Адмысловы праект кампанii БелаПАН
Выбары Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь 2001 года
 
Кандыдат у Прэзiдэнты
Уладзімір Іванавіч ГАНЧАРЫК

Нарадзіўся 29 красавіка 1940 года ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці.

У 1961 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, у 1976 годзе - аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Кандыдат эканамічных навук. Пасля заканчэння інстытута Ганчарык працаваў эканамістам, а затым намеснікам галоўнага бухгалтара ў саўгасе "10 гадоў БССР" Любанскага раёна Мінскай вобласці. У 1965 годзе перайшоў на партыйную працу: першы сакратар Любанскага райкама ЛКСМБ, інструктар Мінскага абкама КПБ, другі сакратар Дзяржынскага райкама КПБ, першы сакратар Чэрвеньскага райкама, намеснік загадчыка аддзелам ЦК КПБ, другі сакратар Магілёўскага абкама КПБ. З 1986 года - старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, пазней - старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай.

Быў дэпутатам апошняга Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання.

Узнагароды: ордэн Дружбы народаў, медалі "За працоўную доблесць", "За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна".

Жанаты, двое дзяцей, трое ўнукаў.

Кандыдат у прэсе



Перадвыбарная праграма


Дабро Вашаму дому!


Паважаныя суайчыннiкi!

Мне аказаны высокi давер удзельнiчаць у выбарах у якасцi кандыдата ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь. Я гатовы разам з вамi будаваць новую багатую цывiлiзаваную Беларусь. Са мной - каманда прафесiяналаў: эканамiстаў i юрыстаў, урачоў i педагогаў, работнiкаў навукi i культуры, кiраўнiкоў вытворчасцi. Са мной - людзi розных нацыянальнасцяў i веравызнанняў, жыхары горада i вёскi, моладзь i пенсiянеры.

Я ўпэўнены ў перамозе, таму што са мной ВЫ - ЛЮДЗI СУМЛЕННЯ, ЛЮДЗI СЛОВА I СПРАВЫ. ЛЮДЗI ГОНАРУ.


Мая каманда прапануе заснаваную на шматгадовым вопыце квiтнеючых дэмакратычных краiн стратэгiю ўстойлiвага эканамiчнага i сацыяльнага развiцця. Пры гэтым будзе беражлiва захавана i памножана ўсё лепшае, што створана працай папярэднiх пакаленняў.

Мая праграма - гэта праграма гарантый кожнаму грамадзянiну нашай краiны.

Эканомiка. Цяперашняя сiстэма дзяржаўнага кiравання эканомiкай пабудавана па прынцыпу: хто больш зробiць - у таго больш забiраюць, хто не выканае заданне - таго караюць, хто незадаволены парадкам - той рызыкуе свабодай i жыццём. Гэтаму будзе пакладзены канец.

Гарантую аднаўленне верхавенства Закона, у тым лiку над дэкрэтамi i ўказамi прэзiдэнта, адмену несудовага парадку канфiскацыi маёмасцi. У самы кароткi час будуць створаны спрыяльныя ўмовы для раўнапраўнага, эфектыўнага гаспадарання прадпрыемстваў i арганiзацый усiх формаў уласнасцi, уключаючы малое i сярэдняе прадпрымальнiцтва. Уведзены заяўны прынцып рэгiстрацыi суб'ектаў гаспадарчай дзейнасцi. Сфармiравана здаровае канкурэнтнае асяроддзе, рыначная iнфраструктура, у тым лiку грашова-крэдытны, валютны i фондавы рынкi.

Будзе забяспечана рэальная незалежнасць банкаўскай сiстэмы, спынена выдача эмiсiйных крэдытаў. Устаноўлены аптымальны абменны курс беларускага рубля.

Дзяржава, як i грамадзяне, стане жыць па сродках. Будуць скарочаны нерацыянальныя дзяржаўныя расходы, у тым лiку ўпарадкавана структура i колькасць дзяржаўнага апарату, кантралюючых i сiлавых органаў. Перагледжаны парадак i аб'ёмы фiнансавання масавых мерапрыемстваў, будаўнiцтва дарагiх аб'ектаў i г. д.

На працягу года будзе зменена сiстэма падаткаў у бок iх знiжэння i спрашчэння, значна скарочана колькасць лiцэнзуемых вiдаў дзейнасцi, залiшнi кантроль i праверкi.

