Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Кандыдат у Прэзiдэнты
Аляксандр Рыгоравіч ЛУКАШЭНКА

Нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута, пасля чаго быў прызваны на службу ў армію (пагранвойскі КДБ). Пасля службы некаторы час працаваў вызваленым сакратаром камітэта камсамола Шклоўскага гархарчгандлю, а ў 1978 годзе паступіў на работу адказным сакратаром у раённую арганізацыю таварыства "Веды". 1980-1982 гг. - служыў у Савецкай Арміі. З 1982 па 1985 год - намеснік дырэктара камбіната будматэрыялаў у Шклове (пры гэтым завочна вучыцца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках і атрымлівае дыплом эканаміста ў 1985 годзе). З 1985 па 1987 год - сакратар парткама калгаса імя Леніна, у 1987 годзе становіцца дырэктарам саўгаса "Гарадзец" Шклоўскага раёна.

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. З красавіка 1993 года па ліпень 1994 года - старшыня часовай камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэнню дзейнасці камерцыйных структур, створаны пры органах дзяржаўнага кіраўніцтва (гэтак званая "антыкарупцыйная камісія"). 10 ліпеня 1994 года абраны прэзідэнтам Беларусі. У выніку лістападаўскага рэферэндуму 1996 года падоўжыў тэрмін сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў на два гады да 2001 года. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі (1997).

Узнагароды: ордэн Крыжа Святой Еўфрасінні Полацкай.

Жанаты, два сыны, унучка.

Кандыдат у прэсе



Перадвыбарная праграма


РАЗАМ За моцную i квiтнеючую Беларусь!


Дарагiя суайчыннiкi! Сябры!

Напярэдаднi першых прэзiдэнцкiх выбараў мы былi скiнуты ў вiр сiстэмнага крызiсу дзяржавы. Агульны спад вытворчасцi складаў 40 працэнтаў. Сельская гаспадарка была адкiнута на 20 гадоў назад. Iнфляцыя - 1.700 працэнтаў у год. Вытворчасць на пераважнай колькасцi прадпрыемстваў была спынена...

Тады злачыннасць замахнулася не толькi на бяспеку грамадзян, але i на самую дзяржаву. Карупцыя паралiзавала работу ўлады. Па жывому разрэзаныя традыцыйныя сувязi братнiх народаў.

Я абяцаў адвесцi народ ад безданi, выратаваць Беларусь ад эканамiчнага краху i палiтычнага хаосу.


I. Некаторыя вынiкi

Пакуль нельга сказаць, што мы жывём багата i ў нас усяго ў дастатку. Для гэтага, як прызнаюць мае палiтычныя апаненты, трэба працаваць дзесяцiгоддзi. Але:

Разам з вамi мы зрабiлi вельмi многае з таго, што можна было зрабiць за гэты кароткi тэрмiн. I гэта - пры нашых абмежаваных рэсурсах, непазбежным уплыве крызiсных з'яў у сусветнай эканомiцы i пры пастаянным росце цэн на ўвозiмыя энерганосьбiты.

Разам з вамi мы ўтрымалi краiну ад развалу i анархii, рэлiгiйнага расколу i мiжнацыянальнай варожасцi i ў канчатковым вынiку - ад грамадзянскай вайны.

Беларускае грамадства жыве сёння адзiнай i дружнай сям'ёй народаў. Дзесяткi тысяч жыхароў iншых краiн едуць у Беларусь - астравок мiру i згоды - у пошуках спакойнага i нармальнага жыцця.

Разам з вамi мы збераглi агульнанародную ўласнасць, утрымалi краiну ад рабавання i дзiкай прыватызацыi, бяздумна не прадалi за бесцань заводы i зямлю-кармiцельку, не далi крымiналу стаць палiтычнай сiлай i прарвацца да ўлады.

Сёння нават нашы непрыяцелi прызнаюць, што Беларусь з'яўляецца адной з найменш карумпiраваных дзяржаў свету.

