазіцыйнай прэсе.

- Адны загалоўкі чаго вартыя: "Эскадроны смерці", "Хутка вайна", "Гэта рашаючы і апошні бой" і г. д., - абурыўся Рыгор Васільевіч. - Гэтыя опусы цяжка назваць журналістыкай.

Як былы вайсковец, Р.Сакалоўскі падрабязна спыніўся на ачарненні маючых адбыцца ваенных вучэнняў. Хваляваў яго і лёс 40 працэнтаў цяперашніх вайскоўцаў, якіх плануе скараціць адзін з кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

- Перад тым як падпісаць пагадненне, мы сабралі сакратарыят саюза, абзванілі ўсе абласныя і раённыя арганізацыі, - адзначыў Р.Сакалоўскі. - Усе кіраўнікі СМІ падтрымалі падпісанне дакумента...

Завяршаючы выступленне, Рыгор Васільевіч заклікаў усіх журналістаў сумленна рабіць сваю справу.

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна паспрабавала пераадолець "спакусу прыняць выклік і пачаць прыводзіць аргументы другога боку". Гэта ўдалося толькі збольшага. Без некаторых абвінавачанняў у адрас дзяржаўных СМІ, асабліва радыё і тэлебачання, усё ж не абышлося. Па словах Ж. Літвіной, калі яна працавала галоўным рэдактарам радыёстанцыі "Беларуская маладзёжная", у перадвыбарны перыяд значна больш было адкрытых дэбатаў, адкрытых эфіраў для кандыдатаў. Зараз, на яе думку, праблемы з эфірным часам ёсць нават у дэпутатаў.

- У нас скалечаная інфармацыйная прастора, з якой ідэалогія выпхнула грамадскую думку, - падкрэсліла Ж. Літвіна... - Сёння мы павінны разабрацца, дзе жывём, куды мы ідзём. Галоўная задача журналістаў - дапамагчы людзям зрабіць асэнсаваны выбар.

Ігар Катляроў, які з'яўляецца сакратаром ЦК КПБ, нагадаў прысутным выпадак з гісторыі, калі на пачатку другой сусветнай вайны ЗША правялі кантэнтаналіз СМІ. І тыя сродкі масавай інфармацыі, што мелі яркую праяпонскую арыентацыю, былі закрыты. "Чаму сёння ў нашай краіне, якую абліваюць брудам, называюць таталітарнай дзяржавай, не робяць таго, на што ў свой час пайшлі дэмакратычныя ЗША?", - такое пытанне задаюць, па словах I. Катлярова, яго студэнты.

- Я хацеў бы пераадрасаваць гэта пытанне прадстаўнікам Міністэрства юстыцыі, Дзяржкамітэта падруку, - заявіў I. Катляроў. - Чаму не выконваюцца законы? Нават вышэйшая ўлада не можа абараніць сваю годнасць. Такога няма ні ў адной краіне свету!

На думку старшыні Аграрнай партыі Міхаіла Шыманскага, рэальнасць паказвае, што падзеі ідуць з накатам з боку так званай апазіцыі. Выбары абвастрылі нязгоду даволі малалікай групы насельніцтва, якая падпітваецца невядома адкуль. Падобную сітуацыю Міхаіл Віктаравіч, па яго словах, назіраў на выбарах прэзідэнта ў Югаславіі...

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ці то сур'ёзна, ні то жартам прапанаваў удзельнікам "круглага стала" прыняць зварот аб падзеле з пэўнага дня ўсіх СМІ краіны 50/50 працэнтаў паміж "сумленнымі і несумленнымі, добрымі і дрэннымі". Аргументаваў такую прапанову А. Лябедзька тым, што недзяржаўным выданням не дазваляюць павялічваць тыражы, а асабіста яму, як кіраўніку палітычнай партыі, за апошнія 7 гадоў ні разу не далі выступіць па тэлебачанню. Не згодзен старшыня АГП і з многімі абвінавачаннямі ў свой адрас, што дазваляе сабе БТ.

Трыбуну падчас "круглага стала" займалі яшчэ многія выступоўцы, часам мават супрацьлеглых палітычных поглядаў і грамадскіх перакананняў. Смеласць падвесці вынікі гэтай не зусім звычайнай сустрэчы ўзяў на сябе памочнік прэзідэнта Беларусі Сяргей Посахаў. Ён падкрэсліў, што не падзяляе песімістычных выказванняў наконт свабоды слова ў нашай краіне.

- Калі ў газетах пішуць, што ў краіне няма дэмакратыі - значыць яна ёсць, - заявіў Сяргей Посахаў.

На яго думку, сустрэча паказала, што ў грамадстве, журналісцкім корпусе, сярод палітычнага бамонду ёсць імкненне слухаць і чуць адзін аднаго.

- Жыццё працягнецца і пасля выбараў прэзідэнта. Дык няўжо мы хочам пакінуць папялішча адносінаў, у выніку чаго будзем саромецца глядзець у вочы адзін аднаму? - звярнуўся да прысутных С. Посахаў. - Я думаю, гэта ў поўнай меры датычыцца не толькі апазіцыйнай прэсы. Дзяржаўныя СМІ ў запале кагосьці больш балюча ўшчыкнуць таксама бываюць неасцярожнымі. Нельга пераходзіць мяжу. І надзвычай важная тут роля Саюза і Асацыяцыі журналістаў.