Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Маніторынг

УЛАДЗІМІР ГАНЧАРЫК ПАД КАЎПАКОМ ("Наша свабода")


2001-08-22

Аўтар: Аўтар: Рыгор Буян



Пра беспрэцэдэнтныя факты запужвання адзінага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Ганчарыка і сябраў ягонае каманды расказала 21 жніўня журналістам кіраўнік тэхналагічнага штаба Валянціна Палевікова.

20 жніўня ў аварыю папаў яе намеснік Сяргей Ложкін. Па дарозе ў гродна на машыне, у якой ехаў С.Ложкін, знянацку адпала кола. Не такі шчаслівы канец напаткаў менеджара штаба У.Ганчарыка па Брэсцкай вобласці Віталь Малашка. Літаральна напярэдадні, 19 жніўня, каля 17 гадзінаў каля вёскі Сакалова лекавушка, у якой знаходзіўся В.Малашка з жонкай, зноў-такі знянацку перакулілася некалькі разоў. Найбольш пацярпеў сам вадзіцель: з пашкоджаннем скроневай косці і пераломам ключыцы Віталь дастаўлены ў Бярозаўскую райбальніцу. Зараз В.Малашка знаходзіцца ў рэанімацыі "ў вельмі складаным стане", сказала В.Палевікова. Такая зайздросная пастаяннасць аналагічных аварыяў наводзіць кіраўнікоў штаба Уладзіміра Ганчарыка на думку, што гэтыя здарэнні "заканамернасць". Віталь Малашка з'яўляецца ключавой фігурай у штабе адзінага кандыдата, прынамсі, менавіта пад яго кіраўніцтвам ствараліся структуры на Брэстчыне; у часе збору подпісаў кіраўніку штаба Паўла Казлоўскага невядомыя зламыснікі тройчы праколвалі шыны, і ў выпадку адной з дыверсіяў у аўтамабілі, у якім ехаў былы міністр абароны, адпала кола.

Днямі ў сваім працоўным кабінеце Валянціна Палевікова зусім выпадкова знайшла "жучок" для праслухоўвання; паводле тэхнічных характарыстык, усе размовы ў кабінеце, дзе, дарэчы, праходзяць паседжанні штаба, у радыусе 500 метраў. Дзён праз колькі ў тэлефоне ў працоўным кабінеце "жучок" знайшоў і сам Уладзімір Ганчарык. І гта не адзінкавыя "знаходкі". Па словах юрыста Сяргея Альфера, "падобныя абсталяванне пастаўлена толькі структурамі ўлады". Знайшліся добрыя людзі, якія ставілі на праслухоўванне сотавыя тэлефоны, і папярэдзіла пра тое іхніх уладальнікаў.

І гэта яшчэ не ўсё. "Мы адчуваем на сабе жорсткі прэсінг. З'явіліся "рабяткі", якія паўсюдна нас суправаджаюць - мы іх ведаем усіх у твар. Гэтыя хлопцы акружаюць нас паўсюль", - заявіла В.Палевікова. крыху раней падобныя моцныя хлопцы вядомага выгляду сустрэлі В.Палевікова на 16 паверсе яе жылога дома і ўсяляк здзекваліся. Пастаянны пераслед прывёў да таго, што ў штабе апасаюцца агучваць графік паездак У.Ганчарыка.

Прэсінг на штаб адзінага дэмакратычнага кандыдата ідзе не толькі з боку спецслужбаў; прэсінг назіраецца і на дзяржаўным узроўні. "Праводзіць выбары дэмакратычна няма магчымасці. Умовы створаныя толькі для аднаго чалавека з 4 кандыдатаў. Мы кожны дзень падаем мноста заяваў у Цэнтрвыбаркам, пракрутуру рэспублікі, рэгіянальныя пракуратуры, але рэакцыі няма ніякае", - сцвярджае В.Палевікова. За апошні тыдзень да сотні падобных дакументаў перададзеныя ў адпаведныя структуры, але ні аднаго адказу не атрымана. Асноўны блок парушэнняў зафіксаваны ў дачыненні да членаў каманды У.Ганчарыка. Другі блок: усе дзяржаўныя СМІ - друкаваныя і электронныя - агітуюць за А.Лукашэнку. "99% плошчы і эфірнага часу прысвечана канструяванню станоўчага вобразу Лукашэнкі, і толькі 1% - астатнім кандыдатам, дый то негатыўны імідж", - сказаў Сяргей Альфер.

Тым не менш, з 21 жніўня распачаў поўнавартасную работу аб'яднаны штаб адзінага кандыдата. І бліжэйшым часам рыхтуе шэраг масавых акцыяў па агітацыі за Уладзіміра Гачарыка.