Разам з вамi мы можам ганарыцца тым, што па iндэксу чалавечага развiцця ААН наша краiна сёння апярэджвае ўсе рэспублiкi былога Савецкага Саюза i большасць краiны Усходняй Еўропы.

Разам з вамi - i гэта самае галоўнае - упершыню за ўсю гiсторыю нашага шматпакутнага беларускага народа менавiта пры сваiм першым Прэзiдэнце мы пабудавалi сапраўды незалежную i суверэнную дзяржаву, з якой лiчацца i будуць лiчыцца як на Захадзе, так i на Усходзе.

Мы не паддалiся спакусе разбураць створанае пакаленнямi, iсцi па крайне балючаму i небяспечнаму шляху "шокавай тэрапii", на якiм чалавека падсцерагаюць беспрацоўе, галеча i адчай.

Разам з вамi мы iдзём сваiм шляхам паступовых пераўтварэнняў i ўдасканаленняў. Яны заснаваны на ўкладзе жыцця беларускага народа, якi склаўся гiстарычна, на нашых небагатых прыродных, але невычэрпных iнтэлектуальных рэсурсах.

II. Мэты i прыярытэты

Усебакова вывераная i навукова абгрунтаваная стратэгiя будучынi беларускай дзяржавы вызначана ў Праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2001-2005 гады, прынятай другiм Усебеларускiм народным сходам.

Мэты - рэзкае павышэнне дабрабыту народа i наблiжэнне яго да ўзроўню эканамiчна развiтых еўрапейскiх дзяржаў шляхам паступовага, эвалюцыйнага руху наперад, заснаванага на палiтычнай i сацыяльна-эканамiчнай стабiльнасцi грамадства. Убудоўванне беларускай эканомiкi ў сiстэму сусветных гаспадарчых сувязяў пад кантролем грамадства i дзяржавы, падтрыманне навуковага патэнцыялу.

Прыярытэты. Яны не выдуманыя, яны выпакутаваныя гадамi нашай сумеснай работы. Гэта не абяцаннi. Гэта - практыка жыцця грамадства:

Экспарт - гэта вытворчасць высокатэхналагiчнай i навукаёмiстай прадукцыi i рэалiзацыя яе на сусветных рынках. Гэта стабiльнае паступленне валюты ў казну дзяржавы i працоўным калектывам. За апошнiя гады экспарт беларускай прадукцыi ў краiны далёкага замежжа павялiчыўся амаль у 2 разы, што садзейнiчала росту вытворчасцi i ўмацаванню нацыянальнай валюты.

Жыллё - гэта ўтульны дом i цёплы ачаг для кожнай сям'i i грамадзян, якiя маюць патрэбу. За апошнiя 5 гадоў у краiне пабудавана больш як 300 тысяч кватэр i дамоў. Звыш 1 мiльёна чалавек атрымалi жыллё, сярод iх - пераважная частка - моладзь.

У новым пяцiгоддзi кватэры i дамы будуць будавацца яшчэ больш актыўна. Будуць падтрымлiвацца i заахвочвацца iндывiдуальныя забудовы. Будзем будаваць пераважна на вёсцы, развiваць малыя гарады i пасёлкi. Кожная сям'я, кожны маючы патрэбу ў жыллi павiнен i будзе мець рэальную перспектыву пабудаваць свой дом.

Жыллё - гэта не толькi дах над галавой. Гэта трывалая i здаровая сям'я - важнейшая каштоўнасць, аснова любога грамадства. А здаровая сям'я - гэта жанчына, жанчына-мацi, жанчына-гаспадыня, захавальнiца дамашняга ачага. А здаровая жанчына - гэта здаровыя дзецi, здаровае грамадства, нацыя. Таму падтрымка i павага жанчыны ў нашым грамадстве стане першараднай задачай. Зберажом жанчыну, акружым яе клопатамi i ўвагай - захаваем нацыю!