У iнтарэсах дынамiчнага развiцця Беларусi, яе абласцей i рэгiёнаў будзе забяспечана рацыянальнае выкарыстанне выгаднага геапалiтычнага становiшча. Спрошчаны мытныя працэдуры i знiжаны пошлiны, у першую чаргу тыя, што абмяжоўваюць увоз i ўкараненне перадавых тэхналогiй. За кошт падатковых iльгот i дзяржаўных гарантый намечана прыцягнуць унутраныя i знешнiя iнвестыцыi для тэхнiчнага пераўзбраення i рэструктурызацыi прадпрыемстваў прамысловасцi, сельскай гаспадаркi, энергетыкi, развiцця транспартных камунiкацый, сувязi, турызму, страхавой справы, стварэння новых эфектыўных рабочых месцаў.

Адзiн з прыярытэтных напрамкаў - развiццё навукi, укараненне ў вытворчасць навуковых дасягненняў, падтрымка маладых перспектыўных вучоных, працаўладкаванне выпускнiкоў навучальных устаноў. Стане даступным валоданне камп'ютарам, замежнымi мовамi.

Дзяржаўная падтрымка вытворцаў на вёсцы будзе забяспечвацца праз фiнансаванне мэтавых праграм, захаванне парытэту цэн на прамысловую i сельскагаспадарчую прадукцыю. Уключэнне зямлi ў эканамiчны абарот прадугледжваецца ажыццяўляць строга ў межах, устаноўленых законам, у iнтарэсах грамадзян i юрыдычных асоб, грамадства ў цэлым.

Будзе праведзена эканамiчна абгрунтаваная спецыялiзацыя i кааперацыя сельскагаспадарчай вытворчасцi, забяспечана яе iнтэнсiфiкацыя. Калгасам i саўгасам будзе прадастаўлена права добраахвотна пераўтварацца ў самастойныя аб'яднаннi таваравытворцаў на аснове свабоднага выбару формаў уласнасцi i арганiзацыi вытворчасцi.

Будзе адноўлены статус спажывецкай кааперацыi як недзяржаўнай грамадскай арганiзацыi.

Сацыяльная сфера. Дзяржавай будзе гарантавана працаздольным работа, нямоглым - дапамога i клопат. Пераадоленне беднасцi i жабрацтва, гэтак жа як i сацыяльнага ўтрыманства, стане асноўнай задачай дзяржавы.

Гарантую сацыяльную справядлiвасць, рэальнае павышэнне дабрабыту ўсяго грамадства, а не часткi грамадзян, павагу да прадукцыйнай i якаснай працы. На працягу года будзе праведзена рэформа заработнай платы, паэтапна ўстаноўлены яе мiнiмальны памер на ўзроўнi пражытачнага мiнiмуму, затым - мiнiмальнага спажывецкага бюджэту. Адменены неабгрунтаваныя абмежаваннi ў аплаце працы, у тым лiку ў бюджэтнай сферы. Забяспечаны ўдзел работнiкаў у размеркаваннi прыбытку. Устаноўлена адзiная стаўка падаходнага падатку.

Будзе забяспечана своечасовая выплата пенсiй i дапамог, павышаны iх памер. Адноўлены неабгрунтавана аднятыя льготы ветэранам вайны i працы, iнвалiдам, ахвярам палiтычных рэпрэсiй, пацярпеўшым ад Чарнобыльскай катастрофы, iстотна палепшана забеспячэнне ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны i прыраўнаваных да iх асоб. Праведзена кампенсацыя банкаўскiх укладаў насельнiцтва з улiкам росту спажывецкiх цэн.

У iмя захавання i развiцця нацыi будзе створана дзейсная сiстэма аховы мацярынства i дзяцiнства, стымулявання нараджэння дзяцей, эфектыўнай адраснай сацыяльнай падтрымкi сем'яў.

Развiццё адукацыi, аховы здароўя i культуры будзе весцiся па прынцыпу ўсеагульнай даступнасцi i грамадска прымальнай якасцi, усталявання здаровага ладу жыцця, пераадолення п'янства i наркаманii.

У цэнтры ўвагi дзяржавы будзе вырашэнне жыллёвай праблемы. Далейшае развiццё атрымае будаўнiцтва жылля, iльготная крэдытная падтрымка маючых патрэбу грамадзян з улiкам iх даходаў, перш за ўсё маладых сем'яў, а таксама продаж жылля ў крэдыт.