Прадукты харчавання - гэта падтрымка сялян, гэта харчовая бяспека дзяржавы. Мы iдзём па шляху рэфармавання сельскай гаспадаркi, але без спешкi, разважлiва. Удасканальваць формы арганiзацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi будзем так, як вырашаць працоўныя калектывы i органы ўлады на месцах. Пры гэтым будзе абавязкова захавана буйнатаварная вытворчасць, калгасы i саўгасы прымусова разганяцца не будуць! Дзяржаўная ўласнасць на землi сельскагаспадарчага прызначэння - галоўны набытак усяго народа - будзе захаваны.

Забяспечыць гэтыя прыярытэты зможа толькi здаровы i адукаваны чалавек. Таму:

Навука, стымуляванне iнвестыцый па ўкараненню яе вынiкаў,

Здароўе нацыi стануць галоўнымi iнструментамi дзяржаўнай палiтыкi па дасягненню мэтаў i рэалiзацыi прыярытэтаў развiцця Беларусi.

III. Гарантыi беларускаму народу

Улада заўсёды будзе слухаць i чуць народ. Бязлiтасная барацьба з карупцыяй, фанабэрыяй, хамствам, кумаўством i "сямейнымi" кланамi будзе ўзмоцнена. Крымiнал нiколi не прарвецца да ўлады!

"Зламаць" дзяржаву, аграбiць народ не атрымаецца!

Палiтычныя гарантыi:

Захаванне асноўных канстытуцыйных правоў i свабод чалавека: права на жыццё, права на працу, права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў асабiстае жыццё, права ўласнасцi.

У Беларусi будзе створаны iнстытут упаўнаважанага па правах чалавека. Але Прэзiдэнт не можа перакласцi свой канстытуцыйны абавязак быць гарантам правоў чалавека на якi-небудзь iнстытут. Толькi Кiраўнiк дзяржавы, якi валодае паводле Канстытуцыi шырокiмi паўнамоцтвамi, зможа забяспечыць гарантыю правоў i свабод грамадзян.

Вяршэнства права i роўнасць усiх грамадзян перад законам. Прэзiдэнт краiны стварае ўсе ўмовы для эфектыўнай работы ўрада, парламента, судоў i мясцовых дзяржаўных органаў. Прэзiдэнт i дэпутат, бiзнесмен i рабочы абавязаны i будуць няўхiльна падпарадкоўвацца рашэнню суда. Будуць рашуча спыняцца любыя спробы цiску на суд, але i суддзi будуць несцi адказнасць перад законам за вынiкi сваёй дзейнасцi.

Прамы дыялог з чалавекам. Прыняцце асноўных рашэнняў стратэгiчнага развiцця краiны толькi праз раду з народам (рэферэндум, Усебеларускi народны сход).

Свабода веравызнанняў. Кожны чалавек мае права выбраць сваю дарогу да свайго храма. Нiкому не будзе дазволена навязваць грамадзянам Беларусi тую цi iншую веру!

Свабода слова. Кожны чалавек мае права на ўласную думку, ён таксама будзе мець права свабодна i без абмежаванняў яе выказваць. Усякiя спробы з боку кiраўнiкоў i чыноўнiкаў "заткнуць рот" грамадзянiну будуць спыняцца!

Рэальная роўнасць беларускай i рускай моў. Захаванне iх дзяржаўнага статусу.

Сацыяльна-эканамiчныя гарантыi:

Дастойная зарплата. Рашэннем другога Усебеларускага народнага сходу ў будучай пяцiгодцы яна дасягне 250 долараў у месяц у сярэднiм па краiне. Пры гэтым захаваем сацыяльныя гарантыi, не дапусцiм абвалу цэн. Настаўнiк, урач, вучоны будуць атрымлiваць зарплату ў 1,2-1,5 раза вышэйшую за сярэднюю.

Цэнаўтварэнне. Да моманту стабiлiзацыi цэн па жыццёва важных групах тавараў яны будуць пад кантролем дзяржавы. Знiжэння цэн будзем дабiвацца павелiчэннем колькасцi якасных тавараў.

Лiбералiзацыя эканомiкi, стымуляванне прадпрымальнiцкай актыўнасцi чалавека. Будзе спрошчаны працэс рэгiстрацыi прадпрымальнiцкiх структур, перш за ўсё вытворчых i тых, што аказваюць паслугi насельнiцтву. Кантроль вытворчых прадпрыемстваў i фiрмаў будзе ажыццяўляцца 1 раз у год, iншых прадпрыемстваў - 2 разы ў год. Колькасць лiцэнзуемых вiдаў дзейнасцi будзе скарочана да 10-12.

Работа. Захаванне i падтрымка эфектыўна працуючых прадпрыемстваў - галоўныя гарантыi захавання рабочых месцаў. Будзе заахвочвацца малы i сярэднi бiзнес - крынiца новых рабочых месцаў. У Беларусi кожны малады чалавек мае i будзе мець права першага рабочага месца.

Падтрымка старых, чалавека ў бядзе, павага да ветэранаў i пенсiянераў гарантуюцца. Будзе забяспечана справядлiвасць у размеркаваннi бясплатных лекаў для iнвалiдаў i хранiчных хворых. Пенсii за 5 гадоў будуць павышаны больш чым у 2 разы.

Людзi, якiя пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы, усе гады былi акружаны клопатамi Прэзiдэнта. Так будзе i надалей. Чарнобыль - боль i цяжкi крыж нашага народа. Ён яшчэ доўга будзе аказваць уздзеянне на эканомiку i палiтыку нашай дзяржавы.

Адукацыя. Маладыя грамадзяне Беларусi будуць заўсёды i ўсюды адчуваць падтрымку дзяржавы. Кожнаму жадаючаму i здольнаму гарантуецца магчымасць атрымання вышэйшай адукацыi, а выпускнiкам усiх навучальных устаноў - магчымасць працаўладкавання. Камп'ютар i Iнтэрнэт - у кожную школу, у кожную ВНУ, бо ў ХХI стагоддзi дзяржава можа мець перспектывы дастойнага развiцця толькi на аснове iнфарматыкi. Таленавiтыя школьнiкi i студэнты будуць i надалей заахвочвацца праз спецыяльныя фонды Прэзiдэнта.

Медыцынскае абслугоўванне. Будзем аказваць бясплатную медыцынскую дапамогу людзям, а таксама ўкараняць новыя формы аховы здароўя, якiя зарэкамендавалi сябе ў свеце.

Барацьба з алкагалiзмам, курэннем, наркаманiяй - галоўнымi выклiкамi ХХI стагоддзя. Спорт стане абавязковай умовай жыцця людзей. Дзяржава будзе садзейнiчаць развiццю фiзкультурна-масавага руху.

IV. Пытаннi асаблiвай важнасцi

1. Суверэнiтэт i незалежнасць. Гэты набытак народа не можа быць падвергнуты сумненню нiкiм i нiколi. Нашы дзецi i ўнукi будуць жыць у незалежнай i суверэннай Беларусi, а беларускi народ сам будзе вызначаць свой лёс.

2. Унутрыпалiтычная стабiльнасць. Будуць спыняцца любыя спробы парушыць мiр i спакой у грамадстве. У Беларусi няма i не будзе дыскрымiнацыi чалавека па рэлiгiйных, этнiчных i палiтычных перакананнях.

3. Знешняя бяспека дзяржавы. Узброеныя Сiлы, праваахоўныя органы краiны будуць не толькi пад кантролем грамадства i Прэзiдэнта, але i будуць акружаны клопатамi гэтага грамадства, дзяржавы i Прэзiдэнта. "Той, хто не хоча кармiць свайго салдата, будзе кармiць чужога" - гэта не выдуманая мудрасць. Гэта - аксiёма, выпакутаваная чалавецтвам.