Важнейшай часткай дзяржаўнай палiтыкi стане пераадоленне вынiкаў Чарнобыльскай катастрофы. У мэтах аховы здароўя людзей будзе перагледжаны статус "чарнобыльскiх" раёнаў. Зняты перашкоды для атрымання гуманiтарнай дапамогi, наладжана дакладная сiстэма аздараўлення насельнiцтва, у першую чаргу дзяцей, забеспячэння забруджаных раёнаў чыстымi прадуктамi i лекамi.

Дзяржаўнае будаўнiцтва. Эфектыўная народная дзяржава - гэта ўлада народа i для народа.

У мэтах вяртання ўлады народу гарантую:

перагледзець i пашырыць правы i паўнамоцтвы парламента, урада, органаў мясцовага самакiравання;

аб'яднаць усе дзяржаўныя сродкi i фонды, акрамя Фонду сацыяльнага страхавання, у кансалiдаваны дзяржаўны бюджэт;

аднавiць кантроль парламента i мясцовых Саветаў за выкананнем бюджэтаў усiх узроўняў, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасцi.

Будуць рэальна забяспечаны канстытуцыйныя правы грамадзян, уключаючы права на свабоду слова, перакананняў, веравызнання, недатыкальнасць i годнасць асобы.

На працягу першых ста дзён праведзена рэабiлiтацыя незаконна асуджаных, адноўлены правы незаконна звольненых, у тым лiку работнiкаў Мiнскага метрапалiтэна за ўдзел у забастоўцы 1995 года, забаронены законам палiтычны вышук i сачэнне. Будуць прыняты вычарпальныя меры па ўстанаўленню вiнаватых у знiкненнi людзей, у тым лiку вядомых палiтычных i грамадскiх дзеячаў.

Адноўлена незалежнасць судовай сiстэмы, выбарнасць суддзяў усiх узроўняў, забяспечана дзейсная барацьба са злачыннасцю, карупцыяй, чыноўнiцкiм беззаконнем. Палепшана работа праваахоўных органаў, у першую чаргу па абароне маёмасных правоў грамадзян (кватэры, дачы, транспарт i г. д.), павышаны iх аўтарытэт сярод насельнiцтва, матэрыяльнае i тэхнiчнае аснашчэнне.

Будзе праведзена рэформа Узброеных Сiл на прынцыпах дастатковасцi для забеспячэння бяспекi i суверэнiтэту краiны. У гэтых мэтах будзе павышана iх прафесiйная падрыхтоўка, палепшана матэрыяльнае забеспячэнне, узняты статус ваеннаслужачых, скарочаны тэрмiн воiнскай службы, уведзена альтэрнатыўная служба, ажыццёўлены паступовы пераход да прафесiйнай армii. Выпрацаваны i ажыццёўлены меры па вызваленню i працаўладкаванню ваеннаслужачых i працуючых у закрытых ваенных гарадках.

Будуць створаны неабходныя ўмовы для развiцця нацыянальнай культуры i мовы, прымянення нацыянальнай гiстарычнай сiмволiкi.

Гарантую палiтычным партыям, грамадскiм арганiзацыям права на ўдзел у выбарах у парламент i мясцовыя органы ўлады, доступ да дзяржаўных сродкаў масавай iнфармацыi.

Адносiны органаў дзяржаўнага кiравання з прафесiйнымi саюзамi, аб'яднаннямi наймальнiкаў будуць ажыццяўляцца строга на прынцыпах сацыяльнага партнёрства i эфектыўнага ўзаемадзеяння.

Знешняя палiтыка: шукаць сяброў, а не ворагаў. Прыярытэт - iнтарэсы Беларусi, яе народа.

Гарантую хуткае пераадоленне мiжнароднай iзаляцыi Беларусi, умацаванне палiтычных i эканамiчных партнёрскiх адносiнаў з Расiяй, развiццё ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва з Украiнай i iншымi краiнамi, уступленне Беларусi ў агульнаеўрапейскiя структуры.

Наша праграма заснавана на здаровым сэнсе, эканамiчным iнтарэсе i палiтычнай волi. Каб выканаць яе, падрыхтаваны эканамiчна i сацыяльна абгрунтаваны план практычных дзеянняў будучага ўрада.

Мы будзем дзейнiчаць разумна, па-гаспадарску.

Мы не абяцаем - мы зробiм!