Гарантыi знешняй бяспекi - гэта не толькi моцная армiя i сацыяльна абароненыя ваеннаслужачыя, але i сацыяльна-эканамiчная стабiльнасць i працвiтанне краiны.

Нашы суверэнiтэт i бяспека могуць быць забяспечаны толькi за кошт магутнай эканомiкi i адзiнства грамадства.

Пры гэтым важнейшым элементам бяспекi дзяржавы будзе энергетычная бяспека. У блiжэйшы час мы атрымаем права распрацоўкi радовiшчаў нафты i газу на тэрыторыi братняй Расii. Тым самым будзе лiквiдавана залежнасць дзяржавы ад iншых краiн у энергарэсурсах.

V. Нашы перспектывы ў свеце

Беларусь - у цэнтры Еўропы, i яна будзе жыць у адзiнай Еўропе, у мiры i згодзе з усiмi суседзямi.

Знешняя палiтыка беларускай дзяржавы будзе заснавана на прынцыпах шматвектарнасцi i захавання нормаў мiжнароднага права.

Саюзныя адносiны з братняй Расiяй - асноўны прыярытэт знешнепалiтычнай дзейнасцi кiраўнiцтва Беларусi.

Мы будзем будаваць самыя трывалыя адносiны з нашымi суседзямi i краiнамi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

Адначасова мы адкрытыя для ўсебаковага i раўнапраўнага супрацоўнiцтва з усiмi дзяржавамi свету. Нам важна i выгадна выкарыстаць каштоўны вопыт i дапамогу ААН, Еўрасаюза, Мiжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыi i развiцця i iншых мiжнародных арганiзацый i аб'яднанняў.

Але будаваць свае адносiны з усiмi дзяржавамi i мiжнароднымi арганiзацыямi мы будзем толькi зыходзячы з нацыянальных iнтарэсаў, на аснове роўнасцi i ўзаемнай павагi.

Беларускi народ заслужыў права быць роўным сярод роўных сваёй гераiчнай гiсторыяй. Гэта ён разам з рускiм салдатам выратаваў чалавецтва ад фашызму. Гэта беларускi народ паклаў на алтар Вялiкай Перамогi кожнага трэцяга... Але не пакарыўся рабству, не стаў на каленi! Дзякуючы гэтаму подзвiгу беларускi народ стаў вялiкiм народам! I ўсе народы свету павiнны будаваць свае адносiны з нашым народам зыходзячы з гэтай бясспрэчнай iсцiны.

Дарагiя суайчыннiкi!

Усе гэтыя гады мы iшлi па жыццi разам з вамi - людзьмi, якiя размаўляюць на рускай i беларускай мовах, з праваслаўнымi i католiкамi, са студэнтамi i пенсiянерамi, з тымi, хто шукае работу, i наймальнiкамi.

За гады свайго прэзiдэнцтва я пражыў цяжкае i доўгае жыццё. Але гэта быў яркi перыяд майго жыцця... Вы даверылi мне быць першым Прэзiдэнтам, Кiраўнiком першай незалежнай беларускай дзяржавы. Усведамляючы гэтую адказнасць, я стараўся быць сумленным i справядлiвым, дапамагаў таленавiтым, трапiўшым у бяду, падтрымлiваў здаровую iнiцыятыву.

Я нясу перад сабой на сваiх мужчынскiх руках гэтае яшчэ неакрэплае стварэнне - нашу Беларусь, як пяшчотную i кволую дзяўчынку - нашу сiнявокую Беларусь.

За мае ўчынкi вам нiколi не было i не будзе сорамна.

Мой першы вопыт прэзiдэнцтва - перад вамi. Я не саромеюся яго. Я сёння магу сумленна глядзець вам у вочы, бо ў мяне не было, няма i не будзе iншых iнтарэсаў, акрамя iнтарэсаў дзяржавы i яе грамадзян.

Дзеля працвiтання роднай Беларусi мы разам з вамi зрабiлi шмат! Я ўпэўнены: мы зробiм значна больш!